Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Ад сустрэчы папы з патрыярхам нічога добрага Беларусі пакуль чакаць не трэба
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у размове са «Свабодай» пракаментаваў гістарычную сустрэчу папы рымскага Францішка і патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
«Сама па сабе сустрэча мае вялікае значэнне, бо паміж двума найбуйнейшымі хрысціянскімі канфесіямі даўно склаліся ненармальныя стасункі. Калі б яны перайшлі да пэўнага супрацоўніцтва, то гэта было б вельмі добра. І цяпер для гэтага ёсць пэўныя падставы.
З аднаго боку, вельмі левы, вельмі папулісцкі папа рымскі, які імкнецца як да папулярнасці, так і да таго, каб уздымаць пытанні, па якіх раней каталіцкі касцёл меў дастаткова прынцыповую пазіцыю. Сёння ж гэтыя пазіцыі пераглядаюцца. З іншага боку, Руская праваслаўная царква апынулася ў стане палітычнага хаўрусу з самой Расіяй і зараз вымушана шукаць пэўнае паразуменне з заходнімі дзяржавамі. Пуцін нават падштурхоўвае РПЦ да такіх кантактаў — РПЦ становіцца нібыта дыпламатычным ведамствам расійскага рэжыму.
Кірыл не сам пагадзіўся на гэтую сустрэчу. Без пэўнага загаду ці штурхання з боку Пуціна, напэўна, гэтая сустрэча і не адбылася б, нягледзячы на тое, што прэс-цэнтры абедзвюх канфесій кажуць, што сустрэча рыхтавалася досыць даўно. Але яна магла яшчэ дзеяяткі гадоў рыхтавацца.
Негледзячы на тое, што зараз падпісаная дэкларацыя можа выглядаць вельмі невыразна (а іншага ад першай сустрэчы і чакаць немагчыма), гэты крок можна толькі вітаць», — кажа Мацкевіч.
Ён лічыць даволі прадказальным тое, што ў выніковай дэкларацыі Францішка і Кірыла ўзгадваецца канфлікт ва Украіне — гэта вынікае з самога кантэксту сустрэчы.
«Я думаю, што менавіта гэтая сітуацыя (крызіс, звязаны з вайной на Данбасе. — Радыё «Свабода») і падштурхнула расійскі рэжым выкарыстоўваць РПЦ у якасці свайго дыпламатычнага прадстаўніка.
Цяпер РПЦ губляе сваю ўкраінскую паству, але РПЦ, зразумела, імкнецца захаваць Украіну пад сваім уплывам. Як гэта можна зрабіць? Шчыра кажучы, ніякіх магчымасцей для гэтага не бачу. Але і абыйсці гэтае пытанне таксама было немагчыма», — упэўнены эксперт.
Кажучы пра ўплыў сустрэчы ў Гаване на беларускую сітуацыю, Мацкевіч адзначыў:
«Нічога добрага ад гэтай сустрэчы для канфесійнай сітуацыі ў Беларусі я пакуль чакаць не магу. Папа рымскі, якога я ўжо ахарактаразаваў як левага і папулісцкага, думаю, схільны да пэўных саступак. А вось прынцыповасць пазіцыі РПЦ наконт Беларусі як сваёй кананічнай тэрыторыі і тыя дзеянні, якія робіць РПЦ, каб умацавацца ў Беларусі, сведчаць пра тое, што, напэўна, толькі праз саступкі каталіцкі касцёл і праваслаўная царква могуць дамовіцца па Украіне».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»