Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Пуцін і Мядзведзеў лічаць Беларусь часткай Расіі (Відэа)
Перамовам у Мінску папярэднічала паездка Лукашэнкі ў Сочы. 31 студзеня стала вядома пра нефармальную сустрэчу на горным схіле кіраўніка Беларусі з прэмʼер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
У той жа дзень Лукашэнка прыняў рашэнне правесці ў Сочы кароткатэрміновы адпачынак. Але медыя па-свойму ацанілі сітуацыю. Маўляў, госць з Мінска прыехаў не толькі катацца на лыжах, але найперш у разліку на сустрэчу з Пуціным. Некаторыя жартам казалі аб «сочынскай засадзе» Лукашэнкі. Спаткання давялося чакаць ажно да 5 лютага.
«Адпачнём дзень і паразмаўляем па справах. Па двухбаковых, рэгіянальных і па нашых...», — кажа прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Крэмль не каментаваў імаверных вынікаў сустрэчы. Лукашэнка ж заявіў, што Расія прыняла рашэнне падтрымаць эканоміку Беларусі. Якім чынам? Гэтае пытанне магло праясніць сустрэча ў Мінску 25 лютага Найвышэйшага дзяржаўнага савета «Саюзнай дзяржавы». Аднак яна, паводле назіральнікаў, афіцыйна не прынесла ўцямных вынікаў. Дзень перамоў скончыўся агульнымі заявамі.
«На заканчэнне хачу сказаць, што Расія зацікаўленая і далей паслядоўна рухацца па шляху ўзаемавыгаднай раўнапраўнай інтэграцыі», — падсумоўвае Уладзімір Пуцін.
«Адсутнасць якога кольвечы неразумення, недаверу ва ўзаемадзеянні нашых краін на міжнароднай арэне як мага лепш дэманструе беларуска-расійская адзінства», — дадае Аляксандр Лукашэнка.
На якія вынікі можна спадзявацца?
«Пакуль гэта бліжэй да нуля. Не бачу вынікаў», — мяркуе жанчына.
«Чую толькі размовы, якія ідуць не першы год», — прызнаецца мінак.
Найбольш канкрэтнае афіцыйнае дасягненне пасяджэння — гэта зацверджаны «саюзны» бюджэт, які сёлета застанецца на ўзроўні прыблізна 80 млн. долараў. Як адзначаюць эксперты, сума зусім нязначная, узяўшы пад увагу, што Беларусі неабходна непараўнальна больш грошай толькі на выплату вонкавых пазык. Таму відавочна, што тэму чарговага крэдыту для Мінска на сустрэчы абмінуць не ўдалося.
«Справа не ў тым адкуль Лукашэнка возьме 2-3 млрд. долараў, якія патрэбныя краіне. Справа ў тых умовах, на якіх гэтыя грошы прыйдуць у Беларусь. Калі яны прыйдуць дзеля таго каб перашкодзіць уладкаванню добрых дачыненняў Беларусі з Еўрасаюзам — гэта асобная справа». — тлумачыць філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Паводле экспертаў, вылучэнне чарговага крэдыту залежыць ад згоды ўладаў Беларусі на размяшчэнне на нашай тэрыторыі расійскай авіябазы. Як адзначаюць апаненты Лукашэнкі, расійскі вайсковы праект можа несці пагрозу суверэнітэту Беларусі. Зрэшты, адмыслоўцы звярнулі ўвагу на тое, што візіт у Мінск прадэманстраваў стаўленне Крамля да суверэнітэту Беларусі. У беларускую сталіцу прыбылі і прэмʼер і прэзідэнт Расіі. Паводле закона, калі адзін пакідае краіну, другі мусіць застацца.
«Пуцін з Мядзведзевым абодва зʼехалі з Расіі. Яны наўмысна падкрэслілі, што не пакідаюць сваёй юрыдычнай тэрыторыі. Гэта наўмысная дэманстрацыя», — зазначае Уладзімір Мацкевіч.
Пакуль жа вядома, чаго бліжэйшым часам Мінск ад Масквы не атрымае: таннейшага расійскага газу. Перамовы аб змене формулы коштаў пакуль не прынеслі пажаданых у Беларусі вынікаў. Як паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, гэтае пытанне абмяркоўвалі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»