В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Чаму ў беларусаў няма аўтарытэтаў? (Аўдыё і відэа)
Трайны ўдар: тры пытанні для трох дасведчаных журналістаў. Абмяркоўваюць: Аляксандра Дынько, Аляксей Знаткевіч і Сяргей Навумчык.
Аляксандра Дынько: Чарговае сацыялагічнае апытанне прымусіла задумацца, каго сучасныя беларусы лічаць героем. Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прыводзяць дадзеныя, паводле якіх сярод сваіх аўтарытэтаў суайчыннікі называюць і Марка Шагала, і Лідзію Ярмошыну і Васіля Быкава. Праўда, гэтыя асобы набралі ўсяго 0,3%. Савецкі лідэр Пятро Машэраў мае 0,4%, а Мікалай Статкевіч аж паўпрацэнты. Найбольш мае прыгажуня-біятланістка Дар’я Домрачава — 2,4%. А больш за ўсіх набраў Аляксандр Лукашэнка — 9,1%.
З аднаго боку, разнастайнасці ўпадабанняў беларусаў можна парадавацца — ёсць у гэтым спісе і пісьменнікі і мастакі, і чыноўнікі, і кіраўнікі, музыкі і спартсмэны, мужчыны і жанчыны, нашыя сучаснікі і тыя, чыім даробкам мы карыстаемся ўжо не першае дзесяцігоддзе.
Калі параўнаць гэтыя вынікі з дадзеным, напрыклад, вядомага расійскага праекта «Імя Расіі», дык там сярод першых 12 імён спрэс цары, жорсткія кіраўнікі і іншыя правадыры: ад Аляксандра Неўскага да Івана Грознага, Пятра Першага і Леніна са Сталіным. Сталін, дарэчы, тады апынуўся на трэцім месцы, адразу пасля рэфарматара Сталыпіна, і моцна ўразіў усю ліберальную публіку.
Але мне цяжка ўявіць сабе чалавека, які хацеў бы быць падобны да Лідзіі Ярмошынай. Думаю, гэта хутчэй таму, што для беларуса добрае выкананне сваёй працы ўсё яшчэ вартае павагі — і ўжо не важна, мастак ты, пісьменнік ці кіраўнік выбарчага камітэта.
Няма ў гэтым спісе і герояў «чужой» гісторыі, што цешыць. Здзіўляе, што няма тут бізнесменаў, папулярных цяпер айцішнікаў, дый увогуле тых, хто быў бы звязаны з сучаснымі тэхналогіямі, вынаходніцтвамі. Не трапіла ў гэты спіс і Святлана Алексіевіч, што асабіста для мяне ставіць яго пад сумнеў.
Тое, што Лукашэнка апынуўся на першым месцы, мяне якраз зусім не здзіўляе. За доўгія гады, думаю, у беларусаў выпрацаваўся рэфлекс называць ягонае імя пры любой нагодзе. Але ёсць лічба, якая сапраўды ўражвае: 83% сказалі, што герояў для іх няма. Пра што гэта сведчыць? Мы жывем у негераічныя часы? Беларусы расчараваліся ва ўсім і спадзяюцца толькі на сябе? Беларусы сталі настолькі самастойныя, што могуць нарэшце абыйсціся сваім розумам? Але чаму тады нас не захапляюць гістарычныя постаці, і савецкі кіраўнік Машэраў дагэтуль застаўся вяршыняй нашых уяўляенняў пра кіраўніка краіны? Якое вашае меркаванне, калегі, чаму ў беларусаў няма аўтарытэтаў?
Аляксей Знаткевіч: Тут першае, што можна сказаць, як небяспечна арыентавацца на медыа, нават Радыё «Свабода», у разуменні такіх рэчаў. Я толькі што раздрукаваў даследаванне «Патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве», якое падрыхтавалі Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Паводле яго якраз была гэтая навіна. Дакладная фармулёўка гэтага пытання была: «Ці ёсць сярод беларускіх культурных, грамадскіх і палітычных дзеячаў такія, на якіх вы арыентуецеся ў сваіх дзеяннях?». Гэта адразу тлумачыць, чаму там няма расейцаў, Сталіна — таму што калі б пыталіся пра герояў, я падазраю, што Сталін патрапіў бы ў гэты спіс таксама. «Цяжка ўявіць сабе чалавека, які хацеў бы быць падобны да Лідзіі Ярмошынай» — па гэтай фармулёўцы даволі лёгка ўявіць сабе. У нас дзясяткі тысяч людзей працуюць у выбарчых камісіях, яны не толькі хочуць, яны вельмі падобна працуюць да Лідзіі Ярмошынай, і мы маем такія вынікі выбараў. Агулам гэтае даследаванне вельмі вялікае, там было шмат пытанняў, і яно вымярала патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве. І адна з галоўных высноў, якая напачатку там прысутнічала, — што беларусы арыентуюцца найперш на людзей са свайго вузкага кола, сямейнікаў і сяброў. Значны менш аўтарытэт грамадскіх дзеячаў. На героя можна арыентавацца ў сваіх памкненнях, бачыць яго на п’едэстале, а тут пытаюцца «ў сваіх дзеяннях». Калі палова працэнту адказала, што арыентуюцца на Міколу Статкевіча, сведчыць пра тое, што людзі бяруць на сябе нейкую адказнасць.
Сяргей Навумчык: Я практычна не бачу розніцы паміж фармулёўкай «герой» і «арыентацыяй ў дзеяннях». У значнай ступені ўдзельнікі гэтага апытання былі людзі 40+, якія вучыліся яшчэ ў савецкіх школах, дзе паняцце «герой» цалкам атаясамлівалася з «быць як». Як Марат Казей, Юры Гагарын, было і такое — як Паўлік Марозаў. Мне цікава, ці заняў бы якое месца Паўлік Марозаў, калі б пашырылі межы апытання — не толькі з беларусі, але і, скажам, з постсавецкай прасторы.
Аляксей Знаткевіч: У яго былі беларускія карані, дарэчы.
Сяргей Навумчык: Ты мяне на абрадаваў. Тым не менш, вынікі шмат пра што сведчаць. Канешне, падаецца, што на першым месцы мусіў бы быць не дзейны кіраўнік дзяржавы, а нейкая постаць, калі гаварыць непасрэдна пра гераізм, то, найперш, гэта Кастусь Каліноўскі. Можна назваць прыклады ўтваральнікаў БНР: Луцкевіча, Ластоўскага і г.д. Але вось гэтыя імёны ўтваральнікаў першай ў стагоддзі незалежнай беларускай дзяржавы, я гляджу, не называюцца нідзе. Тлумачэнне гэтаму вельмі простае: таму што ў сучаснай беларускай школе, у ВНУ, па тэлебачанні, па радыё пра сапраўдную гісторыю Беларусі, якая пачынаецца не з 1941 года, а сягае ў стагоддзі, не гаворыцца нічога. Адсюль такі арэапаг асоб, які ўзначальвае дзейсны кіраўнік Беларусі — Аляксандр Лукашэнка і камуністычны кіраўнік БССР — Пётар Машэраў.
Гл. справаздачу па выніках даследавання «Патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве»
Радыё «Свабода»
Другие публикации
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
-
Донорская помощь гражданскому обществу Беларуси — под колпаком у государства
Государство перехватывает донорские потоки у независимых организаций и инициатив, имеющих демократическую повестку.
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»