Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Сустрэча міністраў Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства ў Празе
Уладзімір Мацкевіч: Вышаградская група і Усходняе партнёрства» — такія розныя ўтварэнні, што цяжка сабе ўявіць паміж імі супрацоўніцтва.
Рэгіянальнае супрацоўніцтва ды адносіны з Расіяй — гэта галоўныя тэмы сустрэчы міністраў краін Вышаградзкай групы ды Усходняга партнёрства ў Празе.
Пасля перамогі на парламенцкіх выбарах партыя «Права і справядлівасць» стараецца будаваць стратэгічнае партнёрства з краінамі Цэнтральнай Еўропы. І таму прадстаўнікі польскай дзяржавы так актыўна ўдзельнічаюць у сустрэчах г.зв. Вышаградскай групы (гэта значыць, Польшчы, Чэхіі, Славаччыны ды Вугоршчыны).
Яшчэ перад Першай сусветнай вайной кіраўнік польскай дзяржавы маршал Юзаф Пілсудскі імкнуўся да рэалізацыі ідэі Міжмор’я — стварэння федэрацыі дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі вяртаецца да гэтай ідэі. У федэрацыю Міжмор’я маглі б уваходзіць Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Беларусь, Украіна, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Румынія і краіны былой Югаславіі.
У ХХ стагоддзі ідэі не ўдалося ажыццявіць, але польскія правыя сілы не пакідаюць думкі блізкага супрацоўніцтва ў рамках Вышаградскай групы. Таму яны надаюць вялікае значэнне сустрэчам у Празе, — паведамляе са сталіцы Чэхіі Томаш Ендрухаў.
Томаш Ендрухаў: «У гэтым годзе, акрамя міністраў замежных спраў Польшчы, Славаччыны і Вугоршчыны ды прадстаўнікоў Усходняга партнёрства, у сталіцу Чэхіі прыехалі таксама кіраўнікі МЗС Галандыі, Швецыі і Нямеччыны. Падчас урачыстай вячэры, якой пачаўся саміт, гутарка ішла пра будучыню Арменіі, Азербайджана і Беларусі. На другі дзень запланаваныя дыскусіі, звязаныя з рэгіянальным супрацоўніцтвам, асабліва мабільнасцю грамадзян ды магчымасцямі рынкавай эканомікі. Удзельнікі сустрэчы размаўляюць таксама пра адносіны Еўрапейскага Саюза з Расіяй».
Польшча імкнецца да актыўнага супрацоўніцтва ў рамках Вышаградскай групы. Блізкім партнёрам у гэтай структуры з’яўляецца для палякаў асабліва Вугоршчына. Ёй кіруе Віктар Орбан, погляды якога блізкія Яраславу Качыньскаму. Аднак нават яны часам разыходзяцца ў меркаваннях, напрыклад, калі гаворка ідзе пра энергетычнае супрацоўніцтва з Расіяй. Вугорцы зусім не супраць такой супрацы, у адрозьненні ад палякаў.
Тым не менш, сярод сябраў Вышаградскай групы няма сур’ёзных і глыбокіх супярэчнасцей, а тым больш няма ваенных канфліктаў, як паміж некаторымі чальцамі Усходняга партнёрства. Таму цяжка сабе ўявіць роўнае супрацоўніцтва паміж гэтымі двума ўтварэннямі, — гаворыць філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналёгій Уладзімір Мацкевіч.
Уладзімір Мацкевіч: «Настолькі розныя ўтварэнні — Вышаградская група і Усходняе партнёрства, што цяжка сабе ўявіць паміж імі супрацоўніцтва, калі толькі не аднабаковую дапамогу з боку краін Вышаградскай групы. Калі Вышаградская група — хаўрус, створаны па ініцыятыве ўдзельнікаў, ніякага імпульсу звонку не было, то Усходняе партнёрства — штучнае ўтварэнне, створанае па ініцыятыве Еўрасаюза. Сярод чальцоў Усходняга партнёрства існуюць такія глыбокія супярэчнасці, што і хаўрусам гэта назваць ніяк немагчыма. Напрыклад, паміж двума чальцамі ідзе цяжкая, працяглая вайна.
Кожная з шасці краін Усходняга партнёрства пачуваецца не як частка хаўрусу, а разглядае гэтую ініцыятыву як інструмент узаемадзеяння паміж сабой ды Еўрасаюзам».
У саміце Вышаградскай групы ды краін-удзельнікаў Усходняга партнёрства прымаюць удзел як міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, так і кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»