Ці пойдзе БРСМ у беларусізацыі далей за вышымайкі? (Відэа)

28.05.2016
Belsat.eu

Беларусізацыя пашыраецца: вось і элементам уніформы БРСМ сталі вышымайкі.

Кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская адзначае, што гэтая праўладная моладзевая арганізацыя вельмі добра арыентуецца ў сітуацыі: «Ідэалогія БРСМ не строга замацаваная, яна арыентаваная на тое, куды дзьме вецер. Цяпер вецер дзьме ў незалежніцкі бок, у адчуванне сваёй ідэнтычнасці, сваёй адрознасці».

БРСМ сочыць за трэндамі і спрабуе прыцягваць увагу моладзі, а вышымайкі сёння модныя.

Мода ды змест беларусізацыі — падрабязней пра гэта ў «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.


Другие публикации