Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч пра «ўкраінскіх дыверсантаў» у Крыме: Сітуацыя шытая белымі ніткамі (Відэа)
Расія не гатовая да поўнамаштабнай вайны, мяркуе філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Прадстаўнікі ФСБ паведамілі пра раскрыццё цэлай групы дыверсантаў з Украіны ў Крыме, а Пуцін выступіў з заявай пра «тэрор» з боку Украіны. Што насамрэч адбылося ў Крыме і да чаго гэта можа прывесці?
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч адзначыў, што для яго не было нічога дзіўнага ў навіне пра «ўкраінскіх дыверсантаў» у Крыме. Паводле адмыслоўца, назіраючы за тым, як Расія дзейнічае сёння ва Украіне, варта было чакаць чагосьці такога, бо сёння Расія вядзе псіхалагічную вайну супраць добраахвотнікаў, натраўліваючы іхныя групоўкі між сабою і ствараючы негатыўнае меркаванне пра іх ва ўкраінскім грамадстве.
«Што датычыць рэакцыі на гэта, то я б звярнуў увагу, што рэакцыя досыць сціплая і з боку сродкаў масавай інфармацыі, і з боку кіраўніцтва Украіны, бо, думаю, сітуацыя шытая белымі ніткамі і ўсе разумеюць, што гэта можа быць правакацыя, прычым ініцыяваная менавіта з расійскага боку», — адзначыў спадар Мацкевіч.
Расія заўсёды імкнула замкнуць перамоўны працэс у справе Данбасу на Мінскай групе, фармат якой цалкам задавальняе Крэмль, заўважыў метадолаг.
«Нармандскі фармат, больш шырэйшы і больш жорсткі да гэтай сітуацыі, заўсёды замінаў Пуціну і Крамлю весці сваю працу, тым больш, калі спатканне ў Нармандскім фармаце мае адбыцца адначасова з сустрэчай «Вялікай сямёркі», з якой Расію выключылі. Гэта будзе ствараць негатыўны кантэкст і фон для расійскай палітыкі. Таму, напэўна, дзеля зрыву сустрэчы ў Нармандскім фармаце магла быць зробленая ўся гэтая правакацыя», — мяркуе філосаф.
Як падкрэсліў адмысловец, Расія як вяла, гэтак і вядзе супраць Украіны гібрыдную вайну, якая выяўляецца ў падтрыманні ўзроўню напружанасці, падрыве аўтарытэту ўсіх дзяржаўных структур Украіны і распальванні варожасці паміж рознымі групоўкамі ва ўкраінскім грамадстве. На думку спадара Мацкевіча, менавіта на гэта накіравана ўся расійская палітыка.
«Ці гатовая Расія да поўнамаштабнай вайны — гэта вялікае пытанне. Мне падаецца, што яна не гатовая да такой вайны, і таму не хоча такой вайны насамрэч», — лічыць Уладзімір Мацкевіч.
10 жніўня ў ФСБ Расіі заявілі, што перадухілілі здзяйсненне тэрактаў у акупаваным Крыме на «крытычна важных абʼектах інфраструктуры і жыццезабеспячэння паўвостраву», якія нібыта рыхтавала Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны. Расійскі бок паведамляў, што ў перастрэлцы загінулі два расійскія сілавікі.
Таксама ў ФСБ заявілі аб ліквідацыі «ўкраінскай агентурнай сеткі» і затрыманні групы «дыверсантаў».
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка назваў бязглуздымі і цынічнымі абвінавачванні Расіі ў адрас Украіны аб падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме.
Больш — у відэаматэрыяле:
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»