Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
ЗША спусцілі Лукашэнку на зямлю (Відэа)
Аляксандр Лукашэнка ў дзень парламенцкіх выбараў выказваў вялікія спадзевы на паляпшэнне дачыненняў са Злучанымі Штатамі.
«Ці будзе амбасадар? Абавязкова будзе! Мы пра гэта ў прынцыпе дамовіліся»
У Белым доме разбілі мары кіраўніка Беларусі
У Вашынгтоне хоць і заўважылі некаторыя паляпшэнні на парламенцкіх выбарах, але адзначылі, што лічыць іх сумленнымі і дэмакратычнымі немагчыма. Больш за тое, прадстаўнік Дзярждэпартаменту даў зразумець афіцыйнаму Мінску, што, калі сітуацыя з правамі чалавека будзе пагаршацца, санкцыі застануцца.
«Рэжым санкцый увялі дзеля таго, каб паспрыяць развіццю дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, і калі Беларусь зробіць істотныя крокі ў гэтых сферах, то ЗША аблегчыць санкцыі. Але, калі Беларусь зробіць крокі, што будуць супярэчыць яе міжнародным абавязкам, тады мы пакідаем за сабою права ўзмацняць санкцыі або спыніць працэс іх паслаблення», — зазначыў Марк Тоўнэр, прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША.
Рэпрэсіі ўзмацніліся
Улады чакаюць паслаблення санкцый, але пры гэтым самыя не паслабляюць ціску на актывістаў. Трое сутак пачынаючы з выбарчага вечара правялі на «Акрэсціна» незалежныя назіральнікі ды апазіцыйныя актывісты Леанід Кулакоў і Сяргей Мацкойць.
«На нас з некалькіх бакоў, пад відэазапіс супрацоўнікаў 6 ці 8 міліцыі з відэакамерай, якія не прадставіліся, заломваюць рукі, пачынаецца вобшук», — распавёў Сяргей Макойць, актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Абсалютна цвярозых назіральнікаў змясцілі... ў выцвярэзнік, дзе алкатэсты заканамерна пацвердзілі адсутнасць алкагольнага ап’янення. І тады іх асудзілі... за непадпарадкаванне міліцыі.
Сёння ж у Цэнтральны суд сталіцы выклікалі лідара АГП Анатоля Лябедзьку, а справу Міколы Статкевіча разглядалі нават не паведаміўшы палітыку.
Грамадскага актывіста Алега Корбана той жа суд аштрафаваў на 420 рублёў за ўдзел у святочнай акцыі з нагоды 25-годдзя Незалежнасці Беларусі.
Прэсу таксама кранаюць
Не забывае ўлада і пра незалежныя медыя. Газеце «Новы час» міністр інфармацыі Лілія Ананіч адмовіла ў распаўсюдзе праз кіёскі і «Белпошту».
«Магчыма, яна не любіць беларускую мову, магчыма, яна не любіць нармальную ўдумлівую, сурʼёзную газету, якая не проста друкуе навіны і паведамленні, якія нікога не чапляюць, а якая друкуе сурʼёзныя аналітычныя артыкулы», — упэўненая Аксана Колб, галоўная рэдактарка газеты «Нова Час».
Тым часам, як мяркуюць аналітыкі, улады, што адносна стрымліваліся ў часе выбарчай кампаніі, цяпер вернуцца да стану рэгулярнага пераследу актывістаў ды незалежных медыя. Але, каб не пагаршаць дачыненняў з Захадам, рабіць гэта будуць без залішняй жорсткасці.
«Трэба не дапускаць эксцэсаў. Можна фальсіфікаваць выбары, можна ціснуць на апазіцыю, можна адміністратыўна арыштоўваць, даваць штрафы, разганяць акцыі, але не брутальна»., — патлумачыў палітолаг Андрэй Ягораў.
Гэтак адразу пасля выбараў рэпрэсіўная машына на сярэдніх абаротах ізноў запрацавала.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»