Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
«Літары не патрабуюць турэмных тэрмінаў», — вядомыя беларусы пра справу Эдуарда Пальчыса
Напярэдадні закрытага судовага працэсу над Эдуардам Пальчысам, які пачаўся 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе, «Свабода» запытала ў вядомых беларусаў, што яны думаюць пра крымінальны пераслед заснавальніка сайта 1863х.com.
Раманава: Гэта занадта жорстка
Галоўны рэдактар інтэрнет-часопіса Kyky.org Саша Раманава:
«Гэта відавочна дзёрзкі і таленавіты хлопец, які пісаў тое, што ён думае. Нам усім здавалася, што пісаць тое, што ты думаеш, — гэта не злачынства. А выявілася, што за гэта могуць судзіць, і гэта не ўкладаецца ў галаве. Літары не патрабуюць турэмных тэрмінаў, гэта занадта жорстка — не 37-ы год жа. Ён ужо адседзеў нейкі час, і вельмі б хацелася, каб пасля суда ён усё ж пайшоў дадому. Ці палітвязень ён? Верагодна. У любым выпадку, гэта пэўна не злачынца і не звычайны вязень».
Дзмітрыеў: Пальчыс — вязень сумлення
Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў:
«Я, безумоўна, згодны з тым, што Эдуард Пальчыс — вязень сумлення. Што тычыцца абвінавачанняў, якія высоўваюць супраць яго, то, магчыма, у пэўных ягоных матэрыялах можна пабачыць, так бы мовіць, «русафобію». Але нават калі з гэтым пагадзіцца, больш важна тое, што мы сёння не бачым адэкватных захадаў з боку нашай дзяржавы па абароне Беларусі ад тых, хто займаецца «беларусафобіяй» — такія людзі абсалютна нармальна працуюць у Беларусі, займаюцца з моладдзю, дзейнічаюць іхнія сайты і г.д. Таму сёння беларускім уладам трэба не Расію ад кагосьці абараняць (яна сама можа гэта цудоўна зрабіць), а абараняць Беларусь».
Хашчавацкі: Гэта оруэлаўскі сцэнар
Рэжысёр Юрый Хашчавацкі:
«Вядома, Эдуард Пальчыс — палітвязень. Нават калі б меркаванне Пальчыса, тое, што ён робіць, мне не падабалася, то гэта ўсё роўна толькі выказванне сваіх думак. За думкі нельга судзіць, нельга караць. У людзей могуць быць розныя меркаванні — людзі маюць на гэта права. Мода ў нас такая, калі людзей, якія свабодна выказваюць сваё меркаванне, трэба адразу прыціснуць, прымусіць стаяць па стойцы смірна. Што я думаю пра гэта? Я думаю, што мы жывем у нейкім оруэлаўскім «скотным двары». Але, на жаль, большасць людзей гэта задавальняе».
Мацкевіч: Для суда няма падставаў
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:
«Тое, што рабіў Эдуард Пальчыс, — вельмі добрая справа. Гэта была справа своечасовая, і менавіта таму яна адразу набыла папулярнасць. Ён невядома чаго паехаў у Расію, дзе яго затрымалі. Відаць, гэта была правакацыя, бо яго выклікалі менавіта дзеля таго, каб затрымаць. За што менавіта яго судзяць? Афіцыйная версія абвінавачання ўвогуле не вартая ўвагі, там няма падставаў ні для адкрыцьця справы, ні для суда. Безумоўна, ёсць іншыя прычыны, чаму яго арыштавалі і судзяць. Ён відавочна палітвязень».
Кастусёў: Беларускія ўлады хочуць дагадзіць Крамлю
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:
«Мая пазіцыя застаецца нязменнай: крымінальная справа супраць яго — гэта відавочная праява «русского мира» на тэрыторыі Беларусі. Беларускія ўлады чарговы раз імкнуцца дагадзіць Крамлю, спрабуюць такім чынам прадэманстраваць сваю лаяльнасць да Масквы. Іншай думкі тут не можа быць. І гэта, дарэчы, не толькі мая пазіцыя, але і партыйная пазіцыя. Менавіта Партыя БНФ першая завастрыла ўвагу на гэтай праблеме і адначасова звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць меры дзеля яго вызвалення».
Клімаў: Гэта перакос у свядомасці ўлады
Былы палітвязень, дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэй Клімаў:
«Я хацеў бы пажадаць Пальчысу мужнасці. Думаю, што ў яго ўсё будзе добра, ён выйдзе на свабоду. Хоць я не ўпэўнены, што гэта менавіта палітычная справа, а ён — палітвязень. Я думаю, што гэта проста элемент дыктатарскага стаўлення да СМІ, да інтэрнета. Гэта такія перакосы ў свядомасці ўлады. Хоць, магчыма, гэта і паказальная справа — каб нічога лішняга не пісалі ў інтэрнеце».
* * *
Эдуард Пальчыс абвінавачваецца па крымінальных артыкулах: «Распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці» і «Распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў». Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»