Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Клінтан ці Трамп і што ад гэтага Беларусі — мінскія эксперты пра выбары ў ЗША
Беларускія эксперты напярэдадні далі свое прагнозы наконт вынікаў выбараў у ЗША і паразважалі пра наступствы перамогі Хілары Клінтан ці Дональда Трампа.
Казакевіч: пераможа Клінтан
Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч прагназуе перамогу на выбарах Хілары Клінтан:
«Паводле ўсіх аналізаў выглядае, што ўсё ж выбарнікаў у Клінтан будзе больш, хаця, вядома, да канца мы гэтага не можам ведаць. Як вядома, электарат Клінтан і Трампа моцна адрозніваецца. За Клінтан — меншасці, жанчыны, жыхары мегаполісаў. За Трампа — жыхары невялікіх гарадоў, белыя мужчыны, тыя, хто звязаны з рэлігійнымі супольнасцямі. Але ўсё ж, думаю, пераможа Клінтан.
Што зменіцца ў свеце? Думаю, што істотна нічога не зменіцца. Клінтан, хутчэй, будзе працягваць тую лінію, якую праводзіць Абама. Дарэчы, сам курс Абамы быў шмат у чым сфармаваны пры ўдзеле Клінтан, якая была дзяржсакратаром. Што тычыцца ўнутранай палітыкі, то таксама відавочна, што ў яе не стаяць на парадку дня сур’ёзныя змены ў эканамічным курсе, бо сярод дэмакратаў лічыцца, што палітыка Абамы была дастаткова паспяховая і дазволіла пераадолець эканамічныя складанасці пасля 2008 года».
Перамога Клінтан, лічыць Казакевіч, хутчэй станоўча адаб’ецца на адносінах афіцыйнага Мінска і Вашынгтона.
«У Трампа ёсць вялікі элемент непрадказальнасці. Так, ён лічыцца нібыта прарасійскім, лічыцца, што ён інакш ставіцца да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека. Але ён палітык, у якога словы і справы вельмі моцна разыходзяцца. Таму, думаю, больш надзейным і спакойным партнёрам будзе Клінтан. Палітыка разрадкі будзе працягнутая, не будзе вялікай крытыкі палітычнай сістэмы ў Беларусі, ЗША будуць шукаць кампраміс, праводзіць больш прагматычную палітыку ў рэгіёне», — мяркуе палітолаг.
Фёдараў: «Трамп — чалавек абсалютна непрадказальны»
Міжнародны палітычны аглядальнік Андрэй Фёдараў таксама лічыць, што пераможа, хутчэй за ўсё, Хілары Клінтан.
«Мабыць, тыя выказванні, якія Трамп рабіў падчас выбарчай кампаніі, напалохалі шэраг выбарнікаў — нацыянальныя меншасці, жанчын і г.д. Хаця сцвярджаць з упэўненасцю, што пераможа Клінтан, нельга, бо выбарчая сістэма ў ЗША надта складаная.
Калі пераможа Клінтан — думаю, прынцыпова нічога не зменіцца. Будуць пэўныя адхіленні ў той ці іншы бок, але, у цэлым, Клінтан будзе працягваць тую ж палітыку, што і Абама — можа, крыху ў больш жорсткай форме адносна Расіі.
Што тычыцца Трампа, то тут мала што можна сказаць. Ён, па-першае, чалавек абсалютна непрадказальны, па-другое, не мае досведу кіраўніцтва на дзяржаўным узроўні. Тыя заявы, што ён робіць, — ну, трэба ўлічваць, што гэта перадвыбарчая кампанія. А насамрэч, можа, прыйдзецца рабіць зусім іншае», — кажа Фёдараў.
Мацкевіч: «Ня думаю, што будзе вялікая розніца, хто пераможа — Клінтан ці Трамп»
Філосаф і метадолаг Уладзімер Мацкевіч пазбягае рабіць адназначныя прагнозы. Адначасова ён звяртае ўвагу на тое, што вынікі выбараў у ЗША ў любым выпадку не прывядуць да нейкіх кардынальных змен у Злучаных Штатах і свеце.
«У ЗША такая моцная і дакладная дзяржаўная сістэма, што персанальная пазіцыя прэзідэнта толькі часткова можа ўплываць на дзяржаўную палітыку — як міжнародную, так і ўнутраную. Нягледзячы на тое, што амерыканскі прэзідэнт, напэўна, самы моцны прэзідэнт у свеце, тым не менш, яго магчымасці штосьці рэзка кардынальна змяніць не такія ўжо і вялікія. Збалансаванасць, прадуманасць дзяржаўнай сістэмы ЗША вядзе да таго, што каб прыняць нейкія рашэнні, трэба мець згоду Кангрэса, трэба дамаўляцца з бізнес-істэблішментам, трэба ўлічваць настроі электарата. Гэта сістэма стрымліванняў і супрацьвагаў, якая не дае магчымасці аднаму чалавеку, якую б высокую пасаду ён ні займаў, займацца самавольствам. Кожныя змены, кожныя зрухі ў амерыканскай палітыцы і дзяржаўным кіраванні рыхтуюцца шмат гадоў, прадумваюцца розныя акалічнасці і чыннікі. Гэта не тое, што ў нас, калі прэзідэнту заверне нешта ў галаву, на наступны дзень выходзіць указ, і ўсе пачынаюць яго выконваць. Таму не думаю, што будзе вялікая розніца, хто пераможа — Клінтан ці Трамп», — лічыць ён.
З іншага боку, кажа Мацкевіч, перамога Трампа кепска паўплывае на імідж ЗША.
«Калі мы ўзгадаем Буша-малодшага, тую палітыку, якую ён праводзіў, то яна была цалкам узважаная і ўзгодненая з палітычным істэблішментам ЗША. Але самі паводзіны Буша, ягоныя выказванні выклікалі іронію ў сусветнай масавай свядомасці. Так будзе і з Трампам.
Трамп трохі камічная фігура. Вядома, калі ён стане прэзідэнтам, шмат ад якіх выказванняў яму прыйдзецца адмовіцца, ён будзе больш стрыманым. Але ж, тым не менш, ён усё роўна застанецца трохі камічнай і папулісцкай асобай».
Лагвінец: «У выпадку прэзідэнцтва Трампа на выбрыкі Лукашэнкі будзе звяртацца менш увагі»
Палітолаг Алесь Лагвінец кажа, што напярэдадні дня выбараў шанцы кандыдатаў выглядаюць больш-менш роўнымі, таму вынік прадказаць складана.
«Калі казаць пра ўплыў амерыканскіх выбараў на сусветную палітыку, варта ўлічваць, што ЗША па-ранейшаму супердзяржава. Відавочна, што калі прэзідэнтам стане Дональд Трамп, які пазіцыянуе сябе як крытык цяперашняй амерыканскай палітыкі, могуць адбыцца нечаканыя рэчы. Гэта можа прывесці да пэўнага перафарматавання знешніх стасункаў. Можна чакаць, што будуць змены, і куды гэтыя змены завядуць увесь свет — пытанне адкрытае. А калі прэзідэнтам стане Хілары Клінтан, то можна сказаць, што будзе большая пераемнасць, парадак дня Злучаных Штатаў радыкальна не памяняецца і ЗША будуць працягваць даволі асцярожную палітыку», — кажа палітолаг.
Уплыў выбараў у ЗША на беларуска-амерыканскія адносіны Лагвінец наагул лічыць мінімальным:
«Беларусь не ёсць вялікім прыярытэтам для ЗША. Ёсць вельмі шмат глабальных выклікаў, а Беларусь — гэта лакальны выклік. Таму радыкальных змен тут не варта чакаць. Магчыма, у выпадку прэзідэнцтва Дональда Трампа на выбрыкі Лукашэнкі будзе звяртацца менш увагі. Між тым, не варта ўсё прывязваць да адной асобы. Злучаныя Штаты — гэта дэмакратыя, і там фармуе палітыку не толькі прэзідэнт. Таму нават абранне Трампа, з якім звязваюць спадзевы на змены ў знешняй палітыцы, наўрад ці адаб’ецца на Беларусі. Дзярждэпартамент застанецца, тыя ж эксперты будуць займацца Беларуссю».
Радыё «Свабода»
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»