Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Святлана Мацкевіч: Мы мусім дэсаветызаваць сістэму адукацыі
Да завяршэння тэрміну імплементацыі Дарожнай мапы ў рамках Балонскага працэса ў Беларусі застаецца паўтара года, але значнага прасоўвання ў гэтым пытанні эксперты не назіраюць.
На мінулым тыдні ў Берліне Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі сумесна з Фондам імя Генрыха Бёля правялі шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных развіццю Балонскага працэса ў нашай краіне. Эксперты Грамадскага Балонскага камітэта разам з еўрапейскімі калегамі спрабавалі распрацаваць механізмы прасоўвання Беларусі па імплементацыі Дарожнай мапы па правядзенні Беларуссю рэформы сістэмы вышэйшай адукацыі .
Аб выніках перамоў Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» распытала эксперта Агенцтва гуманітарных тэхналогій, кандыдата педагагічных навук Святлану Мацкевіч.
«Ужо цяпер неабходна думаць пра тое, што будзе праз год-паўтара, калі тэрмін імплементацыі Дарожнай мапы скончыцца, — лічыць суразмоўца. — Але ні ў каго няма такіх прагнозаў, акрамя таго, што Беларусь будзе працягваць імітаваць Балонскі працэс».
Што рабіць у гэтай сітуацыі, для спецыялістаў усё яшчэ застаецца пытаннем. У любым выпадку, рашэнне будзе прымацца ў Еўропе, якая стане выкарыстоўваць фармальны падыход. У нашай краіны ёсць шэраг абавязацельстваў, і калі яна іх не выканае, а Еўропа гэта канстатуе, у Беларусі з’явяцца сур’ёзныя праблемы.
«Балонскі працэс — адзіны на міжнародным узроўні працэс, дзе назіраецца партнёрства паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, — зазначае Святлана Мацкевіч. — Цяпер беларускі кейс дэманструе супярэчлівасць нашай краіны з Еўропай на каштоўнасным узроўні, і як вырашыць гэты канфлікт — пытанне, бо незразумела, як весці дыялог».
Па словах Святланы Мацкевіч, існуе небяспека, што гэты дыялог можа адбыцца без удзелу грамадзянскай супольнасці, якая настойвае на вырашэнні праблемы ўнутры Беларусі. Але еўрапейскія структуры і ўрад дэманструюць схільнасць дзейнічаць толькі ў двухбаковым парадку. Данесці гэты мэсэдж прадстаўнікі беларускай грамадскасці спрабавалі падчас круглага стала ў Берліне.
«Еўрапейскія структуры могуць дапамагаць з экспертнага боку», — лічыць Святлана Мацкевіч.
Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій звяртае ўвагу, што Балонскі працэс у Беларусі — не столькі адукацыйны, колькі палітычны праект, і гэта вылучае нас сярод іншых краін-удзельніц. Але пры дапамозе дыялогу ёсць магчымасць распаўсюдзіць гэтую мадэль і на іншыя сферы — сацыяльную, эканамічную.
«Нам адкрыта акно магчымасцей, якое можна выкарыстаць мірна, але ёсць небяспека, што яно не будзе выкарыстана», — выражае заклапочанасць суразмоўца і дадае, што застаецца ўсяго 1,5 года, за якія яшчэ можна нешта зрабіць.
Святлана Мацкевіч распавяла, што з нямецкага боку беларускія ўдзельнікі сустрэч у Берліне атрымалі шмат парадаў адносна разгортвання Балонскага працэса. Нават у Германіі ён ідзе не так хутка і гладка, як хацелася б. Бо мае адзін даволі спецыфічны нюанс: для далейшага развіцця неабходна пастаяннае «ўключэнне мазгоў», рэфлексія адносна таго, як ідзе працэс. І гэта пры тым, што ў Германіі ўніверсітэты маюць аўтаномію і выкарыстоўваюць яе напоўніцу.
Яшчэ адна асаблівасць, якая вылучае Беларусь сярод іншых удзельнікаў Балонскага працэса, заключаецца ў яго агульнай рамачнай устаноўцы. У Еўропе ён перадусім арыентаваны на рынак працы і накіраваны на тое, каб спецыялісты маглі адаптавацца і канкурыраваць у еўрапейскай прасторы.
«Мы ставім пытанне шырэй: што Балонскі працэс стварае дыскурс і нагоду для разгортвання палітычнай мадэлі. На постсавецкай прасторы адукацыя павінна арыентавацца на фармаванне мыслення, а не толькі на рынак працы. Мы мусім ажыццяўляць дэсаветызацыю ў сістэме адукацыі. Бо затарможаная дэсаветызацыя ў Беларусі замінае пачатку рэформ, яна замінае маладым кіраўнікам прымаць адэкватныя рашэнні. Таму спачатку неабходна падрыхтаваць чалавечы рэсурс, і пачынаць трэба не са студэнтаў, а з акадэмічнай супольнасці і ўпраўленцаў. І працэс гэты мусяць пачаць вядучыя ўніверсітэты краіны, замест таго, каб штампаваць спецыялістаў з дыпломамі па модных спецыяльнасцях», — пераканана Святлана Мацкевіч.
На пытанне, што застаецца рабіць грамадзянскай супольнасці, каб палепшыць сітуацыю, кандыдат педагагічных навук адказвае, што яна і так робіць усё магчымае. Але цяпер ужо пытанне дзеянняў заключаецца не ў якасці, а ў колькасці. На думку эксперта, на ўсіх магчымых пляцоўках неабходна казаць пра дэсаветызацыю, беларусізацыю і еўрапеізацыю адукацыі. А яшчэ грамадзянская супольнасць павінна выпрацаваць адзіную стратэгію дзеянняў, якой пакуль няма.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»