Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
«Кастра згвалціў усю кубінскую нацыю» — Уладзімір Мацкевіч і Анатоль Сідарэвіч пра смерць дыктатара
Шматгадовы лідэр Кубы Фідэль Кастра прайшоў шлях ад рэвалюцыянера і змагара за свабоду да звычайнага дыктатара, пасля сыходу якога краіну могуць чакаць вялікія ўзрушэнні.
Такое меркаванне ў інтэрв’ю «Свабодзе» выказалі філосаф Уладзімір Мацкевіч і гісторык Анатоль Сідарэвіч.
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч лічыць Фідэля Кастру вельмі супярэчлівай фігурай:
«За аднаго боку, гэта такі адчайны герой супраціву, змагар з дыктатурай Батысты на Кубе, чалавек, які імкнуўся да свабоды на пачатку сваёй дзейнасці. А потым ён стаў звычайным дыктатарам. Скарыстаўшыся матэрыяльнай і ўзброенай дапамогай СССР, ён пераняў камуністычную ідэалогію і пачаў адбудоўваць сваю дыктатуру, выкарыстоўваючы тое, што Куба, як геастратэгічны плацдарм у Амерыцы, была вельмі неабходная СССР».
На будучыню Кубы Уладзімір Мацкевіч глядзіць вельмі скептычна.
«Прывабныя якасці Кастры і ягоных паплечнікаў зрабілі тое, што ён быў вельмі папулярным сярод кубінцаў — нацыі непрамысловай, сельскагаспадарчай і люмпезаванай за часы дыктатуры. Карыстаючыся сваёй папулярнасцю і камуністычнай ідэалогіяй, ён настолькі згвалціў усю кубінскую нацыю, што здаецца ў сённяшніх кубінцаў амаль няма ні інтэлектуальных сіл, ні энергіі, каб пачаць самім нармалізаваць сітуацыю ў краіне. Таму ўжо знаходзячы ў непрытомнасці, адышоўшы ад спраў амаль 10 гадоў, Фідэль Кастра быў сімвалам працягу т.зв. кубінскай рэвалюцыі. Гэты сімваль зараз знік, Фідэль памёр. Што будзе з кубінцамі, ці змогуць яго досыць састарэлыя паплечнікі ўтрымаць Кубу ў тым самым стане, што яна была? Наўрад ці. Пасля гэтай сімвалічнай падзеі, смерці дыктатара, што кіраваў амаль паўстагоддзя, думаю, што на Кубе пачнуцца вельмі дрэнныя працэсы. Калі ў нацыі няма моцнай дзяржавастваральнай эліты, то пасля сканчэння дыктатуры пачынаецца хаос. Вельмі баюся, што на Кубе пачнуцца працэсы вельмі падобныя на тое, што мы бачылі там, дзе апошнім часам руйнаваліся дыктатарскія рэжымы — Ірак, Лівія і г.д», — адзначыў ён у інтэрв’ю «Свабодзе».
Гісторык Анатоль Сідарэвіч лічыць, што Фідэль Кастра прайшоў звычайны шлях «ад ультрарэвалюцыянера да контррэвалюцыянера».
«Пачынаецца ўсё з высокіх слоў пра сацыяльную справядлівасць, роўнасць і братэрства. А канчаецца ўсё сацыяльнай несправядлівасцю, няроўнасцю і лютасцю. Такі шлях прайшоў Сталін, такі шлях прайшоў Чаўшэску, такі шлях прайшоў і Кастра. Гэта звычайны шлях ультрарэвалюцыянера», — кажа ён.
«Што будзе далей з камуністычным рэжымам на Кубе? Калі кубінцы будуць такія разумныя, як кітайскія камуністы, то яны могуць зрабіць нармальную эканоміку пры захаванні ўлады камуністычнай партыі. То бок кітайская або в’етнамская мадэль. Але я не ведаю, наколькі разумны Рауль Кастра, якому таксама ўжо 85 гадоў, і хто там у яго за плячамі. Ці ёсць у Кубы свой Дэн Сяопін? Гэта галоўнае пытанне», — лічыць Сідарэвіч.
Фідэль Кастра памёр 25 лістапада на 91-годзе жыцця. Народу пра смерць правадыра абвясціў у тэлезвароце яго брат Рауль, які займае з 2008 года вышэйшую пасаду ў дзяржаве.
Пахаванне Фідэля Кастры павінна адбыцца 4 снежня ў сталіцы краіны Гаване. У сувязі са смерцю Кастры на Кубе абʼяўленая 9-дзённая жалоба.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»