21 снежня ў Мінску — адкрытая лекцыя «Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця»

13.12.2016
Лятучы ўніверсітэт

21 снежня 2016 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» запрашаюць на адкрытую лекцыю філосафа, прафесара дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай.

Cацыягуманітарныя (у тым ліку, філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё, сканцэнтраваныя на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё — перш за ўсё, у той частцы, дзе аб'ектам магчымых інтэрвенцый і трансфармацый выступае сам чалавек, — пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць». Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для нашага маральнага самаразумення. Фігуральна кажучы: што важнага пра нас саміх могуць расказаць нам біятэхналогіі?

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную прамову філосафа, прафесара дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай. Адкрытая лекцыя «Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця» адбудзецца 21 снежня, у сераду, у Галерэі «Ў» (прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Папярэднія лекцыі цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» можна паглядзець, пяройдучыпас па сылцы.

UPD.: Відэазапіс адкрытай лекцыі:


Другие публикации