Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
DP.Fly-Uni.Org — адноўленая дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта
Лятучы ўніверсітэт адкрывае адноўленую дыстанцыйную платформу анлайн-курсаў і публічных лекцый.
За больш як шэсць гадоў працы Лятучы ўніверсітэт атрымаў вялікі досвед нефармальнай адукацыі і стварыў багаты архіў лекцый і дыскусій, праведзеных беларускімі інтэлектуаламі, культурнымі і грамадскімі дзеячамі, навукоўцамі і спецыялістамі.
Прыйшоў час адкрыць больш шырокія магчымасці далучэння да ведаў, камунікацыі і мыслення. Мы пераходзім у іншы фармат!
З дапамогай адноўленнай дыстанцыйнай платформы мы імкнемся:
- Даць доступ для большага кола зацікаўленых у сучаснай адукацыі, які не абмежаваны часам і адлегласцямі;
- Прадставіць напрацоўкі беларускіх мысляроў і навукоўцаў у зручным і сучасным фармаце;
- Стварыць віртуальную пляцоўку змястоўнай камунікацыі тых, хто навучаецца і навучае;
- Даць магчымасць іншым адукацыйным ініцыятывам і арганізацыям прапаноўваць свае курсы і публічныя лекцыі на агульнай пляцоўцы.
Што прапануе платформа?
- Відэакурсы ад выбітных беларускіх інтэлектуалаў і навукоўцаў, дапоўненыя дадатковымі матэрыяламі для вывучэння. Тэматыка курсаў і лекцый самая шырокая, абмежаваная толькі глыбінёй тэм і актуальнасцю праблем, якія сёння ствараюць выклік для сучаснага грамадства і чалавека;
- Відэазапісы публічных лекцый і выступаў па шырокаму колу тэм;
- Магчымасць камунікацыі паміж слухачамі, а таксама з выкладчыкам;
- Магчымасць раіць, каментаваць і ацэньваць курсы і лекцыі, ствараючы свой «рэйтынг папулярнасці».
Асноўны накірунак развіцця — стварэнне адмысловых відэакурсаў для дыстанцыйнага навучання:
-
Першай ластаўкай з’яўляецца новы адмысловы відэакурс Уладзіміра Мацкевіча «Пропедевтика системного подхода для гуманитариев».
Але мы не хочам губляць напрацаваны скарб и будзем прадстаўляць на платформе некаторыя «архіўныя» курсы і публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта, якія ў розныя гады былі прачытаны і зафіксаваны на відэа.
Зараз на платформе вы знойдзеце курсы: Міхала Анемпадыстава, Ігара Бабкова, Ірыны Дубянецкай, а таксама курс, створаны па матэрыялах школы «Горад».
Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта — гэта магчымасць пераадолець абмежаванні часу і прасторы і зрабіць дасяжнымі для шырокага кола людзей унікальныя веды, новыя погляды і праблемы, способы і метады мыслення.
Слухайце, чытайце, ацэньвайце, абмяркоўвайце і дзяліцеся з іншымі!
Пакуль платформа працуе ў тэставым рэжыме, таму адразу выбачаемся за недарэчнасці і будзем удзячныя, калі вы дапаможаце нам у дапрацоўцы!
Калі ласка, дасылайце свае заўвагі на адрас электроннай пошты: [email protected].
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»