Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Непрыезд Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург выклікаў розныя здагадкі (Аўдыё)
Беларускі кіраўнік не ўпершыню ігнаруе важныя сумесныя мерапрыемствы «Саюзнай дзяржавы».
У Санкт-Пецярбургу лідары краін Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі новую рэдакцыю Мытнага кодэксу. Аляксандар Лукашэнка з-за невядомых прычын не прыехаў на саміты ЕАЭС і АДКБ, якія па традыцыі праходзяць пад канец года. Беларускі кіраўнік не ўпершыню ігнаруе важныя сумесныя мерапрыемствы. Напрыклад, у разгар расійска-беларускай «малочнай вайны» ў 2009 годзе ён таксама не паехаў на саміт АДКБ, што не перашкодзіла іншым удзельнікам падпісаць дакументы аб стварэнні сіл аператыўнага рэагавання.
Адсутнасць Лукашэнкі і на гэты раз не перашкодзіла лідэрам краін Еўразійскага эканамічнага саюза падпісаць новы Мытны кодэкс. Аднак каментатары больш увагі засяроджваюць не на самім дакуменце, а на прычынах праігнаравання сустрэчы беларускім кіраўніком. У сеціве нават паяўляюцца здагадкі, што беларускія спецслужбы даведаліся аб планах замены Лукашэнкі кімсьці іншым, якія распрацаваныя ў Маскве. Маўляў, гэты сцэнар ужо пачалі ажыццяўляць.
«Цяжка сказаць, ці сапраўды Крэмль ужо вырашыў паставіць свайго чалавека ў Беларусі, але можна сказаць упэўнена, што паміж Расіяй і Беларусяй існуе вельмі шмат канфліктаў», — адзначае філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Уладзімір Мацкевіч: «Паміж Масквой і Мінскам існуюць велізарныя гандлёвыя непаразуменні. Гэта тычыцца нафтапрадуктаў, вуглевадародаў і цэлага шэрагу іншых тавараў. Гэта і беларуская «малочка», і машынабудаванне... Усе гэтыя пытанні раней вырашаліся на карысць расійскага рынку, а цяпер беларускі рэжым не згодны прымаць рашэнні, цалкам арыентуючыся на расійскія інтарэсы. Нафта-газавыя войны ўжо сталі звыклымі, накопліваюцца супярэчнасці і па іншых таварах».
Эканамічная сітуацыя Беларусі пагаршаецца. У гэтым годзе яна атрымала значна менш сырой нафты з Расіі, чым планавала. А нельга забываць, што продаж нафтапрадуктаў — гэта асноўная крыніца паступлення валюты ў краіну. Пагаршэнне становішча заканамернае, калі ўзяць пад увагу, што Беларусь вельмі моцна павязаная з расійскай эканомікай, а расійскі рынак робіцца ўсё менш тавараёмкім. Нядаўна кіраўнік расійскага Інстытута стратэгічных даследаванняў Леанід Рашэтнікаў зрабіў скандальную заяву пра Беларусь — на ягоную думку, яна з’яўляецца часткаю «рускага міра» і падсумаваў, што Беларусі неабходна абапірацца на нейкую вялікую сілу (чытай — Расію). А можа, якраз лепшы вынік можна дасягнуць, будучы сябрам партнёрскай структуры розных невялікіх дзяржаў, як Еўрапейскі Саюз?
Уладзімір Мацкевіч: «Калі трымацца логікі Рашэтнікава, і параўнаць моц Расіі і Еўрапейскага Саюза, то нават у гэтай логіцы варта арыентавацца на еўрапейскі рынак, а не на расійскі, які скарачаецца. Але трэба зразумець, што раўнапраўны ўдзел і вялікіх, і малых краін Еўрасаюза ў вырашэнні праблем — гэта вялікая перавага Еўрасаюза і ўсіх еўрапейскіх інтэграцыйных ініцыятыў. Але беларускі рэжым мысліць расійскай логікай, таму яму цяжка зразумець гэтыя перавагі».
А можа, прычына непрыезду Лукашэнкі на саміт празаічная — ён мяркуе, што новыя мытныя правілы некарысныя для Беларусі і таму пратэстуе такім чынам — нагамі. Папярэднім разам ён таксама падпісаў дакумент з пяцідзённым спазненнем.
Уладзімір Мацкевіч: «Асноўная перашкода ў беларускай эканоміцы — што мытныя тарыфы ўстанаўліваюцца, зыходзячы з расійскага рынку. Нават тыя тавары, якія ў Беларусі не выпускаюцца, цяжка трапляюць па імпарту ў краіну, паколькі гэтаму замінаюць мытныя правілы, уведзеныя ў інтарэсах Расіі. Пры гэтым беларускі бок значна адстае ў падрыхтоўцы дакументаў. Нашая эканамічная школа, эканамічнае мысленне саступае расійскаму. І толькі пасля таго, калі нарматывы распрацаваныя, беларускі бок пачынае разумець, наколькі гэта не на карысць Беларусі. А адмовіцца ўжо цяжка. Таму дробныя эканамічныя спрэчкі выносяцца часта на вышэйшы ўзровень міжнародных стасункаў. Так адбываецца таму, што беларускае Міністэрства фінансаў не ў стане своечасова абараніць Беларусь, на стадыі падрыхтоўкі дакументаў».
Згодна новым мытным правілам, уводзіцца паступовае зніжэнне парогу бязмытнага ўвозу тавараў з замежных інтэрнэт-крамаў. Праз два гады пасля пачатку дзейнасці новага кодэксу прадугледжана зніжэнне нормы да 200 еўра, а звыш гэтай сумы неабходна будзе заплаціць мыта.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»