Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
«Адбываецца палярызацыя», — чаму беларускі Фэйсбук сварыцца праз катастрофу Ту-154 у Расіі
Нежаданне часткі беларусаў выказваць спачуванні з нагоды авіякатастрофы Ту-154 ёсць вынікам агрэсіўнай палітыкі Крамля, а таксама сведчыць аб пэўнай радыкалізацыі беларускага грамадства.
Такое меркаванне ў інтэрвію «Свабодзе» выказаў філосаф і метадоляг Уладзімір Мацкевіч.
Катастрофа расійскага самалёта над Чорным морам выклікала вялікую сварку ў беларускім сегменце Фэйсбука. Частка людзей падкрэслена адмаўляецца выказваць спачуванні загінулым, тлумачачы гэта тым, што самалёт быў вайсковы і наагул смуткаваць па грамадзянах краіны-агрэсара не трэба. Іншыя адстойваюць супрацьлеглы пункт гледжання: кім бы ні былі загінулыя, трэба ставіцца да іх са спачуваннем.
Уладзімір Мацкевіч лічыць, што ў такой сварцы беларусаў вакол катастрофы Ту-154 няма нічога анамальнага — гэта вынік абурэння людзей агрэсіўнай палітыкай Масквы.
«Прычыны тых ці іншых рэакцый больш-менш зразумелыя, бо такое нахабнае, агрэсіўнае стаўленне Расіі да Украіны (у першую чаргу) і апошнім часам да Беларусі — яно, вядома, выклікае абурэнне і нянавісць да Расіі. У нерэфлексіўных людзей, людзей з простымі рэакцыямі яно правакуе помслівае стаўленне — маўляў, так вам і трэба», — кажа ён.
Аднак гэта не значыць, што рэакцыя «так вам і трэба» — правільны падыход, адзначае Мацкевіч.
«Я думаю, гэта вялікае перабольшанне — абвяшчэнне жалобы разам з Расіяй з гэтай нагоды. Але ж і радасць ад таго, што загінуў расійскі вайсковы самалёт, — гэта таксама недарэчнасць. Людзі павінны заставацца людзьмі ўва ўсіх абставінах — і годнасць чалавечая ў вайне праяўляецца ў літасці, у спачуванні да загінулых. Бо ў самай жорсткай вайне, калі ў бітвах гінуць людзі, то пераможцы іх хаваюць, а не кідаюць проста так. Незалежна ад таго, якія людзі загінулі і як мы да іх ставімся. У пэўным сэнсе, гэта маральнае выпрабаванне, і думаю, што збольшага беларусы ўсё ж вытрымоўваюць гэтае маральнае выпрабаванне — па-чалавечы ставячыся да гэтых падзей», — мяркуе філосаф.
Між тым Уладзімір Мацкевіч лічыць, што за апошнія некалькі гадоў, з таго моманту, калі пачалася вайна на Данбасе, адбылася пэўная радыкалізацыя беларускага грамадства.
«Падаецца, што жорсткасць трохі павялічылася. Хаця хутчэй адбылася палярызацыя. Людзі, якія нейтральна, індыферэнтна ставіліся да Расіі, сёння становяцца т.зв. «русафобамі». Расія дае падставу для такога стаўлення да сябе. І беларусы як людзі, якія звонку назіраюць за гэтым канфліктам, не могуць не рабіць высноваў, не мяняць свайго стаўлення. Палярызацыя адбываецца, і калі такая палярызацыя цягнецца доўга, то яна можа прыводзіць да радыкалізацыі пачуццяў, што мы і назіраем цяпер», — кажа ён.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»