Андрэй Ягораў на «Еўрарадыё»: Галоўныя палітычныя вынікі 2016 года (Аўдыё)

30.12.2016
Алесь Пілецкі, «Еўрарадыё»

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў у студыі «Еўрарадыё» падводзіць палітычныя вынікі 2016 года, а таксама называе самыя важныя, на яго думку, падзеі.

  

  

  

  

  

Ніжэй — запіс размовы з экспертам, а таксама выбраныя цытаты з яе:

«У 2016 годзе былі дзве важныя падзеі. Адна адбылася, а іншая ― не: прыгожыя ў сваім вычварэнстве парламенцкія выбары і адсутнасць эканамічных рэформ, якія чакаліся».

«Добры знак ― праца Каардынацыйнай групы Беларусь―ЕС. Упершыню ў такую групу ўключылі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці».

«Дынаміка адносін Беларусі з ЕС і дынаміка адносін Беларусі з Расіяй не звязаная наўпрост. Хутчэй, я б сказаў, што еўрапейская карта час ад часу разыгрываецца ў адносінах з Расіяй».

«Мы павінны дэманстраваць лаяльнасць, калі Расія плаціць. Нафта ў абмен на пацалункі. Калі Расія не плаціць, трэба аднаўляць сімвалічную незалежнасць. Арышты аўтараў «Рэгнума» акурат адсюль».

«Што зрабіла апазіцыя ў 2016 годзе? Тут няма чаго сказаць, нічога апазіцыя не зрабіла. Хіба што хуліганствы Дашкевіча».


Другие публикации