Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Незалежнай Беларусі патрэбна незалежная праваслаўная царква
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч каментуе заяву мітрапаліта Паўла супраць патрэбы нацыянальнай царквы для беларусаў.
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата) мітрапаліт Павел выказаўся супраць нацыянальнай беларускай царквы: ён параўнаў ідэю нацыянальнай царквы са спакусай Евы д’яблам і заявіў, што пад лозунгамі свабоды і незалежнасці прыхільнікі аўтакефаліі «спрабуюць навязаць новую ідэю, якая не аб’ядноўвае людзей, а раз’ядноўвае».
Філосаф Уладзімір Мацкевіч у каментары «Свабодзе» разважае аб «сімфоніі» праваслаўнай царквы з дзяржаваю і аб пагрозе незалежнасці Беларусі ад таго, што сімфонія гучыць з Расіяй:
«Калі ёсць нацыянальная дзяржава, павінна быць аўтакефальная праваслаўная царква. Бо старая праваслаўная традыцыя сімфоніі дзяржавы і царквы, яшчэ візантыйскі прынцып сімфоніі, прадугледжвае менавіта вельмі шчыльнае ўзаемадзеянне царквы і дзяржавы.
А паколькі сёння наша праваслаўная царква мае сімфонію з расійскай дзяржавай, то, адпаведна, выказванні і ўчынкі іерархаў Беларускай праваслаўнай царквы, падпарадкаваных патрыярху Рускай праваслаўнай царквы, сугучныя маскоўскай дзяржаве. Так што прысутнасць на тэрыторыі Беларусі Рускай праваслаўнай царквы ёсць пагрозай нашаму дзяржаўнаму суверэнітэту.
Сёння таго ранейшага ўзаемадзеяння царквы і дзяржавы няма, але праваслаўная царква не можа існаваць у цалкам секулярным, адасобленым выглядзе. Мы бачым, што Беларуская праваслаўная царква знаходзіцца ў зусім іншым стане, чым іншыя канфесіі: каталіцкая, пратэстанцкія... Ёсць юрыдычнае аддзяленне царквы ад дзяржавы, а ёсць фактычная прысутнасць царквы ў дзяржаўных дзеяннях і ідэалогіі ў большай ступені, чым гэта было б варта.
І справа не толькі ў аддзяленні царквы ад дзяржавы, а яшчэ і роўнасці правоў канфесій і свабоды веравызнання. Адзяржаўленне царквы ці занадта вялікая прысутнасць царквы ў дзяржаве пазбаўляе чалавека свабоды, парушае свабоду веравызнання. Што і адбываецца. А праявамі гэтага могуць быць і ваенізаваныя праваслаўныя лагеры, і крыжовыя хады з харугвамі з нагоды палітычных падзей, і далучэнне палітычных асоб да ліку «святых», як гэта адбываецца з Мікалаем ІІ, а то і са Сталіным.
Калі царква адзіная для Расіі і Беларусі, яна можа быць у сімфоніі толькі з Масквой. А паколькі мы хочам быць суверэннай, незалежнай дзяржавай, нам патрэбна аўтакефальная, незалежная ад Масквы праваслаўная царква. Мне цяжка сказаць, ці ёсць на гэта рэсурсы, рознае чуў. Ведаю, што ёсць і плыні, і святары, і вернікі, якія падтрымалі б гэтую ідэю. Але яе трэба тлумачыць, бо гэта палітычная праблема, а не толькі праблема самой царквы.
У кожнай незалежнай дзяржаве, дзе ёсць праваслаўе, ёсць незалежная аўтакефальная праваслаўная царква: албанская, балгарская, грэцкая, польская, румынская, цяпер і ўкраінская з’яўляецца... Патрэбна і беларуская».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»