Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
3-4 сакавіка ў Мінску — канферэнцыя «Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага»
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю «Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага», якая адбудзецца ў Мінску 3-4 сакавіка 2017 года.
Большасць праблем, з якімі сёння сутыкаецца чалавецтва, — гэта праблемы гуманітарныя. Нават абмяркоўваючы тэхнічныя дасягненні і тэхналагічныя прарывы, прыродныя зрухі і тэндэнцыі ў экалогіі, міграцыйныя плыні і новыя фінансавыя і эканамічныя мадэлі, у выніку мы апынаемся перад выклікам для чалавека. Сучасны чалавек, яго самаразуменне, стасункі з Іншымі патрабуюць пераасэнсавання. І нават больш за пераасэнсаванне — дзеяння.
Ці можам мы на базе гуманітарнай веды не толькі тлумачыць і разумець, але і на практыцы адказваць на сучасныя выклікі? Адукацыя, медыя, навука, культура, піяр, права, сфера паслуг, новыя формы супольнай творчасці, стартапы — гэта і многае іншае так ці інакш стварае і ўзнаўляе Чалавечае ў Чалавеку. Якім чынам гэта адбываецца? Як гэта можна змяняць? Куды і навошта змяняць? Хто гэта робіць? І хто можа ці павінен несці адказнасць за такія змены?
Мэта канферэнцыі
— прадставіць і публічна абмеркаваць тыя ідэі і прапановы па сучасных тэхніках і тэхналогіях чалавечага, якія існуюць ці могуць быць разгорнуты ў нашай сітуацыі і ў нашым грамадстве. Мы імкнемся таксама крытычна ацаніць свае магчымасці, правы і абмежаванні на такую працу.
У праграме канферэнцыі
— абмеркаванне тэхнік і тэхналогій чалавечага ў розных сферах і з некалькіх ракурсаў:
- Мінулае і будучыня. Як яны выбудоўваюцца ў гуманітарных практыках;
- Асвета, навука і адукацыя — прастора тэхнік і тэхналогій чалавечага;
- Палітыка і сацыяльныя стасункі: антрапалагічныя перспектывы;
- Прыроднае і штучнае асяроддзе: падыходы ў вырашэнні гуманітарных праблем;
- Гуманітарная веда для тэхнічных праблем і тэхналагічных выклікаў;
- Межы дзейнасці і адказнасці «тэхнолага».
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, спецыялісты ў сферы адукацыі, культуры, медыя, а таксама тыя, хто працуе з тэхнічнымі і тэхналагічнымі вынаходніцтвамі і гатовы да абмеркавання абазначаных тэм і праблем.
Для ўдзелу ў канферэнцыі
— неабходна да 10 лютага 2017 года даслаць заяўку на электронную скрыню: [email protected] з наступнымі звесткамі аб заяўніку:
- Імя і прозвішча;
- Месца працы ці вучобы, пасада;
- Форма ўдзелу ў канферэнцыі:
- даклад (укажыце назву і тэзісы дакладу — 1,5-2 старонкі);
- удзел у агульнай дыскусіі (пазначце матывацыю да ўдзелу ў канферэнцыі — 50-100 слоў);
- Кантактныя дадзеныя: адрас электроннай пошты, нумар тэлефона.
Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне.
Колькасць удзельнікаў канферэнцыі абмежаваная, таму Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору заяўнікоў паводле «матывацыі да ўдзелу».
Кантактныя асобы:
- па арганізацыйных пытаннях — Кацярына Раманчык: [email protected], (+375 44) 5796339;
- па змястоўных пытаннях — Таццяна Вадалажская: [email protected], (+375 29) 6754625.
UPD.: Відэазапіс канферэнцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»