Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Ці Назарбаеў далучыўся да Пуціна супраць Лукашэнкі? (Відэа)
Аляксандр Лукашэнка вярнуўся ў мінулыя выходныя з Сочы ў Мінск з пустымі рукамі. А Уладзімір Пуцін катаўся на лыжах з Нурсултанам Назарбаевым у Казахстане.
У нафтагазавы канфлікт паміж Мінскам і Масквою, які цягнецца ўжо больш за год, улучыўся прэзідэнт Казахстана. Казахскі мільярдэр Мухтар Аблязаў, які жыве ў выгнанні, мяркуе, што Назарбаеў выконвае просьбу Пуціна, які не спяшаецца шукаць кампрамісу з Лукашэнкам.
Ці саступіць Мінск Маскве?
Ні Аляксандр Лукашэнка ў Сочы, ні Уладзімір Макей у Маскве не зрушылі беларуска-расійскага крызісу з месца. Сяргей Лаўроў пасля спаткання з беларускім калегам нават не стрымаўся ад заявы пра напружанасць.
Беларускія аналітыкі мяркуюць, што паездка Макея ў Расію не прынесла ніякіх канкрэтных вынікаў з адной простай прычыны.
«Цяпер у беларуска-расійскіх дачыненнях склалася такая сітуацыя, калі без асабістае сустрэчы двух кіраўнікоў дзяржаў практычна немагчыма развязаць той комплекс пытанняў, які ёсць», — кажа Дзяніс Мельянцоў з Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Сустрэчы з Пуціным Лукашэнка чакаў некалькі дзён у Сочы, куды паехаў у панядзелак. Кіраўнік Беларусі наведвае гэты расійскі курорт ужо сёмы год запар.
Сёлета прыём Лукашэнкі ў Сочы ўжо не быў такі цёплы, як у мінулыя гады. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што сустрэчы з кіраўніком Беларусі ў планах Пуціна на гэты тыдзень няма. А ў лютым расійскі прэзідэнт знайшоў час для прэзідэнта Венгрыі, Славакіі і нават кіраўніка Уругвая.
«Некалькі разоў Пуцін датрымліваўся такой стратэгіі, калі ён чакаў некалькі месяцаў, пакуль беларуская сітуацыя ды асабіста Лукашэнка саспеюць, каб праціснуць расійскую пазіцыю ў беларуска-расійскіх стасунках. Нешта тады было ў 2010 годзе, калі беларускі бок урэшце падпісаў Мытны саюз», — заўважае Дзяніс Мельянцоў.
Але Пуцін мае і іншую стратэгію. Таксама, як і тады, у канфлікт паміж Мінскам ды Масквой улучылася Астана.
Да Лукашэнкі ў Сочы патэлефанаваў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, які выказаў «заклапочанасць праблемнымі пытаннямі ў дачыненнях паміж Беларуссю і Расіяй». Казахскі кіраўнік супакойваў Лукашэнку, што ўсе праблемы будуць развязаныя.
Цікава, што пасля апошняй сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным, якая адбылася 22 лістапада ў Маскве, ужо 25 лістапада адбылася тэлефонная размова Пуціна з Назарбаевым.
Казахскі мільярдэр і апазіцыйны дзеяч Мухтар Аблязаў, які цяпер у выгнанні ў Францыі, мяркуе, што тэлефонны званок Назарбаева не выпадковы.
«У гэтым выпадку, Назарбаеў — марыянетка Пуціна. Казахстан і Беларусь — у адзіным Мытным саюзе. У гэтым выпадку, калега з Мытнага саюза выконвае дэкаратыўную функцыю нібыта згладжвання канфлікту. Маўляў, «бацька крыху перагнуў, і Валодзя не меў рацыі, давайце ўрэгулюем», — адзначае Мухтар Аблязаў.
Летась Нурсултан Назарбаеў сустракаўся з расійскім прэзідэнтам шэсць разоў, чатыры сустрэчы адбыліся на тэрыторыі Расіі.
«Больш за 85% экспарту нафты праходзіць праз тэрыторыю Расіі. Умоўна кажучы, калі б сапсаваліся палітычныя стасункі, кожная перашкода экспарту нафты істотна паўплывала б на гаспадарку краіны», — працягвае Мухтар Аблязаў.
Лукашэнка ж у Расію ездзіў усяго двойчы, яшчэ два разы сустракаўся з Пуціным на сваёй тэрыторыі.
У той жа час, апошняя канферэнцыя кіраўніка Беларусі ў Мінску сведчыць, што ён саступаць пакуль не збіраецца.
Але, акрамя канфлікту з Масквою, на галаву Лукашэнкі звалілася і іншая праблема. На мінулым тыдні ў Мінску і абласных гарадах Беларусі некалькі тысячаў людзей пратэставала супраць гэтак званага падатку на дармаедаў.
«У мяне пенсія — два мільёны. Я 25 гадоў прапрацавала ў садку выхавальніцаю. Паўтара мільёна я плачу за камунальныя паслугі, а ў яго морда — во, ужо не лезе ў абʼектыў», — такія абурэнні выказвала ўдзельніца пратэсту з Гомеля.
Апазіцыя паставіла ўльтыматум: альбо ўлады адменяць ганебны падатак, альбо 25 сакавіка падчас маршу з нагоды Дня Волі пратэстоўцы будуць дамагацца адстаўкі Лукашэнкі. Але лідары апазіцыі мусяць лічыцца з тым, што ў варунках канфрантацыі паміж Мінскам і Масквою пратэставыя настроі ў Беларусі можа выкарыстаць Масква.
Такога меркавання прытрымліваецца дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў:
«Расія, яе роля, можа быць, калі гэтая сацыяльная напружанасць выйдзе на ўзровень, небяспечны для беларускае стабільнасці і ўладаў Беларусі. Вось тады можна апасацца таго, што Расія можа нейкім чынам падагрэць гэта яшчэ больш, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне».
Незалежна ад таго, будуць правакацыі ці не, узрастанне пратэставых настрояў паставіла б Лукашэнку ў патавай сітуацыі. Традыцыйны брутальны разгон апазіцыі перарваў бы ўсе кантакты з Захадам. Каб адмяніць ці нават змяніць скандальны дэкрэт № 3, улады маюць яшчэ месяц. Магчыма, да таго часу развяжацца канфлікт з Масквою, магчыма, чарговы раз з удзелам прэзідэнта Назарбаева.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»