Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва — традыцыйнае?
28 лютага, а 7-й гадзіне вечара ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14, уваход са двара) адкрываецца выстава беларускага дызайнера, паэта, культурнага дзеяча Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Выстава арганізаваная Лятучым універсітэтам у межах міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.
Напярэдадні падзеі Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» паразмаўляла з аўтарам пра феномен колеру ў культуры і пра тое, што адбываецца з беларускай культурнай традыцыяй.
— Сп. Міхал, што чакае гледачоў на вашай выставе?
— На ёй будзе візуальны матэрыял, які я збіраў досыць даўно.
Колер — з’ява шматгранная, можна казаць пра візуальнае ўспрыняцце, а ёсць і невярбальнае. У візуальнай мове колеры дзейнічаюць як інфармацыйная сістэма. Для гэтага і робіцца выстава, і кніга менавіта ў выглядзе альбому, а не даследвання, каб паказаць колер у выглядзе візуальнай нагрузкі. На выставе будзе колер сам па сабе. Нават на падабраных ілюстрацыях колер прадстаўлены ў штодзённых рэчах, нават не з’яўляецца мастацкай каштоўнасцю. Такім чынам на нас не накладаўся «аўтарытэт» помніка. Хацелася б, каб людзі паглядзелі на колер сам па сабе.
— А як жа прывязка колеру да культурнай традыцыі?
— Дзеля гэтага ёсць мова, тэкст, які трэба напісаць і камусьці прачытаць. Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі, якая дзейнічае больш хутка і шматзначна на розных узроўнях, чым вярбальная. У кожнай фразы ёсць сэнс, які залежыць і ад невярбальных сродкаў, той жа інтанацыі. У невярбальных сродках сэнсаў значна больш, і кожны чалавек вычытвае свой мікратэкст у адпаведнасці са сваім досведам. Для гэтага людзі і ходзяць на мастацкія выставы. Не ўсё можна выказаць словамі, штосьці выказваецца карцінкай, музыкай.
— Чаму вы спрабавалі даследаваць колер менавіта ў бэкграўндзе традыцыйнай культуры, назапашаным за ўсе папярэднія стагоддзі?
— У традыцыйным грамадстве ўсё мянялася вельмі павольна. Цяпер гэта адбываецца вельмі хутка, існуе шмат традыцый, стылі фармуюцца і прапануюцца нам ужо гатовымі пры дапамозе рэкламы. Але стыль, які нам прапануе традыцыя, заўсёды лагічны. Я спрабаваў гэта даследваць: чаму быў адзін перыяд, і ў ім панавалі пэўныя стылі.
Паколькі традыцыйная культура скончылася разам з традыцыйным грамадствам пасля Першай сусветнай вайны, казаць пра новыя стылі не выпадае. З’явіўся ўплыў на стыль масавай культуры, стыляў больш моцных суседзей, моды. А традыцыя сама па сабе не існуе, яе трэба захоўваць і прыкладаць для гэтага намаганні. У адваротным выпадку застаецца некалькі варыянтаў развіцця мастацтва. Першы — традыцыя забівае творчасць. Сапраўды, бо ў традыцыі чалавек робіць тое, што рабілі да яго, ён не можа выйсці з гэтага кола. Адсутнасць традыцыйнага грамадства і мыслення абуджае творчасць. Але разам з тым гэта прадукуе масу кітча. Вельмі часта гэта выглядае як стылістычная дэградацыя.
Другі варыянт — паколькі традыцыі няма і яна не трымае нас у рамках канона, мы становімся больш уразлівымі на вонкавыя ўплывы, нас і нашу ідэнтычнасць значна прасцей змяніць. Разумееце, для таго ж беларускага традыцыйнага арнаменту характэрная тэхналогія «ікс-ромб» — бо ткацкі станок не мог рабіць іншыя ўзоры. Гэта змяніла з’яўленне тэхналогіі вышыўкі, якой не было ў беларускай традыцыі. Калі людзі пачалі вышываць, колькасць арнаменту павялічылася, змяніўся іх графічны змест, бо вышыць можна што заўгодна. Гэта прыклад творчасці, якая парушыла канон. І гэта кожнага разу патрабуе індывідуальнага падыходу. Увесь свет з гэтым сутыкнуўся, і з ХІХ стагоддзя людзі пачалі задумвацца, як захаваць традыцыю, каб яна не была мёртвай.
— Ці ўсё ў парадку ў нас з захаваннем традыцыі?
— У нас з гэтым усё не ў парадку. Беларуская этнаграфічная традыцыя паходзіць з Вільні, дзе былі вельмі моцныя этнографы. З віленскай школы выйшла не толькі беларуская, але і польская этнаграфічная традыцыя. Але на Беларусі яна развівалася натуральным чынам да 1920-х гадоў, да закрыцця Інбелкульта. У 1930-я гады адбываліся рэпрэсіі, пасля вайна. Толькі напрыканцы 1950-х узнікла новая «савецкая» этнаграфія. З аднаго боку, яна вітала даследванне фальклору, але вытокі яе — ужо расійскія. Савецкая школа — ідэалагізаваная. Паводле яе, усё, што робіцца сялянствам, — народнае мастацтва. Гэта спрэчная думка, бо яно, можа быць, і народнае, але ці яно традыцыйнае? Стрыманасць народнага мастацтва пасля вайны стала расквечвацца фарбамі. Усё гэта мае права на існаванне, але больш правільна яго называць наіўным мастацтвам. Традыцыйным я б называў тое, што не выклікае сумневу.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»