Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Лукашэнка зноў страшыць беларусаў Майданам (Аўдыё)
Аляксандр Лукашэнка чарговы раз узгадвае Майдан. Кажа, што яго ў Беларусі не будзе, і пагражае вярнуць у турму арганізатараў вулічных акцый пратэсту.
Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу жорстка рэагаваць на дзеянні арганізатараў вулічных акцый супраць дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
У эфіры «Радыё Рацыя» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч падкрэсліў, што такія паводзіны кіраўніка дзяржавы — цалкам прадказальныя:
«І гэта пачалося, дарэчы, не ў 2013 годзе, а яшчэ з Майдану 2004 года. Гэта так напалохала Лукашэнку, што ён нават імкнуўся трохі павучыць Януковіча, як пераадольваць такія сітуацыі. Ну і сам ён штогадова да гэтага рыхтуецца. Рыхтуецца, каб прадухіліць нават самую магчымасць. Гэта тое, што палохае дыктараў».
Паводле Лукашэнкі, улада павінна навучыцца весці дыялог з людзьмі, якія ідуць на актыўны пратэст, але, у той жа час, неабходна «вельмі строгая адказнасць за парушэнні». Гаворка ідзе не пра шараговых удзельнікаў дэманстрацый, а пра «правакатараў, якія павінны адказваць па ўсёй строгасці закона».
«Майдану ў Беларусі не будзе. Нават перадумоў да гэтага няма», — перакананы кіраўнік дзяржавы.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»