Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Пратэсты супраць дэкрэта № 3 працягваюцца (Аўдыё)
«Дармаедскі дэкрэт» замарожаны, але не гэтага дамагаліся людзі на вуліцах.
У Беларусі далей працягваюцца пратэсты супраць дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Хоць Аляксандр Лукашэнка і загадаў яго дапрацаваць. Аказалася, не спрацавалі мясцовыя ўлады і рэалізацыя дэкрэта лягла на плечы падатковых органаў, паведамленні аб неабходнасці выплаціць збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў часам атрымлівалі людзі, з якіх ён і не павінен быў спаганяцца, тлумачаць чыноўнікі.
«Вулічныя пратэсты прымусілі чыноўнікаў варушыцца», — каментуе філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:
«Безумоўна, можна было б павіншаваць, падзякаваць тым людзям, якія стварылі гэтае напружанне для ўладаў, і пад гэтым прымусам яны павінны нешта рабіць. Назваць гэта цалкам перамогай я пакуль не спяшаўся б».
Не спяшаецца казаць пра перамогу і актывіст прафсаюза РЭП і блогер Андрэй Стрыжак, які падкрэслівае, што дэкрэт у любы момант вернецца, таму на пратэстах трэба дамагацца яго адмены:
«Асабіста я прагназую, што 15-га і 25-га сакавіка мітынгі адбудуцца. Будуць яны даволі шматлюднымі. Вельмі спадзяюся на тое, што тыя мітынгі, якія запланаваныя ў рэгіёнах, нягледзячы на тое, што ўлада вельмі моцна зараз выключае з працэсаў тых грамадскіх актывістаў, якія задзейнічаны ў іх. І я заклікаю ўсіх да актыўнай пазіцыі ў гэтай сітуацыі. Дэкрэт не адменены. Дэкрэт у любы момант можа ўдарыць па кожнай сям’і ў Беларусі».
10 сакавіка на пратэст выйшлі ў Маладэчне. 11 сакавіка — ў Пінску, а 12-га — у Бабруйску, Воршы і Рагачове.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»