Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Феміда Лукашэнкі: забівала, забівае і будзе забіваць (Відэа)
Чарговы смяротны вырак, першы сёлета. Гэтым разам суд, ад імя Беларусі, прыгаварыў мужчыну да найвышэйшай меры пакарання за забойства двух чалавек з асабліваю жорсткасцю.
Адметна, што ў мінулым месяцы, за падобнае злачынства, іншага прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Тады эксперты расцанілі гэта як своеасаблівую саступку: маўляў адмяняць расстрэлы не будзем, але і прамяняць іх таксама. Што ж змянілася цяпер?
Упершыню ён забіў, калі яму не было і 18-ці гадоў
Адседзеў, выйшаў на волю, зноў сеў за крадзеж, выйшаў... і праз месяц забіў двух чалавек — пажылых брата і сястру. Жыхар Нароўлі віну за жорсткія забойствы прызнае часткова — кажа, што абараняўся. Цяпер жыццё асуджанага пад рэальнаю пагрозаю — Гомельскі абласны суд прыгаварыў яго да расстрэлу.
Страшны прысуд яшчэ не набыў моцы, і ён можа быць абскарджаны.
Праваабаронцы кажуць, што беларуская Феміда найчасцей у такіх выпадках застаецца жорсткая.
«Апошнім часам часта можна было пачуць, што ўлады абяцаюць, што сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, што вось-вось смяротнае пакаранне будзе адмененае, уведзены мараторый як першы крок», — узгадаў Андрэй Палуда, «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання».
Аднак адразу чатыры расстрэлы асуджаных, здзейсненыя некалькі месяцаў таму, сведчаць пра адваротнае.
«Кажуць, бог даў жыццё, бог павінен забраць. А яму хто даў права забраць чужое жыццё?», — выказваўся Лукашэнка.
Дзяржаве забіраць чужое жыццё дазваляе закон
Але закон таксама дазваляе кіраўніку краіны памілаваць асуджанага. Аленак за часам кіравання Аляксандра Лукашэнкі з амаль 250 асуджаных да смяротнага пакарання ён памілаваў толькі аднаго чалавека.
«Дзяржава не можа адымаць жыццё, не мае на гэта аніякага права. Гэта ні па-хрысціянку, ні па-чалавечы».
«Больш гуманным будзе пажыццёвае зняволенне, каб чалавек усвядоміў зробленае ім».
«За адпаведнае злачынства павіннае быць адпаведнае пакаранне».
— мяркуюць на вуліцах Мінска.
Еўрапецы просяць, беларус не слухае
З такімі заклікамі да кіраўніцтва нашай краіны ўжо другое дзесяцігоддзе звяртаюцца еўрапейскія палітыкі, днямі паўтарыў просьбу Еўрасаюза — увесці мараторый на смяротнае пакаранне — і міністр замежных справаў Бельгіі.
Не забівайце і будуць вам грошы!
Заходніх крэдытаў, якія ва ўмовах эканамічнага крызісу патрэбныя ўладам Беларусі пакуль не відаць. Бо наўзамен еўрапейцы патрабуюць — не біць і не забіваць людзей. Але ўлады краіны не дэманструюць добрай волі.
«Пазіцыя беларускай улады звязаная з тым, што нас нельга прымусіць да выканання нейкіх абавязкаў. Праз тое, што смяротныя прысуды выносяцца і выконваюцца гэтым дэманструецца пэўная незалежніцкая пазіцыя і гэтая ненахіляльнасць, як яны любяць казаць», — упэўнены дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.
Каб не ахвяраваць іміджам цвёрдага палітыка, ахвяраваць даводзіцца жыццямі людзей. На гэты момант у «калідоры смерці» ў сталічным СІЗА расстрэлу чакаюць дзве асобы.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»