Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Дзяржаўным медыя далі каманду «фас» на пратэстоўцаў? (Відэа)
Беларуская прапаганда супраць пратэстоўцаў. Дзяржаўныя медыя працягваюць дыскрэдытаваць удзельнікаў маршаў нязгоды.
Дзяржаўнае тэлебачанне прэзентавала гледачам матэрыял, паводле якога ў затрыманых 15 сакавіка анархістаў знайшлі нажы і кастэты. Усё гэта можна было пабачыць на экране. Аднак новая медыйная вайна супраць нязгодных выклікае сурʼёзныя пытанні.
«Каб не мелі магчымасці нанесці шкоду звычайным грамадзянам»
Відэа брутальнага затрымання маладзёнаў у мінскім тралейбусе пасля Марша недармаедаў імгненна аббегла ўсю краіну ды выклікала рэакцыю за яе межамі. Са словаў відавочцаў, міліцыянты ў цывільным збівалі, цягнулі за валасы, распылілі слезацечны газ. Ахвярамі ґвалту сталі не толькі ўдзельнікі акцыі, але і звычайныя пасажыры. Цяпер дзеянні сваіх падначаленых каментуе кіраўніцтва.
«У дадзенай сітуацыі працаўнікі МУС працавалі такім чынам, каб правапарушальнікі, якія былі ў тралейбусе, не мелі фізічнай магчымасці нанесці шкоду звычайным грамадзянам», — падкрэсліў пазіцыю беларускай міліцыі Іван Кубракоў, намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама.
Забароненыя рэчы знайшлі, але не скажам у каго!
Словы намесніка кіраўніка мінскай міліцыі, якія прагучалі на ОНТ, выклікаюць, як мінімум, здзіўленне ў сведкаў брутальнага хапуна. Аднак яшчэ большаю нечаканасцю стаў матэрыял, які папярэднічаў размове ў студыі.
Цяпер міліцыя цвердзіць, што ў затрыманых знайшлі забароненыя рэчы. Адметна, што пра знаходкі кажуць праз некалькі дзён пасля затрымання, не назваўшы людзей, не распачаўшы крымінальнай справы.
«Ні імён, ні справы няма. Гэтыя нажы і кастэты хутчэй з прыватнай калекцыі Кісяля ці некага з міліцыянтаў. Слабасць гэтага ў тым, што так можна толькі нейкі час хлусіць усім», — мяркуе метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Паводле дзяржаўных медыя, падчас пратэстаў пацярпелі міліцыянты!
Дзяржаўныя медыя актыўна распаўсюджваюць і іншую інфармацыю, у якой у якасці пацярпелых фігуруюць працаўнікі МУС. Паводле кіраўніцтва сілавікоў, удзельнікі акцыі пратэсту ў Мінску збілі міліцыянта. Пра выпадковасць казаць не даводзіцца.
Пабітыя міліцыянты — прапаганда паўтараецца
Акурат 11 гадоў таму, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі, пачаліся шматтысячныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый. Пасля разгону намётавага лагера ў Мінску, дзяржаўнае тэлебачанне выпусціла матэрыял, які меўся скампраметаваць удзельнікаў пратэстаў. Паказвалі знявечаных міліцыянтаў, знявечаных агрэсіўнымі пратэстоўцамі.
Іншая Плошча была, праз чатыры гады. Машына дзяржаўнай прапаганды ізноў запрацавала напоўніцу. Праўладныя медыя палохалі людзей збройным пераваротам у 2010-м.
Як і цяпер, на экранах з’явіліся кастэты, нажы, зброя і арматура. Паведамлялася пра выманне партый небяспечных рэчаў на мяжы. У адным з мінскіх гаражоў спецслужбы нібыта знайшлі зброю.
«Абсалютна ўсё аднолькава, пачынаючы ад сцэнарнага замыслу да выканання. У аснове заўсёды адсутнасць канкрэтнага факту», — тлумачыць бяздоказнасць прапагандыстаў кінадакументаліст Леанід Міндлін.
У напружанай палітычнай ды эканамічнай сітуацыі дзяржаўныя медыя расказваюць пра падзеі, якія людзі меліся б успрыняць як небяспеку і правакацыю. Зараз апублікавалі відэаматэрыял прарыву ў Беларусь з Украіны таямнічага аўтамабіля. Паводле памежнікаў, яны затрымалі траіх асоб і сканфіскавалі рэчы, падобныя да зброі ды выбуховак. Украінскі бок не пацвердзіў праезду праз сваю мяжу невядомага аўта.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»