Панічны страх перад Крамлём. Чаму Еўропа даруе Лукашэнку рэпрэсіі (Фота і відэа)

27.03.2017
Дмітро Гоман, Еспресо.TV / Пераклад з украінскай мовы

У суседняй Беларусі міліцыя затрымала сотні чалавек за ўдзел у масавых акцыях, аднак санкцый з боку Захаду прэзідэнт Лукашэнка, падобна, можа не баяцца.

Масавыя затрыманні людзей адбыліся ў Беларусі падчас святкавання Дня Волі. Незадаволеныя ўладай грамадзяне выйшлі на вуліцы ў суботу, 25 сакавіка, каб выказаць свой пратэст, і шмат каму з іх прыйшлося начаваць за кратамі. Гэта была кульмінацыя рэпрэсій, якія пачаліся яшчэ за некалькі тыдняў да пачатку мітынгаў і дэманстрацый.

Дармаедскі дэкрэт

Фармальнай падставай для пратэстаў у Беларусі стаў т.зв. «дармоедскі дэкрэт», які афіцыйна называецца дэкрэт № 3 «Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства». Таксама яго называюць «падаткам на гультайства».

«Марш недармаедаў» у Мінску, 15 сакавіка. Фота: Reuters

Фактычна ж гаворка ідзе аб падатку на беспрацоўных. Гэты захад, па задуме Лукашэнкі, павінны прымусіць людзей шукаць працу і не адмаўляцца ад непрэстыжных вакансій, якія прапануюць цэнтры занятасці. Гэты нібыта благі намер выклікаў у многіх грамадзян абурэнне. Яны лічаць, што ўлада спрабуе «залезці ім у кішэню».

Лукашэнка ў адказ заявіў, што адмяняць дэкрэт не збіраецца. Усю віну за чалавечую незадаволенасць, якая вылілася ў вулічныя «маршы недармаедаў», ён пераклаў на мясцовыя ўлады. Паводле яго слоў, менавіта мясцовыя адміністрацыі не патлумачылі людзям падрабязна, як будзе працаваць новая норма закона, і ўвялі іх у зман.

«Дармоедскі дэкрэт» стаў падставай для шматлікіх беларусаў выказаць уладам усю назапашаную незадаволенасць сітуацыяй у краіне.

«Пратэстныя настроі звязаныя перш за ўсё з эканамічнай сітуацыяй у краіне. У працэсе яны абраслі людскім абурэннем з нагоды таго, што не даюць магчымасць выказаць сваё меркаванне», — распавёў сайту Еспресо.TV генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка.

Жорсткая рэакцыя

Агулам колькасць затрыманых толькі ў суботу, паводле ацэнак праваабаронцаў, вагаецца ад 600 да 1000 чалавек. Праваахоўнікі адмаўляюцца называць дакладную лічбу, спасылаючыся на тое, што акцыя была несанкцыянаваная.

Затрыманне дэманстрантаў у Мінску на Дзень Волі. Фота: Reuters

Большасць затрыманняў адбыліся ў Мінску. У Брэсце, Гродне, Віцебску і Гомелі затрыманых амаль не было. У нядзелю людзі выйшлі на акцыі салідарнасці з арыштаванымі, і міліцыя іх таксама затрымала.

У Мінску іх колькасць дакладна не вядома, дадзеныя ўдакладняюцца. У рэгіёнах лічба дасягнула 80 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

«Улада спрабуе дэманстраваць, што трымае сітуацыю пад кантролем», — лічыць Улад Вялічка. Таму сістэма спрабавала дзейнічаць на апераджэнне і пачала затрымліваць журналістаў і праваабаронцаў за некалькі тыдняў да запланаванай акцыі.

У пачатку мінулага тыдня з'явілася нават «справа баевікоў», якія, па словах прэзідэнта Лукашэнкі, рыхтавалі на Дзень Волі правакацыю са зброяй. Затрымана больш за 20 чалавек, пры ператрусах нібыта знайшлі зброю, шаўроны «Азова» і «Правага сектара».

Частка затрыманых калісьці была звязана з паўзабытай беларускай ваенна-патрыятычнай арганізацыяй «Белы легіён», якая дзейнічала ў 1990-х гадах.

У пятніцу сярод затрыманых апынуліся некалькі журналістаў, сярод іх — украінка Хрысціна Бярдзінскіх. Напярэдадні акцый за кратамі апынуліся апазіцыйныя палітыкі Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

Першага затрымала КДБ, другога міліцыя зняла з цягніка. У суботу яшчэ да пачатку акцыі АМАП уварваўся ў Праваабарончы цэнтр «Вясна», дзе было затрымана 57 праваабаронцаў і журналістаў, у тым ліку і замежных.

Лідэр Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП Святлана Каралева распавяла сайту Еспресо.TV, што яна з паплечнікамі не чакалі прымянення жорсткай сілы:

«На мой погляд, гэта палітычная памылка. Калі гэтым хацелі напалохаць людзей, то людзі не вельмі то і напалохаліся, яны раззлаваліся», — адзначыла суразмозца. Яна падкрэсліла, што пратэстныя настроі выйшлі за межы апазіцыйнага руху і сталі народнымі.

Ці пагражаюць Лукашэнку санкцыі

Здзіўляе параўнальна мяккая рэакцыя Еўрасаюза на падзеі ў Беларусі. Цяпер усё, што ёсць, — гэта патрабаванне неадкладна вызваліць затрыманых. У заяве знешнепалітычнай службы сказана, што ўжыванне сілы супраць мірных мітынгоўцаў не можа быць апраўдана «ні пры якіх абставінах».

Але аб аднаўленні санкцый пакуль кажуць вельмі бегла. Малаверагодна, што беларускага прэзідэнта чакаюць нейкія рэальныя пакаранні з боку ЕС.

Стрыманая рэакцыя тлумачыцца тым, што аднаўленнем санкцый Брусель баіцца пакінуць Лукашэнку без выбару і сваімі ж рукамі загнаць у Крэмль.

«Захад гатовы мець справу з рэжымам Лукашэнкі, таму што ў геапалітычным сэнсе ім вельмі патрэбна кантралюемая стабільная Беларусь», — заўважае Улад Вялічка.

Таму Еўрасаюз апынуўся перад няпростым выбарам. Ён можа прызнаць, што дзеяньні рэжыму абсалютна непрымальныя, адмовіцца ад дыялогу з Лукашэнкам і выставіць яму ўмовы. Ці ж ён можа выбраць мяккую рэакцыю, паспрабаваць замяць сітуацыю і ліквідаваць найбольш грубыя наступствы.

Пакуль заявы з боку Захаду падобныя на тыя, якія робяць для выгляду і наогул.


Другие публикации