Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Ці сапраўды свет стаіць на мяжы маштабнага ўзброенага канфлікта? (Аўдыё)
Да якіх ваенных і палітычных наступстваў могуць прывесці авіяўдары ЗША па аэрадроме сірыйскіх урадавых войск? Ці можа актыўнае ўмяшанне Вашынгтона ў сірыйскі канфлікт стварыць радыкальную змену сітуацыі? Ці сапраўды свет можа стаяць на парозе маштабнага ваеннага канфлікта?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў перадачы «Экспертыза Свабоды» адказваюць палітычныя аналітыкі Андрэй Ягораў і Андрэй Фёдараў. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.
Віталь Цыганкоў: 7 красавіка ЗША ў адказ на ўжыванне хімічнай зброі рэжымам Башара Асада нанеслі ўдар па авіябазе сірыйскіх дзяржаўных войск. У Крамлі ракетны ўдар ЗША назвалі агрэсіяй супраць суверэннай дзяржавы. Наколькі гэтыя дзеянні ЗША мяняюць сітуацыю вакол Сірыі — бо доўгі час ЗША фактычна не ўмешваліся ў сірыйскі канфлікт?
Андрэй Ягораў: Удар па авіябазе пакуль моцна не ўплывае на далейшую хаду канфлікта. Цікава, што будуць далей рабіць ЗША: будзе вайсковая інтэрвенцыя ці гэта адзіночны стрэл з мэтай іншымі сродкамі пачаць уплываць на канфлікт. Але відавочна, што адбылася пэўная радыкалізацыя канфлікта, бо дзве сусветныя дзяржавы з ядзерным патэнцыялам вайсковымі сродкамі ўмяшаліся ў сірыйскі канфлікт, што ёсць вельмі небяспечным.
Віталь Цыганкоў: Калі гэта не мяняе радыкальна вайсковую сітуацыю — значыць, гэты авіяўдар ЗША мае найперш палітычныя мэты: паказаць, як будуць паводзіць сябе ЗША пры новым прэзідэнце.
Андрэй Ягораў: Я спадзяюся, што так. Палітычны сэнс, падмацаванне пазіцыі ЗША — спадзяюся, што гэта не будзе мець значнага вайсковага працягу. Вядома, гэта паказвае і новыя падыходы адміністрацыі Трампа, што Трамп будзе дзейнічаць значна больш рашуча за свайго папярэдніка Абаму, які казаў пра пераход «чырвонай лініі» Асадам (прымяненне хімічнай зброі), але не рабіў ніякіх вайсковых захадаў.
Андрэй Фёдараў: Я не ведаю, як бы адрэагавала расійскае кіраўніцтва, калі б на разбомбленай базе знаходзіліся расійскія вайскоўцы. Здаецца, Крэмль вельмі высока ацэньвае свае ўзброеныя сілы і, магчыма, захацеў бы зрабіць нешта ў адказ — і гэта магло б пацягнуць самыя непажаданыя наступствы. ЗША заявілі, што папярэдзілі Расію, Масква гэта нібыта адмаўляе, сітуацыя пакуль не зразумелая.
Цяпер, сапраўды, галоўнае — як будзе далей паводзіць сябе Вашынгтон, ці працягне ваенныя дзеянні, ці будзе чакаць рэакцыю Асада.
Віталь Цыганкоў: Магчыма, больш важнай з’яўляецца нават не рэакцыя Асада, а рэакцыя Масквы, якая ўжо заявіла, што прыпыняе дамову з ЗША ад прадухіленні інцыдэнтаў і прыпыненні палётаў у Сірыі. Гэтая дамова была накіравана на тое, каб не было ваенных сутыкненняў паміж амерыканскімі і расійскімі вайскоўцамі.
Андрэй Фёдараў: Так, і цяпер такія сутыкненні (няхай нават не наўмысныя) становяцца больш імавернымі. Можна, аднак, узгадаць, што яшчэ падчас выбарчай кампаніі іншыя кандыдаты ў прэзідэнты заяўлялі, што калі расійскія самалёты будуць удзельнічаць у бамбаванні сірыйскай апазіцыі, то амерыканцы павінны іх збіваць. Таму нічога прадказваць я б не стаў, бо паводзіны Масквы яшчэ больш непрадказальныя, чым Вашынгтона.
Віталь Цыганкоў: Падчас вайны ў Карэі ў 1950-я там прымалі ўдзел савецкія і амерыканскія лётчыкі, часам і збівалі адзін аднаго, але ўдавалася неяк адысці ад сусветнага крызіса. Але цяпер, відавочна, іншы свет, і любы інцыдэнт, нават выпадковы, можа прывесці да больш цяжкіх наступстваў.
Андрэй Ягораў: У карэйскай вайне амерыканскія і савецкія войскі маскіраваліся пад карэйскія бакі канфлікта. А ў Сірыі прысутнасць Расіі і ЗША нікім не хаваецца. Я мяркую, што Расія нейкім чынам будзе адказваць на дзеянні амерыканцаў, і гэта можа выявіцца ва ўзмацненні атакі на сірыйскую апазіцыю.
Віталь Цыганкоў: Але многія ў свеце якраз і патрабавалі ад ЗША нейкага ўмяшання ў гэты канфлікт. Бо ён працягваецца 6 гадоў і даўно зайшоў у пэўны тупік. Таму лічылася, што толькі ўмяшанне ЗША можа неяк пахіснуць сітуацыю.
Андрэй Ягораў: На жаль, ёсць дзеянні своечасовыя і несвоечасовыя. Бо за 6 гадоў сітуацыя значна змянілася. Калі б рашучыя дзеянні ЗША былі на пачатку гэтага канфлікта, яшчэ да ўмяшання Расіі, да фармавання «Ісламскай дзяржавы» — тады Абама мусіў рашуча дзейнічаць.
А зараз гэтыя рашучыя дзеянні прыводзяць зноў да патавай сітуацыі. Ці будуць расійцы збіваць самалёты кааліцыі? Ці будзе ЗША спрабаваць стварыць беспалётную зону і, адпаведна, збіваць расійскія і сірыйскія самалёты? Сухапутная аперацыя мне таксама не падаецца магчымай.
Андрэй Фёдараў: Мне здаецца, першы крок, які можа прывесці да пачатку нейкага развязання канфлікта — гэта адыход Асада. Але нават гэта хутка не прывядзе да вырашэння пытання. Аднак зараз мы стаім перад пытаннем, ці гатовая Расія, абараняючы Асада і свае інтарэсы, паставіць свет на мяжу шырокамаштабнага ўзброенага канфлікта. І ў мяне няма поўнай упэўненасці, што яны на гэта не пойдуць.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»