Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?»
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?».
Дыскусія арганізуецца ў межах праграмы CHOICE: Cultural Heritage — Opportunity for Civic Engagement, які фінансуецца і рээалізуецца ва Украіне, Беларусі, Арменіі, Малдове пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Асноўны змест, які прапануецца да абмеркавання, — напрацоўкі і рэкамендацыі па працы ў сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE.
Праграма CHOICE разглядае культурную спадчыну як рэсурс для развіцця мясцовых суполак, умацаванне сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Удзел у ёй бяруць 10 праектаў, прысвечаных як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыне. Завяршыцца праект у чэрвені бягучага года.
Першая з дзвюх запланаваных дыскусій ад CHOICE-Беларусь будзе прысвечаная асаблівасцям беларускага кантэксту працы з гісторыка-культурнай спадчынай, асноўным фактарам і выклікам, з якімі сутыкаюцца адмыслоўцы штодзень. Асобная ўвага будзе нададзеная магчымасцям фармавання новай, грамадзянскай суб’ектнасці ў вырашэнні супольных прафесійных пытанняў аховы і інтэрпрэтацыі нашай спадчыны.
У размове прымуць удзел эксперты:
- Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг, метадолаг;
- Ігар Раханскі, рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро Беларускага камітэта ICOMOS;
- Уладзімір Мацкеквіч, філосаф і метадолог, грамадскі дзеяч;
- Сцяпан Стурэйка, культурніцкі антраполаг, выкладчык, даследчык;
- Ігар Чарняўскі, экс-загадчык Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- Антон Астаповіч, старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».
Дыскусія «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?» адбудзецца 28 красавіка, у пятніцу, у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16, 2-гі паверх). Пачатак у 19.00 (пачатак рэгістрацыі — у 18.30).
Далучайцеся! Удзел у мерапрыемстве магчымы па папярэдняй рэгістрацыі ў тэрмін да 12.00 27 красавіка 2017 года.
Сачыце за мерапрыемствам у Фэйсбуку.
UPD.: Гл. відэазапіс анлайн-трансляцыі:
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»