Відэазапіс анлайн-трансляцыі дыскусіі «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?»

28.04.2017
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?» Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.

Дыскусія праходзіла ў мінскай крэатыўнай прасторы «ЦЭХ», і пры падтрымцы Blog-TV Trixter экспертную размову можна было пабачыць анлайн з любой абранай вамі кропкі горада, краіны, свету. 

Асноўная нагода да абмеркавання — прэзентацыя напрацовак па працы ў сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE: Cultural Heritage — Opportunity for Civic Engagement. Асаблівая ўвага аддаецца зоне прыняцця рашэнняў (policy) адносна сектара гісторыка-культурніцкай спадчыны, а дакладней — магчымасцям фармавання новай, грамадзянскай суб’ектнасці ў вырашэнні супольных прафесійных пытанняў аховы і інтэрпрэтацыі нашай спадчыны.

Рэкамендацыі на дадзены момант знаходзяцца ў дапрацоўцы, і гэты этап мы заклікаем выкарыстаць для супольнага ўдасканалення дакумента!

Эксперты:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг, метадолаг;
  • Ігар Раханскі, рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро Беларускага камітэта ICOMOS;
  • Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолог, грамадскі дзеяч;
  • Сцяпан Стурэйка, культурніцкі антраполаг, выкладчык, даследчык;
  • Ігар Чарняўскі, экс-загадчык Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • Антон Астаповіч, старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».

Мадэратар размовы: Аксана Шэлест, сацыёлаг, метадолаг.

Глядзіце відэазапіс анлайн-трансляцыі:

Даведка:

Праграма CHOICE рээалізуецца ва Украіне, Беларусі, Арменіі, Малдове пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Асноўны змест і разглядае культурную спадчыну як рэсурс для развіцця мясцовых суполак, умацаванне сучаснай нацыянальнай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару краін рэгіёна Усходняга партнёрства.

Аналагічныя дыскусіі праходзяць у Арменіі, Малдове і Украіне з мэтай фармавання супольных policy-рэкамендацый для прафесіяналаў і чынавенства па сектары ГКС у рэгіёне Усходняга партнёрства.


Другие публикации