Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Спадчына — гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE (Фота і відэа)
Ці патрэбна Беларусі «грамадскае міністэрства культуры» і «бабруйская хартыя» па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
У Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: «Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?» Нагодай для абмеркавання стала прэзентацыя напрацовак у сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE: Cultural Heritage — Opportunity for Civic Engagement. Асаблівая ўвага надавалася магчымасцям фармавання новай, грамадзянскай суб’ектнасці ў вырашэнні супольных прафесійных пытанняў аховы і інтэрпрэтацыі нашай спадчыны. На сайце EuroBelarus.Info вялася прамая трансляцыя дыскусіі.
Каардынатар CHOICE Таццяна Пашавалава нагадала, што праграма распрацоўвалася пры падтрымцы Еўрасаюза для чатырох краін: Украіны, Беларусі, Арменіі і Малдовы. Яна распавяла пра мэты і формы працы праекту. Сярод іх — у тым ліку падтрымка недзяржаўных культурных арганізацый і прафесійных супольнасцей у рэалізацыі інавацыйных праектаў па ахове і актуальнай інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны.
Таццяна Пашавалава
Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў прадставіў свой даклад, у якім паспрабаваў падагульніць становішча з захаваннем культурнай спадчыны і зрабіць прапановы для грамадзянскай супольнасці адносна працы ў гэтай галіне.
На думку Андрэя Ягорава, для любых даследаванняў у галіне культуры ў Беларусі існуе недахоп статыстычных дадзеных, няма спецыяльных даследаванняў.
Калі разглядаць сітуацыю ў разрэзе культурнай спадчыны і эканомікі, важна ўключэнне аб’ектаў спадчыны ў гаспадарчы зварот (купля-продаж аб’ектаў, стварэнне на іх працоўных месцаў, разгляд спадчыны як фактара развіцця рэгіёнаў і тэрыторый, а таксама турызму). Але тут існуюць дзве праблемы. Першая — моцная рэгламентаванасць гэтай сферы, звязаная з асаблівым абыходжаннем з аб’ектамі спадчыны, што ў цэлым правільна, але ў той жа час стрымлівае інвестараў укладвацца ў гэтыя аб’екты. Другая — пераацэнка значэння турызму, калі ўся эканамічная дзейнасць з аб’ектамі спадчыы разглядаецца выключна як турыстычны патэнцыял, што значна звужае магчымага эканамічнага выкарыстання аб’ектаў культурнай спадчыны.
Злева — направа: Аксана Шэлест, Андрэй Ягораў, Сцяпан Стурэйка, Уладзімір Мацкевіч
Культурная спадчына — заўсёды аб’ект павышанай канфліктнасці з нагоды ўласнасці і валодання, рознасці інтарэсаў выкарыстання аб’ектаў, рознасці каштоўнасцей. Мы часта сутыкаемся з этычнымі ўяўленнямі і спрэчкамі, як правільна рэканструяваць аб’екты, узнікаюць канфлікты грамадскіх прыярытэтаў, калі розныя супольнасці бачаць аб’ект у розным выкарыстанні. З канфлктамі, звязанымі з тэхнікамі і методыкамі правядзення работ на аб’ектах. Гэта адбываецца з той прычыны, што ў Беларусі слаба развіты інстытут медыяцыі і вырашэння канфліктаў, мяркуе Андрэй Ягораў. Розныя групы не могуць дамовіцца паміж сабой, і, у выніку, дзяржава вырашае канфлікт адміністрацыйным спосабам.
Апроч адсутнасці механізмаў палітычнага дыялогу, мы надаем мала ўвагі міжнароднай гісторыка-культурнай палітыцы.
«У прыватнасці, Беларусь шмат губляе, недастаткова працучы са спадчынай ВКЛ і не адстойваючы свае культурныя брэнды, якія ўсё часцей прысвойваюцца Літвой, Украінай і іншымі дзяржавамі», — зазначае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.
Яшчэ адна з асаблівасцяў — слабае ўзаемадзеянне розных суб’ектаў у фармаванні і рэалізацыі культурнай палітыкі ў Беларусі пры дамінаванні экспертна-арыентаваеага падыходу да вырашэння пытанняў культурнай спадчыны. Наша заканадаўстыа ў многім разглядае культурную палітыку як кіраванне асобым тыпам вытворчасці. Пры гэтым адсутнічае стратэгія культурнага развіцця гарадоў і рэгіёнаў. Часта дзяржава звяртае ўвагу на каштоўнасці, унесеныя ў Дзяржаўны рэестр, пакідаючы па-за ўвагай шэраг іншых аб’ектаў.
Падобнае становішча прыводзіць да рэдукцыі ў галіне культурнай палітыкі. У якасці прапановы Андрэй Ягораў заклікаў да стварэння «грамадскага міністэрства культуры». Гаворка тут, перадусім, не пра ўстанову, а пра мысленне, фармаванне грамадскага фокуса кіравання сферай культурнай спадчыны ў дадатак да фокуса дзяржаўнага кіравання. Пры гэтым любая дзейнасць, накіраваная на аб’екты спадчыны, павінна весці да іх устойлівага ўтылітарнага выкарыстання ў рэальных умовах.
Асноўная задача «грамадскага міністэрства культуры» — праца з развіццём сацыяльнага ўяўлення наконт аб’ектаў спадчыны і яе сацыякультурным складнікам. Для гэтага трэба выкарыстоўваць працэс адвакатавання як масіў крэатыўных праектаў. Яшчэ адна задача — дапаўненне і развіццё дакументаў аб сацыякультурнай спадчыне, у тым ліку міжнародных, такіх як Хартыя аб прынцыпах сацыякультурнай дзейнасці ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны. Чаму б не стварыць уласную «ашмянскую» ці «бабруйскую» хартыю?..
Уладзімір Мацкевіч і Ігар Чарняўскі
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч цягам многіх гадоў займаецца тым, што вызначаецца праграмай культурнай палітыкі. Але да культуры ён ставіцца як да таго, што павінна быць пераадолена.
«Выйсці за межы вядомага ў галіну невядомага, створанага ў галіну нястворанага. Інавацыі, творчасць я лічу галоўным элементам културнай палітыкі. Спадчына — гэта не толькі тое, што раптам засталося, а тое, да чаго мы ставімся нейкім чынам: ці бярэм з сабой у будучыню, ці не бярэм. Гэта тое, што будзе складаць нейкую частку будучыні», — кажа эксперт.
З іншага боку, разважае ён, спадчына — гэта нешта «нічыё», тое, на што мы сквапімся як на сваё. Такая парадаксальнасць спадчыны з’яўляецца крыніцай канфлікта:
«Калі б мы разумелі, што мы — гэта суб’екты, нацыя, народ, у нас не было б канфліктаў. Але мы гэтага не разумеем, мы супрацьпастаўляем грамадства дзяржаве, і ўсе прэтэндуем на гэтую спадчыну кожны са сваёй пазіцыі пры адсутнасці ўмення размаўляць з іншымі пазіцыямі, умення прымаць чужую пазіцыю. Гэта вядзе да таго, што мы маем у нашай краіне і з матэрыяльным бокам культуры, і з яе духоўным складнікам. Справа не ў помніках, а справа ў тым, што мы можам ці не можам рабіць са сваёй галавой. Перад тым, як брацца за рэстаўрацыю помнікаў, трэба спачатку навесці парадак у сваёй галаве».
Рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро беларускага камітэта ICOMOS Ігар Раханскі засяродзіўся на прапанове Андрэя Ягорава аб стварэнні ўласнай «хартыі».
«Дакумент, які б выражаў перадусім этычную сістэму адносін да спадчыны — такую хартыю трэба свараць. Але хартыя, як і спадчына, гэта не назоўнік, гэта дзеяслоў. Ствараючы хартыю, будзем спадзявацца, што хартыя зробіць нас», — зазначыў ён.
Злева — направа: Ігар Чарняўскі, Антон Астаповіч, Ігар Раханскі
А старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч сумняецца ў неабходнасці стварэння «грамадскага міністэрства культуры».
«Мы можам зрабіць шмат структур, але ці будуць яны працаваць? Трэба больш ушчыльняць кардынацыю паміж аб’яднаннямі, якія ўжо працуюць. У першую чаргу, пакуль не будуць нармальна працаваць тэрытарыяльныя органы ўлады, Мінкульт нічога не зробіць. Мы не павінны чакаць, пакуль народзім хартыю, грамадскія аб’яднанні павінны ствараць пэўныя прапановы па зменах і дапаўненнях і ў заканадаўства, і ў тэхнічныя нормы. Лакальная супольнасць нават на стадыі папулярызацыі кепска працуе. У тым, што аб’екты не ахоўваюцца дзяржавай — не віна дзяржавы, вялікая адказнасць тут ляжыць на грамадстве. Любая фізічная і юрыдычная асоба можа рабіць прапановы па наданні аб’екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пакуль мы не выраўняем разрыў паміж Мінскам і рэгіёнамі, ніякае «грамадскае міністэрства культуры» не дапаможа», — перакананы Антон Астаповіч.
«Калі мы кажам пра грамадскасць і культурную спадчыну, на які аб’ект мы скіроўваем увагу? Гэта і няправільная рэстаўрацыя, і Курапаты, і нематэрыяльная спадчына, і тое што ў спісах, і тое, што не. Як адрозніць рэчаіснасць ад балбатні ў Фэйсбуку? — задаецца пытаннем культурніцкі антраполаг Сцяпан Стурэйка. — Я прапаную лічыць спадчыну працэсам. Ён узнікае, калі нейкае аб’яднанне людзей прысвойвае як спецыфічна сваё нешта матэрыяльнае ці нематэрыяльнае і прадпрымае пэўную дзейнасць. Няма ніякай спадчыны без гаспадара. Любая дзейнасць — пастаяннае аспрэчванне права ўласнасці, іншага прысваення. Культурная палітыка дзяржавы зводзіцца да адміністравання, ідэалогіі, кантролю, але, па сутнасці, яе няма — і гэта добра».
Злева — направа: Андрэй Ягораў, Сцяпан Стурэйка, Уладзімір Мацкевіч
Экс-загадчык Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі акрэсліў дзве глабальныя праблемы: наяўнасць сродкаў і прафесійны ўзровень удзельнікаў працэса аховы спадчыны. Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі амаль няма якаснай прафесійнай рэстаўрацыі, што не толькі ўплывае на ўзровень захавання культурнай спадчыны, але і палохае інвестараў. На думку Ігара Чарняўскага, у нас дастаткова грамадскіх арганізацый, якія займаюцца аховай аб’ектаў спадчыны, але няма органа, які б каардынаваў іх працу.
Па-за межамі экспертнай дыскусіі засталося яшчэ шмат пытанняў і прапаноў. Рэфлексія па выніках працы праекта CHOICE яшчэ наперадзе, але ўжо цяпер зразумела, што грамадзянская супольнасць мусіць больш актыўна ўключацца ў працэс захавання культурнай спадчыны.
Відэазапіс адкрытай дыскусіі:
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»