Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Пра новы «шаўковы шлях» дыскутавалі ў Кітаі
Кіраўнік Беларусі спадзяецца правесці адзін з напрамкаў новага «шаўковага шляху» праз Беларусь
У Кітаі адбыўся саміт ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», мэта якой — стварэнне новай мадэлі міжрэгіянальнай эканамічнай супрацы, якая б звязвала Захад і Усход Еўразіі.
У саміце бралі ўдзел прадстаўнікі больш як 60 краін Еўропы і Азіі.
Кітай цяпер актыўна намагаецца прасоўваць свае інтарэсы ў розных рэгіёнах свету, гэтаму і служыць канцэпцыя «Адзін пояс і адзін шлях», — кажа філосаф Уладзімір Мацкевіч:
«Усе такія праекты — гэта ідэалагічная афарбоўка нейкіх эканамічных ці геапалітычных ініцыятыў. Гэтая кітайская ініцыятыва, якая толькі ідэалагічную падставу, ідэалагічную афарбоўку мае праз гэты «шлях», а насамрэч Кітай імкнецца ўцягнуць у сваю арбіту, у арбіту сваёй экспансіі тыя краіны, якія на гэта пагодзяцца. І тут усё пытанне толькі ў тым, ці будзе нам карысным гэтае супрацоўніцтва з Кітаем, ці гэта цалкам кітайская, калі не імперская, дык гэткая геапалітычная экспанцыянісцкая ідэя».
Кітай на сённяшні дзень — адзін з найважнейшых геаэканамічных гульцоў, таму адносіны з ім важныя таксама і для Беларусі, мяркуе Уладзімір Мацкевіч:
«Не мець стасункаў, не спрычыніцца да гэтай вялікай гульні новага гульца на азіаэканамічнай прасторы не можа аніводная краіна, якая дбае пра тое, каб замацавацца на сусветным рынку. Таму абавязкова трэба ўдзельнічаць у гэтых перамовах, у гэтым гандлі, але ўмовамі гэтага ўдзелу з’яўляюцца, па-першае, наяўнасць уласнай стратэгіі эканамічнага развіцця, а па-другое — прынцып захавання ва ўсіх стасунках беларускай карысці, пераследаванне таго, каб гэта было нам на карысць, а не проста ўдзел у пампезных, ці нейкіх там, ідэалагічных гульнях».
Палітолаг Алесь Лагвінец:
«Для сённяшняй Беларусі ёсць свае нібыта плюсы і ёсць свае мінусы ў гэтым. У прынцыпе, для Беларусі мог бы быць цікавым удзел у гэтай ініцыятыве, калі б наша краіна была б прававой, рынкавай, дэмакратычнай дзяржавай, і ўсё гэта грунтавалася б на такіх жа прынцыпах. Але мы бачым, што сённяшнія ўлады Беларусі хочуць пралезці туды, карыстаючыся гэткай аўтарытарнай антызаходняй рыторыкай, спрабуючы пераканаць тых, каго ўсё ж ёсць на сённяшні дзень грошы, найперш кітайцаў, а магчыма, часткова і Расію, у тым, што Бепларусь — больш надзейная і прывабная. Хоць вялікіх козыраў у нас няма, і гэта з прычыны той палітыкі, якая праводзіцца сённяшнімі ўладамі».
У пачатку траўня, сустракаючыся з кітайскімі журналістамі, Аляксандр Лукашэнка выказваў спадзяванне на пералом у развіцці двухбаковых адносін з Кітаем сёлета. Асаблівае значэнне ён як раз надаваў візіту на саміт. Ці спадзяванні будуць апраўданыя? Пакажа час.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»