Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
25-27 траўня ў Мінску — канферэнцыя «Эвалюцыя ці дэвальвацыя: праблема дэмакратычнага парадку ва Усходняй Еўропе»
25-27 траўня 2017 года адбудзецца VІ Мінская канферэнцыя Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».
Сярод арганізатараў канферэнцыі таксама: Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску, «Беларускі калегіюм», Інстытут ВКЛ (Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут гісторыі Літвы (Літва).
Свет за апошнія пяць-дзесяць гадоў істотна змяніўся. Змены закранулі не толькі фінансавыя плыні і арганізацыю эканомікі, але і прывялі да пераацэнкі палітычных каштоўнасцей, паставілі новыя выклікі перад дэмакратыяй як ідэяй і палітычнай мадэллю. Набылі новую сілу дыскусіі пра заняпад, дэвальвацыю, крызіс і нават канец дэмакратыі, якія сілкуюцца ростам скептычнага і падазронага стаўлення да палітычнага істэблішменту, узмацненнем папулізму, правага і левага радыкалізму, рэлігійнага фундаменталізму. У больш памяркоўных праявах робяцца спробы пераасэнсаваць эвалюцыю дэмакратыі, выпрацаваць і стабілізаваць новую дэмакратычную мадэль.
Устойлівасць дэмакратыі была пастаўленая пад пытанне нават у краінах Еўрапейскага Саюза і ЗША. Акрамя гэтага, увага да правоў чалавека і дэмакратыі значна знізілася пры вызначэнні знешняй палітыкі. За ўсходнімі межамі ЕС рост скепсісу да дэмакратычнага ладу і каштоўнасцей становіцца асабліва відавочным. У адных краінах, такіх як Расія, Арменія, і Казахстан, назіраецца відавочны рост аўтарытарных тэндэнцый. Спробы дэмакратычных перамен і еўраінтэграцыі Украіны, Малдовы і Грузіі не прывялі да відавочнага поспеху, што пацягнула за сабой рост апатыі і недаверу ў шырокіх пластах грамадства. На гэтым фоне крыху выбіваецца Беларусь, дзе з 2014 года адбываецца паступовая лібералізацыя, але пакуль цяжка сказаць, наколькі гэтая тэндэнцыя будзе ўстойлівай.
У рамках канферэнцыі плануецца паставіць наступныя пытанні: Якія асноўныя выклікі і перспектывы дэмакратыі ва Усходняй Еўропе? Ці змяняецца разуменне дэмакратыі ў сучасным свеце, ці можна казаць пра тое, што выпрацоўваецца новая мадэль дэмакратыі? Ці можна казаць пра палітычную дэвальвацыю дэмакратыі? Ці працягваюць правы чалавека і дэмакратыя займаць важнае месца ў знешняй палітыцы заходніх дзяржаў?
Тэматычныя блокі:
- Развіццё палітычных сістэм Усходняй Еўропы: асноўныя тэндэнцыі і выклікі;
- Папулізм, правы і левы радыкалізм, рэлігійны фундаменталізм у сучаснай Еўропе;
- Беларускі досвед частковай дэмакратызацыі і лібералізацыя пасля 2014 года і яе перспектывы;
- Выклікі і перспектывы дэмакратыі, сучасная дэмакратычная мадэль Польшчы, Літвы і іншых усходнееўрапейскіх краінаў ЕС;
- Еўраінтэграцыя і дэмакратыя ў эпоху еўраскептыцызму: досвед Малдовы, Украіны, Грузіі;
- Аўтарытарныя і дэмакратычныя тэндэнцыі ў сучаснай Расіі;
- Дэмакратыя, правы чалавека і змена прыярытэтаў ЕС, ЗША і міжнародных арганізацый;
- Дэмакратыя і гістарычная палітыка, маніпуляванне мінулым і памяццю ва Усходняй Еўропе.
Працоўныя мовы канферэнцыі — беларуская, руская, англійская, польская, украінская.
Каб наведаць канферэнцыю ў якасці госця, трэба да 23 траўня 2017 года зарэгістравацца праз анлайн-форму.
Гл. падрабязную праграму канферэнцыі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»