Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Тры погляды на будучыню дачыненняў Беларусі і Украіны
Афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў да свайго ўкраінскага калегі Пятра Парашэнкі ўзняў пытанне аб перспектывах далейшых дачыненняў паміж Беларуссю і Украінай.
«Свабода» пацікавілася думкамі беларускіх экспертаў на гэты конт.
Палітолаг Алесь Лагвінец: Прагматычныя інтарэсы мае і Кіеў, і Мінск
«Такія візіты звычайна надаюць дынаміку двухбаковым дачыненням. І тут найперш трэба бачыць прагматычныя інтарэсы як з боку Кіева, так і з боку Мінска. Бо калі казаць пра каштоўнасныя падыходы, то якраз разыходжанні вельмі істотныя. Лукашэнка застаецца нашчадкам старой савецкай традыцыі, якая ёсць і антыўкраінская, і антыеўрапейская. І ён гэтага моцна не хавае.
Але, з іншага боку, я мяркую, што эканамічным стасункам гэты візіт дадасць дынамікі. А ўлічваючы нашу велізарную залежнасць ад Расіі, любыя паляпшэнні — што з Украінай, што з іншымі далёкімі і блізкімі краінамі, якія вядуць да дыверсіфікацыі нашага гандлю, — трэба толькі вітаць. У доўгатэрміновай перспектыве яны станоўча адбіваюцца на нашай незалежнасці».
Кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў: Беларусь вядзе двайную гульню
«На мой погляд, дачыненні паміж дзвюма краінамі ў доўгатэрміновай перспектыве застануцца, як і цяпер, дастаткова добрымі. Яны стратэгічна выгодныя абедзвюм дзяржавам. І Беларусь для Украіны, і Украіна для Беларусі — суверэнныя партнёры з падобнымі стратэгічнымі інтарэсамі ў рэгіёне і з вялікай доляй гандлёвага абарачэння. Пра гэта казалі і Лукашэнка, і Парашэнка. І гэта тое ядро, вакол якога абарачаюцца ўсе астатнія адносіны.
А далей ёсць розныя фактары, якія ўскладняюць магчымасць далейшага развіцця. Першы — геапалітычны ўплыў Расіі. Беларусь тут вымушана лавіраваць і час ад часу выконваць тое, чаго ад Лукашэнкі патрабуе Крэмль. Беларускі кіраўнік хоча і з Кіевам захаваць добрыя адносіны, і адначасова не папсаваць іх моцна з Масквой. Таму Беларусь тут вядзе двайную гульню.
Гэта не назавеш нейтралітэтам. Гэта, хутчэй, спроба выціснуць са складанай сітуацыі максімум выгодаў. Напрыклад, Беларусь можа стаць каналам для паступлення нейкіх украінскіх тавараў на расійскі рынак. З аднаго боку, мы можам галасаваць супраць Украіны ў ААН, з другога — з вуснаў Лукашэнкі і некаторых іншых высокіх беларускіх асобаў гучаць прыязныя для Украіны словы. Прычым яны фармулююцца так, што пры жаданні іх можна разглядаць як антырасійскія.
Другі фактар — разбалансаванасць беларускай замежнай палітыкі. Яе відаць у дачыненнях як з Украінай, так і з Расіяй. То складваецца ўражанне, што мы найлепшыя сябры, то раптам узнікаюць нейкія складанасці кшталту гандлёвых войн. І калі гандлёвыя праблемы з Украінай фактычна зліквідаваныя летась, то з Расіяй яны па-ранейшаму працягваюцца. І гэта не дазваляе выбудаваць трывалыя дачыненні, якія можна планаваць надоўга. Для прыкладу можна ўзяць сітуацыю з нафтай. Калі Беларусі спатрэбілася венесуэльская і азербайджанская нафта, пайшлі размовы пра неабходнасць рэалізаваць стары праект Балтыйска-Чарнаморскага калектара. Але як толькі скончылася тая авантура, скончыўся і інтарэс да гэтага важнага праекта».
Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі: Індыкатар рэальных дачыненняў пакажуць вучэнні «Захад-2017»
«Індыкатарам рэальных дачыненняў паміж Беларуссю і Украінай стануць вайсковыя вучэнні «Захад-2017». Звяртаю ўвагу, што міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак выступіў з заявай пра небяспечнасць гэтых вучэнняў якраз падчас знаходжання ў Кіеве Аляксандра Лукашэнкі. Міністр напісаў, што вучэнні могуць быць выкарыстаныя, каб пачаць агрэсію не толькі супраць Украіны, але і супраць любой іншай краіны Еўропы, якая мае агульную мяжу з Расіяй. Я ўпэўнены, што час для заявы выбраны невыпадкова.
І яшчэ. Мяне здзівіў выклік у Міністэрства замежных спраў Беларусі ўкраінскага амбасадара. Падставай для такога кроку стала ягоная заява, у якой ён таксама выказаў трывогу наконт тых жа вучэнняў. Хочацца верыць, што гэты выклік не ўнёс сур’ёзных негатыўных момантаў у двухбаковыя дачыненні.
І апошняе. У Кіеве сустракаліся кіраўнікі дзяржаў. Але паўнамоцтвы ў іх розныя. Ва Украіне, адрозна ад Беларусі, прэзідэнт не ўсё вызначае сам. Там ён знаходзіцца пад сталым ціскам Вярхоўнай Рады. І гэта таксама нельга адкідваць, калі мы прагназуем будучыню беларуска-ўкраінскіх дачыненняў».
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»