Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Лукашэнка перайшоў мяжу. Беларусы пра форму дзяцей «пятай калоны» (Відэа)
Усё найлепшае — дзецям. Гэтая ходкая фраза, якую прынята прыпісваць Уладзіміру Леніну, бадай, стала сімвалам двудушнасці савецкае сістэмы ў дачыненні дзяцей. Як выявілася праз дзесяцігоддзі, у сённяшняй Беларусі падзел дзяцей на сваіх і не сваіх дапускаецца на самым высокім узроўні.
«Трэба прапанаваць некалькі варыянтаў гэтай формы школьнай. І каб было зручна і для дзяцей з «пятай калоны» (мы ж яе не выкінем, гэта ж нашыя дзеці), і для нашых, звычайных дзяцей беларусаў, сапраўдных, якія любяць нашую радзіму», — шакаваў усіх Аляксандр Лукашэнка.
Дзяржаўныя тэлеканалы не адважыліся паўтарыць фразу
Канкрэтна гэтыя словы кіраўніка краіны з дзвюхгадзіннай інтэрнэт-версіі дзяржаўнае Агенцтва тэлевізійных навінаў выразала. Выступаў кіраўнік краіны на паседжанні Рэспубліканскай педагагічнай нарады.
«Лукашэнка сам добра не падумаў перад тым, як гэта сказаць, але гэта адлюстроўвае тое, што сядзіць у яго ўнутры, у яго ў галаве», — упэўнены старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.
Апазіцыйны палітык Юрась Губарэвіч — бацька 13-гадовай Агаты і 9-гадовай Івоны. Чуць, што яна нібыта дзіця «пятай калоны», старэйшай дачцэ непрыемна, але ў штодзённых школьных дачыненнях ніякай дыскрымінацыі праз палітычныя погляды бацькоў яна не адчувае.
Вось зараз рэальна крыўдна было
Для шмат якіх інтэрнэт-карыстальнікаў гэтым неасцярожным выказваннем, здавалася б — чарговым, Лукашэнка перакрочыў мяжу дазволенага.
«Усё жыццё толькі і робіць гэты чалавек, што нацкоўвае адных беларусаў на другіх», — піша карыстальнік S. NEMO.
«Ну, дапусцім, дзецям з «пятай калоны» і нашым звычайным будзе зручна, а дзецям дармаедаў падыдзе? А калі, скажам, «нашыя дзеці», як і іхныя бацькі, — аматары формы НКУС, тады як быць?», — паўжартам пытае іншы карыстальнік R-O-N-I-N.
Пра стаўленне да размежавання дзяцей на звычайных і незвычайных негатыўна адгукнуліся і апытаныя намі мінакі на вуліцах беларускай сталіцы.
Апазіцыянеры, журналісты, пісьменнікі — адным словам, іншадумцы
У савецкія часы, адзначае метадолаг Уладзімір Мацкевіч, аднымі з галоўных інструментаў на ідэалагічнай службе былі піянерская арганізацыя і камсамол.
«Каб адрываць дзяцей ад бацькоў, бацькоў ад дзяцей, каб яны выхоўваліся ў іншым светапоглядзе. Спроба паўтарыць Камсамол і піянерыю ў выглядзе БРСМ не ўдалася», — мяркуе Мацкевіч.
Дзеці як прадмет шантажу
Актыўна дзіцячую карту ў палітычнай барацьбе ўлады разгульвалі зусім нядаўна, пасля вясновых пратэстаў. Да палітыка Алеся Лагвінца, які ў красавіку адседзеў 10 сутак адміністратыўнага арышту, дадому наведваліся сацыяльныя педагогі са школы, куды ягоны малодшы сын мае пайсці праз некалькі гадоў.
Забраць 10-гадовага сына пагражалі журналістцы-фрылансэрцы Ларысе Шчыраковай.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»