Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Андрэй Ягораў: Макей лепей прадставіць Беларусь у Бруселі, чым Лукашэнка
Дэлегацыю Беларусі на Саміце Усходняга партнёрства, які адбудзецца 24 лістапада, ачоліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Чаму ў Брусель не едзе Аляксандр Лукашэнка, «Свабодзе» тлумачыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.
Ён кажа, што «здагадкі» пра тое, хто ад Беларусі паедзе на чарговы Саміт Усходняга партнёрства, чуваць літаральна перад кожнай такой сустрэчай. І ніводнага разу такое рашэнне не было сутнасным. Яно вызначалася толькі пэўнымі фармальнымі прычынамі.
На думку палітолага, і сёння сітуацыя прынцыпова не змянілася:
«Калі фармат прадугледжвае магчымасць самім вырашаць, хто будзе на чале дэлегацыі, — кіраўнік дзяржавы ці міністр замежных спраў, — то Беларусь мае магчымасць выбіраць. І тут выбар робіцца на карысць таго, хто якія задачы можа вырашаць у адпаведных фарматах. Як мне падаецца, Макей на еўрапейскім фронце значна больш прывабная фігура за Лукашэнку з ягонай неадназначнай рэпутацыяй і даволі складанымі дачыненнямі з еўрапейскімі лідарамі шмат якіх краін», — адзначае Андрэй Ягораў.
Палітолаг мяркуе, што падобна на тое, што ў Мінску не змаглі арганізаваць асобных сустрэч Лукашэнкі з лідарамі вядучых краін Еўрасаюза.
«Калі гэта так, калі не было дамоваў аб сустрэчах Лукашэнкі ў Бруселі з лідарамі шэрагу краін, то і патрэбы яму там з’яўляцца няма. А міністр Макей якраз тая фігура, якая шмат што можа вырашаць, бо ён — галоўны архітэктар збліжэння з Еўрапейскім Саюзам, якое назіраецца ў апошнія гады. Макей значна больш прымальная фігура для еўрапейцаў. Ён больш ведае сітуацыю, найперш звязаную з эканамічным супрацоўніцтвам. І ён там сапраўды можа значна болей дасягнуць у шматбаковым фармаце, чым Лукашэнка.
Я абагульніў бы так: тэхнічна Макей лепш, палітычнай логікі ва ўдзеле Лукашэнкі ў саміце няма. Вось гэта і стала вырашальным, чаму ў Брусель едзе Макей, а не Лукашэнка», — падсумоўвае дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»