Навошта школьнікаў прымушаюць стаць піянерамі? (Відэа)

20.01.2018
Ірына Дарафейчук, Belsat.eu

Чарговая нагода для абурэння бацькоў — дзецям у школе настойліва прапаноўваюць уступаць у акцябраты і піянеры.

Паводле Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, у ёй больш за паўмільёна чальцоў. Ці ўсе сталі імі з уласнага палымянага жадання?

Да 14-ці гадоў дзіця не можа ўступіць у грамадскую арганізацыю без дазволу бацькоў, таму менавіта ад нас залежыць, ці будуць нашыя дзеці акцябратамі ды піянерамі.


Другие публикации