Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Шпагат Лукашэнкі. Навошта яму роля еўрафіла? (Відэа)
Прыхільнік моцнага Еўрасаюза. Пад такім абліччам кіраўнік Беларусі сустрэў у Мінску еўракамісара Ёханеса Хана.
Пасланец Бруселя традыцыйна папракнуў Аляксандра Лукашэнку парушэннем правоў чалавека і наяўнасцю смяротнага пакарання. Але нават гэта не сапсавала праеўрапейскага настрою кіраўніка Беларусі. Што хаваецца пад маскай еўрафіла, высвятляе тэлеканал «Белсат».
«Сямейнае» фота на апошнім саміце Усходняга партнёрства адбылося без Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі праігнараваў асабістае запрашэнне і замест Бруселя наведаў Буда-Кашалёва.
«У Буда-Кашалёва я паездку тры разы адкладаў, трэба было яшчэ раз адкласці?», — казаў Лукашэнка.
Праз два месяцы пасля саміта Брусель сам прыехаў да кіраўніка Беларусі — у асобе еўракамісара ў пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханеса Хана. Лукашэнка падчас спаткання прадэманстраваў не толькі гасціннасць, але і заўзятую прыхільнасць да Аб’яднанай Еўропы. Моцнай Абʼяднанай Еўропы.
«Мы катэгарычна супраць цэнтрабежных сіл у Еўрасаюзе, якія яго аслабляюць. Я кажу вам гэта не для ліслівасці, а таму, што мы прыхільнікі шматпалярнага свету», — казаў Лукашэнка.
Пятрас Аўштравічус, дэпутат Еўрапарламента:
«Я думаю, галоўная прычына таго, што Лукашэнка стаўся гэткім еўрафілам — гэта эканоміка. Эканоміка ў Беларусі буксуе, бо сітуацыя на расійскім рынку за апошнія гады не была настолькі добраю».
Еўрасаюз — другі паводле значнасці эканамічны партнёр Беларусі. Акрамя таго, фінансавую дапамогу прадугледжвае і праграма «Усходняе партнёрства». Да 2020 года Еўрасаюз плануе даць Беларусь да 136 млн. еўра на прасоўванне рэформ.
Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»:
«Любая нестабільнасць у самым Еўрасаюзе адбіваецца на эканамічных інтарэсах Беларусі, на пытаннях бяспекі і г.д. І другі момант — гэта альтэрнатыўны фокус. Моцны Еўрасаюз, з ягоных словаў, азначае і пэўную геапалітычную альтэрнатыву».
Але ці патрэбны Еўрасаюз у якасці альтэрнатывы таму, каго яшчэ нядаўна называлі «апошнім дыктатарам Еўропы»? Ідэальны варыянт для кіраўніка Беларусі — адносна моцны Еўрасаюз і Расія, якая займаецца ўласнымі праблемамі. Калі ж перавага будзе на баку Масквы, то Беларусь можа чакаць найгоршы сцэнар.
Дзяніс Мельянцоў, палітолаг:
«Мы ў гісторыі ўжо бачылі такія прыклады. Беларусь хутчэй за ўсё проста будзе паглынутая Расійскаю Федэрацыяй у выглядзе новага саюза або проста экспансіі, што мы таксама шмат разоў назіралі ў гісторыі».
Моцны Еўрасаюз не пагражае беларускай незалежнасці, але пагражае Аляксандру Лукашэнку. Перавага Бруселя дазволіць больш актыўна навязваць беларускаму кіраўніку дэмакратычныя каштоўнасці.
«Я не думаю, што ў Еўропе могуць быць сістэмы, падобныя да Паўночнай Карэі. Я выбачаюся, але я часам думаю, што Беларусь выбірае гэткі самаізаляцыйны шлях», — кажа дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус.
Як паказвае гісторыя, шлях Беларусі шчыльна звязаны са шляхам Расіі. Тым не менш эксперты звяртаюць увагу, што апошнія заявы Лукашэнкі моцна супярэчаць пазіцыі Масквы. Як вядома, кіраўнік Расіі не толькі не зацікаўлены ў моцным Еўрасаюзе, але і ўсяляк падтрымлівае еўраскептычныя партыі ў еўрапейскіх краінах.
«Беларусь як краіна незалежная, суверэнная мае свае інтарэсы. Гэтыя інтарэсы часам праводзяцца нават насуперак інтарэсам Масквы. Зноў такі мы гэта назіралі і падчас расійска-грузінскай вайны, калі Беларусь не прызнала Асеціі ды Абхазіі. Гэта мы назіралі падчас падзей на Крыме і Данбасе», — адзначае Дзяніс Мельянцоў.
Пазіцыя ў справе ўкраінскага крызіса, а пазней і стварэнне перамоўнай пляцоўкі ў Мінску ў выніку прывяло да паляпшэння адносін паміж Беларуссю ды ЕС. Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка павысіў стаўкі ды запрапанаваў правесці ў Мінску перамовы паміж Захадам і Усходам пад умоўнаю назваю «Хельсінкі-2».
Пятрас Аўштравічус, дэпутат Еўрапарламента:
«Прэзідэнт Лукашэнка можа мець такія грандыёзныя планы. Але я думаю, што ні спадару Пуціну, ні Еўрасаюзу не патрэбныя пасярэднікі. Мы мусім казаць наўпрост, і мы ведаем, што мы мусім адно аднаму сказаць. Мы ўжо шмат чаго сказалі расійскаму кіраўніку. Але мы не бачым ніякага руху ў адказ».
Не бачаць істотных зрухаў у Еўрасаюзе і з боку Аляксандра Лукашэнкі. Асабліва Літва, якая за апошнія гады назбірала багата прэтэнзій да афіцыйнага Мінска.
«Мы, вядома, не радыя, калі адбываюцца вучэнні, скіраваныя супраць нас, на нашых межах, ці будуецца атамная станцыя, мы пра гэта кажам кожны раз», — заявіў міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
Але кожны раз Еўрасаюз нязменна прапаноўвае Беларусі дыялог і супольныя праекты. Асабліва цяпер, калі Расія становіцца ўсё менш прадказальнаю, а Лукашэнка — усё больш ахвотны да супрацы.
Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»:
«Сёння вельмі складана прадказаць, якая будучыня чакае Расію цягам 3-4 гадоў. Бо такая палітыка, якая вядзецца, можа прывесці да розных наступстваў. Ці яшчэ большая кансалідацыя дастаткова агрэсіўнай вонкавапалітычнай улады, ці наадварот нейкія крызісныя моманты. І я думаю, што Беларусі варта рыхтавацца і да аднаго, і да другога».
І Лукашэнка рыхтуецца ды ўдасканальвае свой улюбёны акрабатычны нумар — геапалітычны шпагат. Бо адзін недакладны рух у выпадку краіны паміж Захадам і Усходам можа апынуцца смяротным. Калі не для самой Беларусі, то як мінімум — для Аляксандра Лукашэнкі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»