Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
14-15 красавіка ў Мінску — Форум «Месца сустрэчы: Будучыня»
14-15 красавіка 2018 года ў Культ. цэнтры «Корпус» прадстаўнікі сфер культуры, адукацыі, бізнесу і навукі сустрэнуцца ў прасторы абмеркавання агульнай будучыні — на Форуме «Месца сустрэчы: Будучыня».
Падзеі, сустрэчы і размовы падчас Форума будуць прысвечаныя няпростай тэме — будучыні ў кантэксце ўсё больш хуткіх тэхналагічных змен і іх уплыву на сацыяльныя працэсы і штодзённасць.
Кожны дзень мы становімся сведкамі маштабных змен і бурнага развіцця свету тэхналогій. Гэтыя працэсы адбіваюцца на самых розных сферах чалавечага жыцця: дзяржаўным кіраванні, праве, эканоміцы, культуры і штодзённасці, зносінах людзей па ўсім свеце.
Пытанні, якія хвалююць ініцыятараў Форума: ці разумеем мы магчымыя наступствы таго, што адбываецца, іх пазітыўныя і негатыўныя бакі? Ці можам прадбачыць, прагназаваць і кіраваць будучымі зменамі? Ці гатовыя мы абмяркоўваць агульную будучыню з тымі, хто знаходзіцца «па розныя бакі» гэтых змен: практыкамі і тэарэтыкамі, інаватарамі і кансерватарамі, «тэхнарамі» і «гуманітарыямі», аптымістамі і песімістамі?
У праграме Форума:
- Выступленні па самых спрэчных пытаннях сённяшняга дня. Ці ёсць канкурэнтныя перавагі ў Беларусі ва ўмовах новыга тэхналагічнага ўкладу? Што рухае распрацоўшчыкамі штучнага інтэлекту? Як рэагаваць чалавеку на тое, што рознага кшталту «тэхніка» ўсё больш замяняе яго ў розных сферах?
- Панэльныя дыскусіі прадстаўнікоў розных сфер і пазіцый. Перспектыва адносін чалавека і штучнага інтэлекту: сімбіёз або супрацьстаянне? На што накіроўваць адукацыю: на ўдасканаленне прафесійных здольнасцей або на развіццё чалавечых якасцей? Што такое «адказныя дадзеныя» і за кім будучыня: за «вялікім братам» ці за вольным чалавекам?
Ключавыя спікеры і ўдзельнікі дыскусій Форума:
- прадстаўнікі E-Governance Academy (Эстонія, tbc);
- Уладзімір Мацкевіч, Лятучы ўніверсітэт (Беларусь);
- Таццяна Шчытцова, ЕГУ (Літва);
- Ігар Соўпель, IHS Global;
- Андрэй Багамолаў, Machine Learning Research Engineer, MIT Media Lab (tbc);
- Іван Сухій, медыяэксперт, палітолаг (Расія);
- Лола Трапш, беларускі офіс міжнароднай кампаніі Pedersen&Partners;
- Сяргей Кадамскі, Wargaming.net, Director of Player Research and Data Science;
- Аляксей Казлюк, Human Constanta (Беларусь);
- Аляксандр Хоміч, Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» (Беларусь);
- Таццяна Вадалажская, Лятучы ўніверсітэт (Беларусь);
- Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь-Літва);
- Раман Касціцын, ARS Communications (Беларусь).
Акрамя гэтага, Форум прапануе фарматы, у якіх вы можаце не толькі паўдзельнічаць як слухач ці дыскутант, але і прапанаваць сваю ідэю, тэму, праект!
- Шоу-прэзентацыя інавацыйных ідэй і праектаў. Мы запрашаем расказаць пра сваю ідэю або праект, якія ўжо рэалізуюцца і мяняюць Беларусь. Прэзентацыі будуць праходзіць у фармаце 5-7-хвілінных пітчаў. Гэта могуць быць праекты са сферы IT, культуры і крэатыўных індустрый, медыя, навукі. Патрабаванні да прэзентацыі вельмі простыя — яна павінна адказваць на тры пытанні: у чым палягае інавацыя? Што яна змяняе? Як будзе выглядаць Беларусь, калі ваша інавацыя запрацуе?
- Міні-BarCamp — адкрыты фармат для дыскусій вакол агульнай тэмы «Іншы бок інавацый». Гэта магчымасць для экспертаў, спецыялістаў і практыкаў прапанаваць і абмеркаваць магчымасці і праблемы змен розных сфер жыцця краіны пад уплывам інавацый: медыя, працоўных адносін і занятасці, культуры, сацыяльнай абароненасці, кіравання, правоў чалавека і дыскрымінацыі і г.д. Па выніках конкурса будуць абраныя 8 лепшых тэм, якія трапяць на Форум.
Для ўдзелу ў гэтых фарматах да 5 красавіка 2018 года абавязкова трэба падаць заяўку праз форму рэгістрацыі на Форум. Прапануйце свае тэмы і ідэі для супольнай працы і абмеркавання!
Мы спадзяемся, што ўдзел у Форуме дасць вам магчымасць паглядзець звонку на ўласную дзейнасць, убачыць сваю ролю ў фарміраванні глабальнага будучага, знайсці ідэі для новых праектаў, праграм і ініцыятыў, якія змогуць засяродзіцца на найбольш важных выкліках часу. Скарыстайцеся магчымасцю убачыць і пачуць адзін аднаго!
Калі вы хаціце прыняць удзел у мерапрыемстве, прапануем вам запоўніць форму рэгістрацыі, якая таксама ўключае магчымасць заявіць свае ідэі і тэмы для ўключэння ў праграму Форума. Канчатковая версія праграмы будзе адпраўлена ўсім зарэгістраваным удзельнікам.
Таксама мы будзем радыя новым партнёрам Форума.
За навінамі Форума можна сачыць на афіцыйных старонках мерапрыемства ва УКантакце і Фэйсбуку.
Форум «Месца сустрэчы: Будучыня» будзе праходзіць 14-15 красавіка ў Культ. цэнтры «Корпус» (Мінск, прасп. Машэрава 9/8).
Арганізатарамі Форума выступаюць:
- Лятучы ўніверсітэт
- Культ.цэнтр «Корпус»
- Open Data Belarus
- Human Constanta
- Адукацыйны цэнтар «ПОСТ»
- Асацыяцыя камунікатыўных кансультантаў (АККК)
Дадатковая інфармацыя:
- па пытаннях удзелу і партнёрства пішыце на адрас электроннай пошты: [email protected]:
- па агульных пытаннях Форума тэлефануйце па нумары тэлефона: (+375 44) 4182021.
За зменамі ў праграме і новай інфармацыяй можна сачыць:
-
на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку;
-
у публічным тэлеграм-чаце форума «Future Belarus».
Вы таксама можаце зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка форума.
Чытайце таксама:
-
«Место встречи: Будущее»: полная программа форума
-
Пять причин пойти на форум «Место встречи: Будущее»
-
Дискуссия: «Образование будущего: ориентация на базовый безусловный доход или технологический прорыв»
-
Дискуссия: «Симбиоз или противостояние: человек и искусственный интеллект»
-
Дискуссия: «Ответственные данные: вопросы этики и безопасности»
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»