Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Юбілей БНР: Які сігнал далі ўлады? (Відэа)
Дзень Волі на галоўнай святочнай пляцоўцы каля Опернага тэатра ў Минску, паводле ацэнак арганізатараў, сустрэлі каля 50 тысяч чалавек. Імпрэза стала самаю маштабнаю дазволенай акцыяй пад бел-чырвона-белымі сцягамі за апошнія гады.
«Суткі, затрыманні, штрафы, яны не мяняюць нашую краіну да лепшага. Нашая задача пераканаць і паўплываць на працэсы, якія ідуць у краіне, каб гэтага станавілася менш. Гэта гучыць пафасна, атрымаецца ў нас ці не. Але мы спрабуем, мы маладыя, стараемся, бо мы ў гэта верым», — тлумачыць «Белсату» арганізатар свята Павел Белавус.
Праз дзень арганізатары падвялі экспрес-вынікі
«Тое што планавалі атрымалася і гэта вельмі крута. Мы глядзім водгукі людзей, 95%, тыя хто былі ўпершыню, яны ўсе станоўчыя», — дзеліцца блогер Эдуард Пальчыс.
Напярэдадні святочнага канцэрта ў сталіцы і рэгіёнах, паводле праваабаронцаў, былі затрыманыя каля 120 чалавек, у тым ліку журналісты «Белсата» і праваабаронцы цэнтра «Вясна». Большасць адпускалі праз некалькі гадзін без складання пратаколаў.
Паводле ацэнак палітычных назіральнікаў, свята атрымалася
Але адбылося не дзякуючы, а насуперак жаданням афіцыйнага Минска. Улады, несумненна, не зацікаўленыя ў пашырэнні палітычных свабод, але гатовыя дамаўляцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Пагатоў і на афіцыйным узроўні пераасэнсоўваецца спадчына БНР.
«Улада дала вельмі зразумелы пасыл: вы можаце рабіць тое, там і толькі так, як мы гэта дазволім, і толькі ў дазволеным фармаце можаце нешта рабіць, але гэта цалкам кантраляваная сітуацыя», — упэўнены палітолаг Андрэй Ягораў.
Упершыню з Днём Волі беларусаў віншавалі на афіцыйным узроўні
Віншавальныя словы беларусам даслалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ды амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб. Урачыстасці да стагоддзя БНР адбыліся таксама ў Сейме Літвы і мэрыі Кіева. Але галоўнае, што імпрэзу арганізавалі, зрабілі ды прафінансавалі самыя беларусы.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»