Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Беларускія ўлады імітуюць «адлігу» (Відэа)
Беларусь не баіцца сцэнару, які зрэалізаваў Крэмль ва Украіне, заявіў міністр замежных справаў нашай краіны Уладзімір Макей.
Да таго ж Мінск зацікаўлены ў далейшай супрацы з Еўрасаюзам ды выхаду з-пад уплыву ад Масквы. У інтэрв’ю тэлеканалу Euronews кіраўнік беларускай дыпламатыі закрануў і даволі супярэчлівае пытанне змен у Канстытуцыі. Як сітуацыя выглядае на словах Макея, а як — на практыцы?
Нельга заснуць у СССР, а прачнуцца ў паўнавартаснай еўрапейскай дэмакратыі. Пра гэта міністр замежных справаў Уладзімір Макей заявіў у сваім нядаўнім інтэрв’ю тэлеканалу Euronews. Разам з тым, паводле міністра, Беларусь проста абкружаная нестабільнасцю — гэта і крызіс ва Украіне, і ўзаемныя санкцыі паміж Расіяй і ЕС. Таму нам, маўляў, важна захаваць гэты «астравок стабільнасці» ў цэнтры Еўропы. Як? Праз змены ў Канстытуцыі.
«Выклікаў дастаткова, і мы павінныя іх улічваць. Таму мы думаем над паляпшэннем некаторых палажэнняў Канстытуцыі. Гэтыя змены непазбежна прывядуць да трансфармацыі заканадаўства ў эканамічнай, выбарчай ды іншых галінах», — заявіў Макей.
Чакае змен у выбарчай галіне і старшыня Цэнтрвыбаркаму. Але мадэрнізацыя выбарчага кодэкса, паводле Лідзіі Ярмошынай, немагчымая без змен у асноўным законе краіны. Пацвярджае неабходнасць мадэрнізацыі Канстытуцыі і яе гарант.
Зрабіць адзін толькі выгляд развіцця перад Захадам ці сапраўды змяніцца ў лепшы бок? У якіх жа насамрэч зменах зацікаўленыя ўлады Беларусі і ці зацікаўленыя ўвогуле? І аб якіх выкліках казаў Макей?
«Канстытуцыю мяняюць для таго, каб захаваць менавіта гэты тып улады. Бо калі ён не адпавядае рэчаіснасці і сучаснасці, то яго трэба проста прыстасаваць да гэтых выклікаў», — кажа ў інтэрв’ю «Белсату» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Паводле эксперта, рэферэндум будзе мець і электаральны чыннік, які пакажа, ці давяраюць людзі ўладам. Вось толькі які можа быць рэальны давер да ўлады, якая не змяняецца?
Жыхары Мінска кажуць:
«Павінна быць зменнасць улады. Абавязкова!»
«Таму што любы чалавек, любая асоба так ці інакш зжывае сябе, зжывае свае ідэі. Для гэтага і прыдумалі дэмакратыю, для зменнасці ўлады».
«Бо адзін чалавек, потым яго дзеці, унукі пачнецца. Гэта несумленна».
Між тым з рознымі «выклікамі» — прынамсі ўнутранымі — улады Беларусі здольныя справіцца і без змен у Канстытуцыі. Дастаткова проста не звяртаць на яе ўвагі — тады і затрымліваць 90-гадовых пенсіянераў на мірных шэсцях, і блакаваць непажаданыя інтэрнэт-рэсурсы, і судзіць за збор подпісаў дзеля падтрымання беларускай мовы, і пераследаваць незалежных журналістаў можна без усялякага сораму. І пры гэтым — гучна казаць пра зрухі ў бок паляпшэння правоў і свабод грамадзян, — у дыялогу з Абʼяднанаю Еўропай. Маўляў, за два гады мы дасягнулі значна большага ў адносінах з Еўрасаюзам, чымся за папярэднія 20 гадоў санкцый, недаверу і г.зв. мегафоннай дыпламатыі.
«Мы перазапусцілі дыялог у правах чалавека з Еўрапейскім Саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі. Мы распрацавалі ды прынялі першы ў гісторыі суверэннай Беларусі Нацыянальны план дзеянняў у правах чалавека, падрыхтаваны ў цеснай супрацы з няўрадавымі арганізацыямі», — заявіў Макей.
Вось толькі еўрапейцы не надта імкнуцца ўнікаць у дробязі і дэталі гэтых супрацаў.
«Макей не вядзе ніякага дыялогу з грамадзянскай супольнасцю. Гэта не грамадзянская супольнасць, а імітацыя яе — муляж грамадзянская супольнасці. На жаль, сёння Макей той дыялог, які дэманструе Еўропе, вядзе сам з сабою», — кажа Мацкевіч.
А таму і вынікаў гэтай беларуска-еўрапейскай супрацы грамадскасць не заўважае. Як і дэ-факта не мае права выбару.
«Эканамічны парадак дня, сацыяльны — ён наўпрост звязаная з тым, людзі выбіраюць улады ці не выбіраюць. Калі ты не выбіраеш уладу, ты яе не кантралюеш: ты не кантралюеш бюджэт, ты не кантралюеш рашэнні, якія яна прымае. Тады зʼяўляюцца дэкрэты нумар тры, нумар адзін», — адзначае старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Але ж, паводле Макея, Беларусь моцна зацікаўлена ў развіцці адносін з Еўрасаюзам, бо гэта дазволіць краіне ўмацаваць эканамічную і палітычную незалежнасць. У першую чаргу — ад Расіі.
«Як вядзецца ідэалагічная праца, прапагандысцкая праца, адукацыя будуецца і г.д. На жаль, калі паглядзець вось на гэтыя чыннікі, то я б сказаў, што не заўважна, каб мы трохі дыстансаваліся ад Расіі», — мяркуе Мацкевіч.
Хоць Макей і прызнае залежнасці ад адной краіны, міністр перакананы, што Расія не хоча мець у Беларусі ўкраінскага сцэнару.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»