Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
«Адзінае выйсце — галадаваць». Беларусы дамагаюцца сваіх правоў (Відэа)
Адчайны крок — галадоўка, падобна, робіцца ўжо звычайным крокам. Гэткім чынам да сваіх праблем спрабуюць прыцягнуць увагу людзі, якія не дамагліся справядлівасці.
Дзве жанчыны з Гомеля галадуюць ужо больш за тыдзень. Яны дамагаюцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб распавесці яму пра камунальныя беспарадкі. Але ці захоча кіраўнік краіны іх выслухаць і пачуць?
Дом № 14 на вуліцы Урыцкага ў Гомелі не меў рамонту з часу пабудовы. Электрычнасць знікае, людзі асцерагаюцца пажару. Гаспадары кватэраў прайшлі ўсе магчымыя інстанцыі, на руках — кілаграмы ліставання з чыноўнікамі, і вось цяпер — адчайны крок. Дзве жыхаркі дому просяць Аляксандра Лукашэнку дапамагчы разабрацца з іхнымі камунальнымі праблемамі. Аксана Філіпенка галадуе ўжо 9 дзён.
«Мы вымушаныя былі ехаць у Ельск, каб сустрэцца з памочнікам прэзідэнта па Гомельскай вобласці. Адказу ўвогуле пакуль яшчэ няма. Ён у адпачынку, ён не лічыць патрэбным адказваць. Таму мы бачым адзінае выйсце — галадаць. Бо ніхто не хоча развязваць нашых праблемаў», — кажа галадоўніца Аксана Філіпенка.
Спачатку дом належаў чыгунцы, а пасля перайшоў ва ўласнасць гораду. Мясцовыя ўлады зрабілі з яго інтэрнат. Прыватызаваную ў гэтым доме кватэру галадоўніцы Алены Грынько раённая адміністрацыя праз суд пакінула без кухні, прыбіральні, ваннай і калідору. І патрабуе выкупіць памяшканні за 18 тысячаў 700 беларускіх рублёў.
«Я не буду здавацца, я буду галадаваць, я хачу дабіцца праўды, я не павінная плаціць такія нечуваныя грошы, якія яны прапаноўваюць мне, гэта не мая віна, гэта віна адміністрацыі нашай, што развіваюць гэтыя карупцыйныя схемы», — кажа Алена Грынько, іншая галадоўніца з Гомеля.
Алена Грынько трывае без ежы 8 дзень. У абедзвюх жанчын пагоршылася здароўе, скача ціск, але спыняць галадавання яны пакуль не збіраюцца. А вось для прадпрымальніка з Віцебску такая акцыя пратэсту скончылася правалам. Ён патрабаваў ад уладаў адрамантаваць памяшканне, якое арандуе для працы ўжо 20 гадоў. Віцебскі гарвыканкам перакладае рамонт на плечы арандатара.
«Вокны ў мяне ў кепскім стане. Зімою вакно ад ветру ўпала на кліента. І гэта сталася апошняю кропляю, што трэба нешта мяняць. Рана ці позна ўпала б ці на мяне, ці на работніка, ці на наведніка», — кажа Анар Іваноў.
10-дзённае галадаванне мужчына мусіў спыніць праз кепскі стан здароўя. Улады горада так і не пайшлі насустрач. Ці можа ўвогуле мець эфект індывідуальная галадоўка ў нашай краіне? Сацыёлаг Таццяна Вадалажская настроеная скептычна.
«Гэта адбываецца хвалямі. Звычайна больш ці менш, падзея, якая мае розгалас, а галадоўка — мае розгалас — людзі намагаюцца, каб іх убачылі, пачулі. І калі хоць нейкая рэакцыя на гэта ёсць, то іншыя спрабуюць такім жа метадам ісці. Але сапраўды, вельмі мала эфектыўных галадовак у нас было, і іх фактычна можна пералічыць на пальцах», — кажа ў інтэрв’ю «Белсату» сацыёлаг Таццяна Вадалажская.
Іншая рэч — масавыя і самыя адчайныя акцыі пратэсту — напрыклад, удзельніц руху «Маці 328». Пра вынікі акцыі пакуль казаць рана, але першы эфект дасягнуты: новы «антынаркатычны» законапраект паступіў у Палату прадстаўнікоў. Слуханні адбудуцца 4 чэрвеня.
У найноўшай гісторыі Беларусі галадоўкі набываюць усё большы распаўсюд. І калі ў 1990-я і 2000-я гады яны насілі палітычны характар, то цяпер робяцца з’яваю больш асабістаю. На сёння гэта адзіная законная магчымасць звярнуць увагу ўладаў на свае праблемы. Пытанне ж у тым, ці будуць пачутыя праблемы адчайных галадоўнікаў у кабінах, схаваных за цяжкімі дзвярыма ды ўзмоцненай службай аховы.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»