Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
24 гады таму Лукашэнка ўпершыню перамог на выбарах (Відэа)
Першы тур выбараў 1994-га адбыўся 23 чэрвеня. У ім было 6 кандыдатаў, усіх выперадзіў Аляксандр Лукашэнка.
У другім туры Аляксандр Лукашэнка перамог Вячаслава Кебіча, дасягнуўшы 80,6 %. Выбары былі дэмакратычныя. Але гэта быў адказ беларусаў на гаспадарчы, палітычны і псіхалагічны крызіс у краіне, якая апынулася на ростанях пасля распаду СССР.
«Падчас такога крызісу і з’явіўся Лукашэнка, які прапанаваў свой варыянт новага жыцця, які мала адрозніваўся ад таго варыянту, які быў у савецкія часы, але тым не менш людзі паверылі і яго падтрымалі», — кажа ў інтэрв’ю «Белсату» палітолаг Валер Карбалевіч.
Адразу пасля выбараў Аляксандр Лукашэнка правёў рэферэндум, пазбавіўшыся ад адзінае беларускае мовы ў якасці дзяржаўнае і нацыянальных сімвалаў. А хутка дайшло і да змен Канстытуцыі, неабмежаванасці кіравання ды расправы з найбольш яскравымі апанентамі. А дзяржава пакацілася на Усход — у абдымкі Крамлю, хаця і пад маркаю незалежнасці.
«Паглядзіце, што робіцца ў Польшчы, у Літве, у Латвіі, не кажу ўжо пра Эстонію. Вазьміце проста адзін сярэдні заробак. У тры разы, у тры з паловай разы большы, чым у Беларусі. Пра гэта не заікаюцца ў нас. І гаварыць сёння пра тое, што ў нас будзе 800 рублёў праз два гады, — гэта старая гаворка, якая была дзесяць гадоў назад», — кажа першы кіраўнік незалежнае Беларусі Станіслаў Шушкевіч.
Менавіта за Шушкевіча галасавала б сёння большасць апытаных намі на вуліцы менчукоў.
Але ў 1994-м беларусы абралі іншы варыянт — не той, што абяцаў Шушкевіч: зрабіць Беларусь «заможнай еўрапейскай краінай».
Замест еўрапейскага напрамку Лукашэнка абраў расійскі, і напярэдадні сваёй 24-гадовай перамогі раптам прыгадаў пра кошт гэтага хаўрусу.
«Мы на фронце: не вытрымаем гэтых гадоў, правалімся — значыць трэба будзе ці ў склад нейкай дзяржавы ісці, ці аб нас будуць папросту выціраць ногі. А не да бог, яшчэ і развяжуць вайну, як ва Украіне», — заявіў кіраўнік Беларусі.
«Нечаканае і трохі дзіўнае выказванне з вуснаў чалавека, які заўсёды апошнія гады пафасна распавядаў пра суверэнітэт як найвышэйшую каштоўнасць. Па-другое, чалавек, які заўсёды ганарыўся той нібыта выдатнай эканамічнай мадэллю дзяржавы, якую ён пабудаваў», — кажа філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
А калі мадэль неэфектыўная і пагражае незалежнасці, то закладнікамі аднаго будаўніка за 24 гады кіравання зрабіліся ўсе беларусы.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»