Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Экалагічнаму бежанству пакуль мала хто прысвячае ўвагу (Аўдыё)
За бежанства ў вялікай ступені адказвае вайна, але неўзабаве можа рэзка вырасці лічба экалагічных уцекачоў.
Ніколі яшчэ на свеце не было столькі бежанцаў. На працягу апошняга года іх колькасць вырасла на 2,9 млн. чалавек. Людзі пакідаюць свае дамы не ад добрага жыцця, а ўцякаючы ад войн і пераследу. Неўзабаве можа рэзка вырасці таксама лічба экалагічных уцекачоў.
20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень бежанца. З гэтай нагоды сродкі масавай інфармацыі паведамляюць пра рэкордную колькасць уцекачоў на свеце. Пад канец мінулага года іх было 68,5 млн. чалавек. Гэта як тыя людзі, якія перасеклі мяжу сваёй айчыны і выехалі ў іншую краіну, так і асобы, якіх прыйшлося перасяліць унутры адной дзяржавы. На кожныя 110 чалавек на свеце прыходзіцца адзін бежанец, кожныя дзве секунды хтосьці прымушаны пакінуць свой дом, каб ратаваць жыццё. Лічба ўцекачоў расла ўжо шосты год запар.
Адна з самых частых прычын бежанства — гэта ваенныя канфлікты. Многія людзі шукаюць таксама лепшай долі, паколькі ў сваёй краіне яны не могуць наладзіць стабільнае жыццё. Іх таксама ў пэўнай ступені можна назваць бежанцамі.
На дадзены момант за бежанства ў вялікай ступені адказвае вайна ў Сірыі, адкуль за мяжу прыйшлося з’ехаць ужо больш чым шасці мільёнам жыхароў. Найбольш уцекачоў прыняла Турцыя — 3,5 млн. На другім месцы Ліван, дарэчы, у гэтай краіне налічваецца найбольш бежанцаў на душу насельніцтва. Калі б Польшча захацела дагнаць Ліван па гэтым паказчыку, яна павінна была б прыняць 6,4 млн. уцекачоў. Далей ідуць Іарданія, Нямеччына, Ірак, Егіпет і Швецыя. Бежанства — гэта вялікая праблема для Еўропы, але найбольш мігрантаў прымаюць якраз не самыя заможныя краіны Захаду, а такія дзяржавы, як Турцыя, Пакістан і Уганда.
Ваенныя канфлікт і галеча на свеце з’яўляюцца асноўнай прычынай бежанства, але неўзабаве да іх могуць далучыцца кліматычныя змены, паколькі з-за іх некаторыя рэгіёны на Зямлі стануць непрыгодныя для жыцця, адзначае ў інтэрв’ю «Польскаму радыё» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:
«Праблема бежанства будзе павялічвацца. На сённяшні дзень Еўропа мае справу з большага з палітычнымі бежанцамі, але найбольш нам пагражаюць экалагічныя бежанцы. Экалагічныя змены могуць зрабіць непрыдатнымі для жыцця цэлыя густанаселеныя рэгіёны. Мяняецца клімат, і звычайныя формы гаспадаркі стануць немагчымымі. Кудысьці гэтым людзям прыйдзецца падзецца».
Не відаць, каб тузоў палітычнага жыцця гэтая праблема моцна займала. Пакуль што яны гасяць пажары, думаюць, што зрабіць з тымі людзьмі, якія прыбываюць у Еўропу ў выніку ваенных канфліктаў. Праблеме будучыні — экалагічнаму бежанству пакуль мала хто прысвячае ўвагу, кажа Уладзімір Мацкевіч:
«Не бачна пакуль не толькі пладатворнай ідэі на гэты конт, але гэта нават не выносіцца на абмеркаванне, каб да яго далучыліся навукоўцы, спецыялісты. І каб грамадзяне заможных краін, куды могуць пацягнуцца бежанцы, самі задумаліся пра гэта. не факт, што Еўропу не закране глабальная катастрофа. Еўрапейцы таксама могуць зняцца са сваіх месцаў. Гэта велізарная праблема, якая можа напаткаць нас у бліжэйшыя дзесяцігоддзі».
Экалагічных бежанцаў пакуль што мала, большасць уцекачоў — гэта людзі, якія здымаюцца з абжытых месцаў у выніку ваенных канфліктаў. Аднак войны калісьці закончацца, а кліматычныя змены будуць паглыбляцца.
Праблема ўцекачоў існуе таксама ў Беларусі. Нямала ўкраінцаў шукала тут прытулку ў выніку вайны на Данбасе, акрамя таго, Беларусь — транзітная краіна, праз якую праходзіць адзін са шляхоў перасялення людзей у Заходнюю Еўропу.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»