Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Урад хоча зрабіць бязвіз на 21 дзень. Гэта працягласць санаторнай пуцёўкі (Відэа)
Міністэрства спорту і турызму прапануе павялічыць тэрмін бязвізавага ўезду ў Беларусь. Ці паедуць замежнікі масава ў нашую краіну? І якіх наступстваў нам чакаць ад магчымай візавай лібералізацыі?
Ажно на 21 дзень без візы ў Беларусь — такую прапанову ўнёс у Палаце прадстаўнікоў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Па яго словах, міністэрства падтрымлівае любое павелічэнне бязвізавага тэрміну, бо гэта дазволіць замежнікам наведваць беларускія санаторыі. А 21 дзень — як раз стандартная працягласць пуцёўкі.
«Тут ёсць магчымасць усё паспець: і нацпаркі паглядзець, і сядзібы, і паспрабаваць беларускую гасціннасць, і стаміцца ад яго, і адпачнуць. Таму мы чакаем і спадзяемся, што гэта здарыцца. Гэта няпростае пытанне, нашы расійскія калегі вельмі ўсхваляваныя. Але безумоўна, што нашая турысцкая адміністрацыя гэтага хоча», — кажа «Белсату» старшыня грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова.
Паводле Белстату, з моманту ўвядзення 5-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзянаў 80-ці краін у лютым мінулага года Беларусь наведала больш за 100 тыс. турыстаў. Гэта істотная для цяперашніх рэалій лічба, бо агулам летась у нашай краіне гасцілі амаль 300 тыс. чалавек. А выручка дзяржавы ад аказання турыстычных паслуг склала каля 82 млн. долараў.
«Вельмі моцна павялічылася плынь у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Праўда, там не зусім бязвізавы рэжым, там усё роўна трэба падтрыманне нашых тураператараў, але ўсё роўна гэта аблягчэнне. Галоўнае, што мы атрымліваем — гэта пазітыўны фідбэк, зваротную сувязь. То бок усе, хто едуць у Беларусь, у прынцыпе задаволеныя», — працягвае Кліцунова.
Самі ж беларусы таксама актыўна падарожнічаюць — летась больш за 700 тыс. чалавек выязджала на адпачынак за мяжу. Але яны дакладна не ўсцешыліся магчымаму падвышэнню кошту шэнгенскіх віз да 80 еўраў. Гэта такі адказ Захаду на крокі па візавай лібералізацыі з боку Беларусі?
«Павелічэнне кошту віз для беларусаў узнікае ў сувязі са зменамі візавага кодэксу ў Шэнгенскай прасторы. І тых краін, якія падпісалі пагадненні пра спрашчэнне візавага рэжыму, гэтыя падвышэнні не тычацца. У інтарэсах беларускіх грамадзян, каб беларускі ўрад як мага хутчэй падпісаў гэтыя пагадненні», — лічыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.
У той жа момант, чарговыя візавыя паслабленні пагражаюць не самым лепшым чынам адбіцца на беларуска-расійскіх стасунках.
«Беларускі «бязвіз» нервуе Расію, таму што ён стварае непадкантрольны рух людзей па тэрыторыі супольнага мытнага і памежнага кантролю. Таму яны спрабуюць фільтраваць людзей на мяжы Беларусі і Расіі», — дадае Андрэй Ягораў.
Па словах экспертаў, Крэмль можа ўзмацніць кантроль на беларуска-расійскай мяжы, а таксама выкарыстаць павелічэнне «бязвізу» для антыбеларускай прапаганды.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»