Андрэй Ягораў: Знешнепалітычны імідж Беларусі робіцца больш пазітыўным

26.07.2018
Алесь Дашчынскі, Радыё «Свабода»

Тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду праз дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня.

Указ Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся на другі дзень пасля тэлефонных перамоваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Ці мае гэтае рашэнне беларускага боку аб павелічэнні бязвізу для іншаземцаў палітычны характар і як яго будзе ўспрымаць Расія?

Дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў кажа ў інтэрв’ю «Свабодзе», што палітычныя нюансы ў гэтым рашэнні ёсць, але хутчэй яно прадыктавана эканамічнымі прычынамі:

«Яно звязана з тым, што 5-дзённы бязвізавы рэжым дастаткова добра працаваў і колькасць турыстаў павялічвалася. І гэта было матывацыяй для такога рашэння. Але палітычны аспект звязаны з тым, што праз павелічэнне тэрміну і спрашчэнне працэдуры ўезду ў Беларусь для замежнікаў Беларусь дэманструе большую адкрытасьць свету. І гэта ўплывае на яе знешнепалітычны імідж, робіць яго больш пазітыўным”.

Паводле Андрэя Ягорава, у Расіі будуць не вельмі задаволеныя гэтым рашэннем беларускага боку:

«Але цяпер гэта не тая прычына, дзеля якой адносіны паміж Беларуссю і Расіяй могуць моцна ўскладніцца».


Другие публикации