Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
У Беларусі з’явіцца намеснік Пуціна (Відэа)
Былому прэм’еру Чачні Міхаілу Бабічу, чыя кандыдатура разглядаецца на пасаду новага амбасадара Расіі ў Беларусі, прапанавалі стаць яшчэ і адмысловым прадстаўніком Уладзіміра Пуціна ў нашай краіне.
Гэткая пасада — надзвычай рэдкая зʼява ў практыцы: дагэтуль, напрыклад, паўнамоцтвы спецпрадстаўніка прэзідэнта мелі хіба што толькі расійскія амбасадары ва Украіне.
На пасады адмысловага прадстаўніка прэзідэнта Пуцін прызначае чыноўнікаў у расійскія рэгіёны. Цяпер, як сцвярджаюць неназваныя крыніцы РБК у Міністэрстве замежных справаў Расіі, Крэмль хоча ўвесці такую пасаду і для Беларусі.
Як паведамляе РБК, пасада адмысловага прадстаўніка прэзідэнта ў Расіі ёсць, хутчэй, адміністратыўнай, чымся дыпламатычнай. Чыноўнік з гэтымі паўнамоцтвамі можа даваць даручэнні органам выканаўчай улады у Маскве, збіраць нарады з тамтэйшымі ўрадоўцамі. То бок не проста перадаваць пасланні дыпламатычнаму начальству, а сам, сваімі паўнамоцтвамі, вырашаць пэўныя пытанні.
«Я думаю, што гэта — спосаб зрабіць кандыдатуру больш прывабнай, каб Лукашэнка мог наўпрост вырашаць нейкія пытанні, асабліва — у канфліктных сітуацыях, кшталту, малочных, газавых ці іншых войн», — кажа «Белсату» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Пра харчовыя войны Міхаіл Бабіч ведае з першых рук. Напрыканцы 1990-х ён працаваў віцэ-прэзідэнтам расійскай дзяржаўнай карпарацыі «РосМясаМалГандаль». Але асноўныя ягоныя кампетэнцыі — у галіне сапраўдных войн. Былы палкоўнік паветрана-дэсантных войск, на пачатку нулявых, на пасадзе прэмʼер-міністра Чачні, ён займаўся замацаваннем улады Крамля ў гэтай заваяванай ізноў каўказскай рэспубліцы. У 2014 годзе, у якасці намесніка старшыні камітэта абароны Дзярждумы, меў дачыненне да аперацыі захопу ўкраінскага Крыму.
«У Бабіча вельмі дрэннае CV ці рэзюмэ для таго, каб прэтэндаваць на ролю пасла ў нейкай краіне», — дадае Уладзімір Мацкевіч.
Дарэчы, апошняя вядомая краіна, чый расійскі амбасадар меў такія надзвычайныя паўнамоцтвы, — Украіна. Тады дыпламатычную місію там ачольваў Міхаіл Зурабаў. У 2016 годзе Зурабава меў замяніць акурат Бабіч, але Кіеў не ўзгадніў ягонай кандыдатуры. Не спяшаецца на яе пагаджацца і афіцыйны Мінск, хоць, фармальна, дакументаў на ўхваленне Бабіча беларускае МЗС яшчэ не атрымлівала.
«Ці сапраўды Мінску не падабаецца Бабіч — гэта пытанне інфармацыйнай вайны, якую развязалі расійскія рэсурсы вакол прызначэння Бабіча. І хто тут каго хоча больш паставіць, а хто, сапраўды, чымсьці не задаволены, немагчыма разабрацца, не ведаючы, сапраўды, рэальнай сітуацыі», — кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Агулам, апытаныя намі адмыслоўцы згаджаюцца ў тым, што, хоць Крэмль і падае прызначэнне Бабіча ў Беларусь амбасадарам і адмысловым прадстаўніком Пуціна як павелічэнне ўплыву Мінска на рашэнні ў Маскве, мэта Крамля — наадварот, актывізаваць рычагі свайго ўплыву ў Беларусі.
«Якраз цяпер прызначэнне гэтага новага чалавека Міхаіла Бабіча, які, паводле расійскіх СМІ, мае ледзь не непасрэдны выхад на Пуціна, мае паказаць, што гэты чалавек можа вырашаць нейкія беларуска-расійскія пытанні больш эфектыўна», — падсумоўвае Цыганкоў.
Сярод праектаў, якія Масква ў розны час называла прыярытэтнымі для сябе ў Беларусі, — пакупка беларускіх нафтаперапрацоўчых і вайсковых заводаў, адкрыццё ў нашай краіне расійскай вайсковай базы і ўсталяванне кантролю над заходнімі межамі Беларусі.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»