Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Улады вырашылі пазбавіць прафсаюз лідараў (Відэа)
Чатыры гады гэтак званае «хатняе хіміі», спагнанне больш за 47 тыс. рублёў на карысць дзяржавы і забарона займаць кіроўныя пасады цягам найбліжэйшых пяці гадоў.
Такі вырак пачулі лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар арганізацыі Ігар Комлік у судзе Савецкага раёна Мінска. Асуджаныя духам не падаюць.
«Вынесенае судом рашэнне — гэта ні што іншае, як выдадзены нам медаль за абарону людзей. То бок улады баяцца з намі сутыкнуцца ў адкрытай барацьбе без абмежавання нашае свабоды», — кажа Ігар Комлік, галоўны бухгалтар мінскай арганізацыі РЭП.
Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч, паводле абвінаваўчага боку, незаконна адкрылі рахунак у адным з літоўскіх банкаў, куды ў 2011 годзе нібыта паступіла больш за 140 тыс. еўраў. Пракурор патрабаваў большага пакарання: канфіскацыі маёмасці, пяці гадоў «хатняе хіміі» ды ўсё тую ж забарону займаць кіроўныя пасады. Відавочна, што апошні пункт быў галоўны.
«Патрабаванне, каб Фядыніч і Комлік не маглі займаць кіроўныя пасады, было галоўнаю мэтаю ўсяго гэтага судовага працэсу. Бо гэтыя людзі набылі аўтарытэт і арганізацыйныя магымасці — падчас барацьбы з дэкрэтам аб дармаедах», — кажа «Белсату» філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Ці атрымаецца такім чынам спаралізаваць працу арганізацыі?
Дзясяткі сяброў прафсаюза, якія прыйшлі падтрымаць сваіх лідараў на судзе, упэўненыя, што не.
«Баяцца ніхто не будзе, і дзейнасць РЭП працягнецца ў тым жа рэжыме і з улікам таго, наколькі гэты прысуд прыцягнуў увагу грамадства — гэта стане толькі піарам», — мяркуе сябра прафсаюзу Алеся Садоўская.
«Нашаму прафсаюзу проста хочуць закрыць рот. Мы не згодныя, будзем абскарджваць прысуд далей. Мы рабілі, дапамагалі людзям і будзем дапамагаць далей», — мяркуе сябра прафсаюзу Зінаіда Міхнюк.
На судзе стала вядома і аб ціску на сведкаў, якія адзін за адным адмаўляліся ад уласных словаў, і аб праслухоўванні тэлефонаў абвінавачаных ужо падчас судовага працэсу, а экс-бухгалтарка арганізацыі Юлія Юхнавец апынулася... платнаю агенткай КДБ. Усё гэта не выклікае даверу да суда ў замежных назіральнікаў.
«Мы ўпэўненыя, што ўсё, што яны зрабілі — дык гэта баранілі правы працоўных у гэтай краіне. І мы ўпэўненыя, што няма такой краіны на свеце, дзе б такі ўчынак лічыўся злачынствам», — кажа Кемаль Азкан, намеснік генсека глабальнага прафсаюзу IndustiALL.
Асабліва ўлічваючы доказную базу абвінавачання, дадаюць адмыслоўцы.
«З майго гледзішча, гэта прававы казус, бо, хоць абвінавачанне датычыла 2011-2012 гадоў, 90-95% сведкаў былі апытаныя аб эпізодах, што датычылі 2016-га і нават 2018-га года, што ўжо па сваёй сутнасці недапушчальнае», — заўважае праваабаронца Андрэй Бандарэнка
Менавіта прафсаюз РЭП быў адным з галоўных арганізатараў пратэстаў супраць гэтак званага падатку на дармаедаў у 2017 годзе. Акцыі пратэсту ахапілі ўсю краіну, і ў выніку ўлады былі вымушаныя пайсці на саступкі. Незалежны прафсаюзніцкі рух дапамагае тысячам працоўных. А што іхныя дзяржаўныя калегі? Не кожны і ведае пра іхную дзейнасць.
А вось як выказваюцца жыхары Мінска:
«Катэгарычна не падабаецца, яшчэ пасля Саўдэпіі... ну, хіба толькі незалежныя прафсаюзы».
«Ну, я плачу ўнёскі. Што яны робяць, я не ведаю — сама дакладна ніякай карысці ад іх не маю».
«Я работаю на АНТ — грамадскае тэлебачанне. І я сябра прафсаюза, ведаю, чым ён займаецца. Яны, карацей, дапамагаюць, калі ў людзей ёсць дзеці — яны выдзяляюць пэўныя сродкі».
«Нічога не робяць! Чаму? Не ведаю, у іх спытайце».
Некалькі дзясяткаў чалавек сёння прыйшлі да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем прыпыніць пераслед незалежнага прафсаюза.
Паводле Міколы Статкевіча, гэты суд — толькі частка небяспечнага працэсу ў Беларусі.
«Ніколі не чапалі незалежных прафсаюзаў, не судзілі іх. Там больш паводле абвінавачання ў нейкай салідарнай дапамозе. Не даказанай тым больш. Ніколі не чапалі ні TUT.BY, ні БелаПАН, ні «Белсат». А цяпер мы прыйшлі да «лібералізацыі», саджаюць журналістаў, давялі да смерці, забілі Алеся Ліпая...», — кажа Мікола Статкевіч.
Нібыта як пацверджанне ягоных словаў, калі дзеля падтрымання асуджаных актывісты разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, каля будынку суду з’явіўся чырвоны аўтобус, поўны амапаўцаў. Затрымалі Міколу Статкевіча і яшчэ сямёх актывістаў.
За дзень да суда мы размаўлялі з Генадзем Фядынічам, які не сумняваўся тады, чым скончыцца судовая справа. Лідар прафсаюза быў гатовы да гэтага яшчэ падчас леташняга вобшуку на сядзібе арганізацыі.
«Мне, як сябру прафсаюза, скажу шчыра — па барабану, якая там у мяне пасада. Абы была галава і людзі падтрымлівалі тое, што мы робім. Можаце сёння знішчыць Фядыніча, прафсаюз вы не знішчыце», — заявіў лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.
Сёння лідар прафсаюза толькі паўтарыў гэтыя словы, паабяцаўшы змагацца за правы рабочых, пакуль існуе арганізацыя.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»