Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Еўрасаюз аслабіў патрабаванні аб правах чалавека ў Беларусі (Відэа)
Да канца года Беларусь і Еўрасаюз падпішуць пагадненне аб прыярытэтах партнёрства — «дарожную мапу» развіцця стасункаў.
Пра гэта ў Тбілісі заявіў Ёганэс Хан, еўракамісар у справах добрасуседства і пашырэння Еўрасаюза. Але для добрасуседства паміж Мінскам і Бруселем ёсць адчувальныя перашкоды.
«Я думаю, што пагадненне ў тым выглядзе, у якім мы яго чакаем, з’явіцца ўжо сёлета. Для гэтага патрэбны апошні штуршок з беларускага боку», — гаворыць Ёганэс Хан, еўракамісар у пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства.
Аднак такога штуршку Брусель чакае ўжо год. Прыярытэты партнёрства меліся быць падпісаныя на саміце Усходняга партнёрства яшчэ ў лістападзе 2017-га. Мінску і Бруселю цяжка знайсці ўзаемапаразуменне нават у перамовах вакол тэхнічнага дакументу.
Улад Вялічка, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «Еўрабеларусь», каментуе «Белсату»:
«Гэта фактычна джэнтльменскае пагадненне, якое не мае статуса дамовы. Але яно вызначае прыярытэты для абодвух бакоў».
У пагадненнях, заключаных з іншымі постсавецкімі краінамі, фігуруюць такія прыярытэты, як барацьба з карупцыяй і злачыннасцю, развіццё транспартавай сеткі, дапамога ў эканамічных рэформах і рэформы адукацыі. Чыноўнікі з Мінска і Бруселя сустракаюцца двойчы на год, каб абмеркаваць шырокі спіс пытанняў: правы чалавека і палітычныя свабоды, гандаль і адукацыю, візавую лібералізацыю і павышэнне энергаэфектыўнасці, атамную бяспеку ды інш. Адбылося ўжо пяць сустрэч адмысловай каардынацыйнай групы.
Адною з галоўных праблемных тэм у перамовах паміж Мінскам і Бруселем застаюцца правы чалавека. Гучала гэтая тэма і тут — на штогадовай канферэнцыі АБСЕ, якая праходзіць у Варшаве. Якія пытанні задаюць заходнія арганізацыі беларускаму ўраду? Спіс пытанняў вельмі даўгі, і ён не скарачаецца, адзначаюць праваабаронцы.
Алег Гулак, Беларускі Хельсінкскі камітэт:
«Гэта і выбары, і пытанне пераследу актывістаў, і права на справядлівы суд, і мірныя сходы, і смяротнае пакаранне, і шмат чаго».
Сёлета да праблемных пытанняў дадаўся ціск на незалежныя СМІ. Супраць журналістаў адразу некалькіх выданняў распачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў крадзяжы кантэнту навіннага рэсурсу БелТА.
Каментуе Андрэй Бастунец, Беларуская асацыяцыя журналістаў:
«На найвышэйшым узроўні ўсе гэтыя інстытуцыі адрэагавалі на «справу БелТА». Я думаю, гэты чыннік адбіваецца на адносінах Беларусі з Захадам».
Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на канферэнцыі АБСЕ пракаментаваць, ці адрэагуе Беларусь на крытыку за ціск на журналістаў, адмовіўся.
Тэма грамадзянскіх правоў уздымаецца на перамовах паміж Мінскам і Бруселем увесь час, зазначаюць эксперты. Аднак патрабаванні паважаць правы чалавека Еўрасаюз ставіць усё менш цвёрда.
«Проста адбываюцца настолькі дрэнныя падзеі ў рэгіёне, што ў параўнанні з суседнімі краінамі Беларусь падаецца ўжо не настолькі дрэннаю. Атрымліваецца парадокс: можна нічога не паляпшаць, а на фоне іншых паляпшацца. І гэта вельмі сумна», — распавядае Андрэй Юраў, праваабаронца з Расіі.
Заблакавалі ж перамовы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю зусім не пытанні правоў чалавека, прызнаюцца адмыслоўцы.
Улад Вялічка, кансорцыум «Еўрабеларусь»:
«Ёсць дастаткова прынцыповая пазіцыя літоўцаў у пытанні атамнай станцыі. І гэта адное з пытанняў, у якім літоўскі бок супраціўляецца падпісанню пагаднення з Беларуссю».
Прыярытэты партнёрства на 2018-2020 гады сапраўды маюць шанец быць падпісанымі да канца гэтага года, мяркуюць эксперты. Вось толькі траціна тэрміну дзеяння трохгадовага дакументу ўжо мінула. Паралельна Мінск і Брусель вядуць перамовы пра падпісанне Дамовы аб супрацы і партнёрстве, а таксама Дамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ніякіх сігналаў пра хуткае завяршэнне гэтых перамоваў пакуль няма.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»