Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
У выпадку вайны Лукашэнка разлічвае на БРСМ-аўцаў (Вілэа)
Чырвона-зялёны сцяг — у кожны дом падчас перапісу насельніцтва! Гэтую ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі. Паводле кіраўніка краіны, арганізацыю трэба надзяліць уладнымі паўнамоцтвамі і зрабіць баяздольнаю.
Стабільнасць, дзяржава для народу, навокал ворагі. Нібыта старую кружэлку завёў кіраўнік краіны на імпрэзе з нагоды 100-гадовага юбілею камсамолу.
Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік краіны:
«Раптам, не дай бог, канфлікт, вайна — якія ты структуры задзейнічаеш? Як было ў Вялікую Айчынную вайну? Камуністы, камсамольцы, наперад!»
Менавіта на БРСМ ускладае вялікія надзеі Лукашэнка. Ён запрапанаваў надзяліць арганізацыю ўладнымі паўнамоцтвамі, каб тыя сталіся сапраўднымі памочнікамі дзяржавы.
Жыхары Мінска смяюцца:
«Давайце тады надзелім паўнамоцтвамі... Каго? Асацыяцыю аніматараў, напрыклад, таксама цікава. Клоўны таксама будуць сваю нейкую лепту ўносіць у развіццё нашай краіны цудоўнай».
«Па-мойму, гэта глупства будзе поўнае».
«Гэта будзе поўны трэш».
«Я супраць, маладыя не могуць развязваць такія пытанні».
Гаворка кіраўніка краіны пра ўладныя паўнамоцтвы БРСМ — гэта, хутчэй, пустаслоўе, мяркуе метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Маўляў, фактычна ўлады ў Беларусі не маюць нават тыя, хто павінен — Палата прадстаўнікоў ці Савет міністраў.
«БРСМ створаны як і калісьці БПСМ — як інструмент рэалізацыі ўлады і ўздзеяння на моладзь. Дзе і калі хто-небудзь бачыў, каб інструменту надавалася ўлада?», — гаворыць у інтэрв’ю «Белсату» Уладзімір Мацкевіч.
Аляксандр Лукашэнка заахвочвае моладзь быць больш ініцыятыўнаю, ставячы ў прыклад развіццё IT-галіны. БРСМ ідэі ўжо мае. Што праўда, своеасаблівыя: падарыць кожнай сям’і падчас перапісу чырвона-зялёны сцяг і надаць палацу Незалежнасці, які паўстаў пяць гадоў таму, статус гістарычна-культурніцкай каштоўнасці. Як той казаў, чым бы дзіця ні цешылася, абы... не выступала супраць.
Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг:
«Моладзь патрэбная проста як тое, што небяспечнае для яго, але павіннае быць падкантрольным. Менавіта дзеля кантролю над моладдзю і ствараюцца такія арганізацыі, як БРСМ».
А галоўнае, чаго сёння патрабуюць людзі — гэта справядлівасць, заўважае раптам Лукашэнка ды выказваецца супраць фармалізму і чалецтва пад прымусам.
Жыхары Мінска пра БРСМ:
«Прымусова гэта было, у школе прымусілі».
«Ва ўніверсітэце — далі запоўніць анкету, і вось табе білет».
«Хадзілі, агітавалі ўступаць туды. Зніжкі ўсялякія былі: можна было хадзіць на коўзанкі, у кіно, усё такое».
Паводле кіраўніка краіны, галоўнае для БРСМ на сёння — гэта ўплываць на моладзь, якая застаецца па-за арганізацыяй. Што праўда, невядома, якім чынам. Раптам высвятляецца, што за больш як 15 гадоў працы арганізацыя не вызначылася з галоўнымі кірункамі працы. Дапамагчы БРСМ з ідэямі просім былога моладзевага актывіста.
«БРСМ можа зрабіць нешта карыснае, вельмі класную рэч — самараспусціцца! Або ж пачаць працаваць не за бюджэтныя сродкі. Калі яны захочуць папрацаваць не за бюджэтныя сродкі, мне вельмі было б цікава, колькі там народу ўвогуле застанецца. То бок гэта людзі, якія за бюджэтныя грошы чамусьці збіраюць подпісы за Лукашэнку на выбарах і ўвогуле займаюцца нейкімі дзіўнымі рэчамі», — каментуе былы моладзевы актывіст Павел Вінаградаў.
Добраахвотна-прымусовае добраўпарадкаванне, ідэалагічна-сацыяльныя акцыі, прапагандысцкія імпрэзы, зʼезды, валанцёрствы ды іншыя «кірункі дзейнасці» БРСМ каштуюць бюджэту каля трох з паловаю мільёнаў долараў за год.
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»