Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Уладзімір Мацкевіч: Калі ёсць небяспека — трэба гаварыць Трэба, каб выказаліся ўсе лідары грамадскай думкі! (Відэа)
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч — артыкулявана пра пагрозу для незалежнасці Беларусі і недарэчнасць заспакойвання сябе на гэты конт.
— Беларуская незалежнасць і суверэнітэт — нашая агульная і вялікая каштоўнасць. Нават невялічкая небяспека, пагроза для гэтай каштоўнасці павінна нас насцярожваць. Мы не павінныя быць абыякавымі і не звяртаць увагі на нават самую невялікую пагрозу.
Не трэба займацца прыхаваннем пагрозы, заспакойваць людзей, што, маўляў, нам нічога не пагражае і верагоднасць гэтага вельмі малая.
Пагроза, сапраўды, малая. Але гэта — дынаміка, яна можа расці.
Паглядзіце, што кажа той жа Лаўроў. Ён кажа: так, агульны парламент — немагчымы, агульная канстытуцыя — пакуль немагчыма. Пакуль! Але ж пра аб’яднанне грашовых сістэм, то бок перанос эмісійнага цэнтра ў Маскву, ён кажа: гэта стаіць на парадку дня, мы гэта будзем абмяркоўваць. То бок Расія не адмаўляецца ад планаў паглынання Беларусі, яна проста адсоўвае іх. На сённяшні дзень, так, гэта немагчыма. А што будзе заўтра? Калі Расія націсне эканамічна, яны прапануюць нам зноў увасці шасцю абласцямі ў склад Расіі?
Таму пагроза вісіць. Мы яе не адвялі. І самае небяспечнае, што ўсё больш і больш людзей, і нават сярод апазіцыі, кажа: Лукашэнка з’яўляецца гарантам, ён жа ніколі не аддасць уладу. І таму ўсе спадзяванні ўскладаюцца на Лукашэнку. А калі раптам і Пуцін у гэта паверыць, што толькі Лукашэнка замінае далучыць Беларусь? Тады трэба прыбраць Лукашэнку. І Пуцін ніколі не спыніцца, нават перад фізічным знішчэннем Лукашэнкі. І тады хто абароніць Беларусь, калі ўсе будуць маўчаць?
Мы ўсе недастаткова пра гэта гаворым. Расейцы ўжо ўсе выказаліся пра магчымае далучэнне Беларусі. Пра гэта гавораць журналісты, палітолагі, эксперты, дэпутаты, чыноўнікі і г.д. А ў Беларусі ўсе маўчаць. І, ведаеце, нават мне шмат хто кажа: а што ты лезеш, навошта ты падымаеш тэму, яна ж небяспечная такая, маўчы. Нельга маўчаць. Калі ёсць небяспека — трэба гаварыць Трэба, каб выказаліся ўсе лідары грамадскай думкі!
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»