Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Газіз Шаймердэн: У Казахстане пільна сочаць за тым, што адбываецца ў беларуска-расійскіх дачыненнях (Відэа)
Расія рыхтуе адзіную валюту для ЕАЭС, а ў Беларусі пра гэта ніхто нічога не гаворыць, здзіўляецца вядомы казахстанскі палітолаг.
Еўразійскі эканамічны саюз — мёртванароджаная арганізацыя, якая адстойвае выключна палітычныя інтарэсы Расіі, упэўненыя шмат хто з беларускіх экспертаў. Казахстанскі палітолаг Газіз Шаймердэн пацвярджае: сёння Расія робіць шэраг захадаў, якія можна назваць першымі спробамі адрадзіць Савецкі Саюз. І не падабаецца гэта не толькі беларусам.
Прэтэнзіі да Еўразійскага эканамічнага саюза Беларусь не саромеецца выказваць на самым высокім узроўні. У сваёй незадаволенасці беларусы не самотныя: прадстаўнікі Казахстана таксама заяўляюць, што саюз не адпавядае заяўленым мэтам і пакуль грае на карысць толькі аднаму ўдзельніку — Расіі. І чым далей існуе ЕАЭС, тым больш агрэсіўныя робяцца захады з боку Масквы.
«Я са здзіўленнем высветліў, што дыскурс, датычны адзінай электроннай валюты на прасторы ЕАЭС, у вас увогуле адсутнічае. У нас цяпер гэтае абмеркаванне ідзе вельмі актыўна. Ініцыятарам, безумоўна, выступаем не мы, у асноўным — расійскі бок. Адзінае, што было, — гэта заява ад нашага ўраду, што цяпер і ў найбліжэйшай перспектыве ўвядзенне адзінай валюты нават не разглядаецца», — распавёў Газіз Шаймердэн.
Але галоўным чынам размовы пра агульную валюту вядуцца з падачы расійскага боку, прапрацоўваецца і нават назва новай сумеснай валюты.
«Існуе нават некалькі варыянтаў назоваў — алтын, еўраз. Спасылаючыся на досвед Еўрасаюза, прапануюць увесці г.зв. электронную валюту. Калі яна будзе ўведзеная і абмежаваная толькі ўзаемаразлікамі недзе ў асобных галінах, то, у прынцыпе, напэўна, нічога страшнага няма. Але калі працэс пойдзе далей, то казаць пра эканамічную незалежнасць ужо не давядзецца», — дадаў Газіз Шаймердэн.
Чаму палітолаг лічыць прапановы ўвесці ў межах ЕАЭС адзіную валюту спробамі ўваскрэсіць Савецкі Саюз, і якія аб’яднанні дапамогуць постсавецкім дзяржавам супрацьстаяць Расіі?
Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам і казахстанскім палітолагам Газізам Шаймердэнам:
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»